Усе навіны

Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім

23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці. Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак ...

Читать далее »

Міністранты парафіі св. Міхала Арханёла наведалі галоўныя гродзенскія храмы

26 снежня, у дзень Святога Сцяпана першамучаніка, 17 міністрантаў з парафіі святога Міхала Арханёла здзейснілі асаблівую духоўна-пазнавальную экскурсію па гістарычным цэнтры Гродна. Мэтай выезду было паглыбленае знаёмства падрастаючага пакалення з каштоўнай рэлігійнай і культурнай спадчынай горада, дзе кожны храм — гэта жывая старонка гісторыі. Маршрут экскурсіі ахопліваў найбольш гістарычныя каталіцкія святыні: Касцёл Святога Францішка Ксаверыя (Фарны), які з’яўляецца адным з ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча руху “Маці ў малітве” Віцебскай дыяцэзіі

У свята Яна евангеліста ў наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху “Маці ў малітве”. На яе сабраліся прадстаўніцы як з заходніх, так і ўсходніх парафій Віцебшчыны — больш за 120 чалавек.  Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў ...

Читать далее »

Пантыфік да супольнасці «Тэзэ»: стаць пілігрымамі міру і даверу

Шчодрая гасціннасць, якую моладзь атрымае ў Парыжы ад вернікаў і людзей добрай волі, стане моцным пасланнем свету, — адзначыў Папа Леў XIV у лісце да супольнасці «Тэзэ» з нагоды экуменічнай сустрэчы ў сталіцы Францыі. 48-я Еўрапейская сустрэча, арганізаваная Супольнасцю «Тэзэ», сёлета пройдзе ў Парыжы з 28 снежня 2025 года да 1 студзеня 2026 года. У пасланні за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра ...

Читать далее »

Памяць пра ксяндза пралата Юзафа Бульку жыве

27 снежня ў парафіі святой Ганны ў Мосары адбылася ўрачыстая падзея, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння слыннага святара, былога пробашча парафіі ксяндза пралата Юзафа  (Ёзаса) Булькі. Урачыстасць сабрала шматлікіх гасцей: іерархаў, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, вернікаў. З гэтай нагоды ў парафіяльным доме адбылася прэзентацыя кнігі пра жыццё і святарскае служэнне ксяндза Юзафа Булькі «Любіў Бога, прыроду ...

Читать далее »

Традыцыйнае каляднае пасланне Urbi et Orbi: шлях да міру – адказнасць кожнага з нас

Адкрыць сэрцы на чужыя пакуты і ўзяць на сябе долю адказнасці за мір заклікаў Папа Леў XIV у традыцыйным калядным пасланні “Urbi et Orbi”, якое 25 снежня 2025 года прагучала з цэнтральнай лоджыі Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане. “Дарагія браты і сёстры! Узрадуемся ўсе Пану: наш Збаўца нарадзіўся ў свеце. Сёння з неба да нас зышоў сапраўдны супакой – гэты ...

Читать далее »

Уникальную механическую батлейку собрали во Францисканском костеле в Гродно

Уникальную механическую батлейку собрали на Рождество в костеле Матери Божьей Ангельской (Францисканском) в Гродно, сообщает БЕЛТА. Батлейка из Францисканского костела показывает традиционный библейский сюжет о рождении Христа. В центре — ясли с младенцем Иисусом, склонившиеся над ними фигурка Марии и Иосифа. Вокруг них движутся фигурки артистов и музыкантов, которые, согласно задумке, восхваляют рождение Спасителя. Как рассказали в костеле, батлейку и ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне ў Рыме: пасланне Папы на экранах у цэнтры горада

З нагоды Божага Нараджэння на ажыўлёных вуліцах Рыма, якія прымыкаюць да Ватыкана, будуць трансліравацца відэаролікі, натхнёныя пасланнямі Папы Льва XIV аб веры, надзеі і адзінстве. Пра духоўны сэнс калядных святаў нагадаць жыхарам Рыма і турыстам вырашыла кампанія “Selfiestreet”, якая займаецца гарадской візуальнай камунікацыяй. Ініцыятыва атрымала падтрымку Святога Пасада. Святочныя відэаролікі, натхнёныя Божым Нараджэннем, будуць трансліравацца на трох вялікіх экранах, размешчаных ...

Читать далее »

Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і ксяндза Міхаіла Цвячкоўскага

Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў традыцыйную калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і ксяндзом Міхаілам Цвячкоўскім-пробашчам парафіі Святога Юзафа ў Оршы. Падчас цікавай і змястоўнай размовы вядучыя разам з запрошаннымі гасцямі закранулі тэмы: святкавання Божага нараджэння і яго сутнасць; надзеі ў сучасным свеце; Юбілейнага года, яго сутнасць і ўзнікненне; вандровак і пілігрымак ў кантэксце хрысціянскага ...

Читать далее »