Усе навіны

Папа Францішак: не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей!

Не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей з прычыны страху, што вы не зможаце іх выхаваць і падрыхтаваць да праблем і адказнасці за жыццё, — заклікаў Папа ў чарговай серыі фільмаў у Год сям’і Amoris Laetitia. У кароткіх роліках Святы Айцец каментуе сведчанні хрысціянскіх сем’яў з розных рэгіёнаў свету. На гэты раз сваім вопытам падзяліліся дзве пары, якія адкрыліся на дар новага ...

Читать далее »

Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы

Рэкалекцыі пройдуць у Оршы з 3 па 6 лістапада. Курс “Закхей” – гэта сустрэча для моладзі школьнага ўзроста ад 13 да 18 гадоў. На курсе ёсць час на малітву, ‎катэхезы на розныя важныя тэмы, час на размовы і гульні, а асабліва на сустрэчу з жывым ‎Богам. Час, каб задумацца над сваім жыццем і знайсці адказы на свае пытанні. Абавязковы папярэдні ...

Читать далее »

Поўны адпуст за памерлых можна атрымаць на працягу ўсяго лістапада

28 кастрычніка 2021 года Апостальская Пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт, якім, у сувязі з пандэміяй, была ўстаноўлена магчымасць атрымання на працягу ўсяго лістапада поўнага адпусту за памерлых. Рашэнне было прынята з увагай да просьбаў многіх пастыраў Касцёла і сітуацыі, звязанай з пандэміяй. Згодна з ім, сёлета, як і ў 2020 г., атрымаць адпуст для памерлых можна будзе не толькі на працягу актавы ...

Читать далее »

Семінарыя – не толькі малітва і навучанне: як клерыкі-першакурснікі капаюць траншэі

26 кастрычніка семінарысты, якія навучаюцца на падрыхтоўчым курсе Вышэйшай Духоўнай семінарыі, наведалі прытулак для дзяцей у вёсцы Багданава, што ў Валожынскім раёне. Прыёмнымі дзецьмі, якія жывуць у гэтай сям’і, апякуюцца 2 жанчыны Алена і Тэрэза, якія належаць да Інстытута кансэкраванага жыцця св. Тэрэзы. 7 юнакоў разам са сваім духоўным айцом кс. Алегам Пятрашкам дапамагалі на тэрыторыі прытулку капаць траншэю, раўнялі ...

Читать далее »

У Ватыкане пачалі прышчапляць трэцяй дозай вакцыны

У Ватыкане распачаўся чарговы этап вакцынацыі ад каронавіруса, у рамках якога будзе ўводзіцца трэцяя доза вакцыны. Першы этап праходзіў са студзеня па чэрвень 2021 г. “У другой палове кастрычніка Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан пачало прышчапляць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19, аддаючы прыярытэт людзям, старэйшым за шэсцьдзесят гадоў, і ўразлівым асобам”, — паведаміў, адказваючы на пытанне журналістаў, кіраўнік Залы ...

Читать далее »

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сужонкаў і кансэкраваных асоб на рэкалекцыі, якія пройдуць у Баранавічах

Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае сужонкаў і кансэкраваных асоб з Баранавічаў і іншых куткоў Беларусі на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 26 па 28 лістапада. Рэкалекцыі праходзяць па ўнікальнай аўтарскай праграме. Сужонкі перажываюць іх у дыялогу паміж мужам і жонкай, кансэкраваныя асобы — у дыялогу з Богам. Як зазначаюць арганізатары, адносіны, нават самыя рамантычныя, патрабуюць пастаяннага клопату, без чаго можна згубіць эмацыйную ...

Читать далее »

Папа Францішак: жыццё кожнага зачатага дзіцяці – святое і недатыкальнае

Перад агульнай аўдыенцыяй, 27 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане, Папа благаславіў два званы пад назвай “Голас ненароджаных дзяцей”, якія былі зроблены ў рамках праекту польскага фонда “Так – жыццю”. Вітаючы прысутных на аўдыенцыі пілігрымаў Францішак патлумачыў, што адзін з гэтых касцёльных званоў прызначаны для Эквадору, а другі – для Украіны. “Няхай яны будуць для гэтых краін і для ўсіх знакам ...

Читать далее »

Пляценне ружанцаў як хобі: інтэрв’ю з сястрой Наталляй Дрэмо

У кастрычніку Касцёл асабліва напаўняецца ружанцовай малітвай, а вернікі актыўна ўдзельнічаюць у розных тэматычных конкурсах, акцыях і майстар-класах па стварэнні ружанцаў. Сястра Наталля Дрэмо, палатынка з Воранава, таксама займаецца пляценнем ружанцаў. Манахіня адказала на некалькі пытанняў “Каталіцкага весніка” і распавяла пра сваё захапленне. – Сястра Наталля, калі Вы пачалі займацца стварэннем уласных ружанцаў? – Ствараць ружанцы першы раз я паспрабавала ...

Читать далее »

У Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе цэлебраваць Імшу ў дзень сваіх імянінаў

У чацвер 28 кастрычніка, у свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначлаіць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Урачыстая Эўхарыстыя ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачнецца ў 18.30. Ёй будзе папярдэднічаць выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовае набажэнства ў 18.00. Пробашч сталічнай архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Антоні Клімантовіч шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у ...

Читать далее »

Чатыры гады ў палоне ісламістаў: сведчанне с. Глорыі Нарваес

С. Глорыя Сэсілія Нарваес Аргоры, якая правяла ў палоне ісламістаў чатыры гады і восем месцаў і была вызвалена 9 кастрычніка 2021 г., падзялілася сваім досведам з Vatican News. 59-гадовая калумбійская місіянерка з кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Марыі Беззаганнай служыла на поўдні Малі шэсць гадоў, імкнучыся разам з іншымі каталіцкімі манахінямі адказваць на вялікую нястачу, якая ёсць у рэгіёне. “Мы працавалі ў ...

Читать далее »