20 лістапада ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Законныя сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Святары выслухалі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі канферэнцыю на тэму літургіі – крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога. ...
Читать далее »Усе навіны
Пантыфік у Сусветны дзень бедных: станем дарам для іншых людзей
Стаць дарам для іншых людзей у грамадстве, абыякавым і заклапочаным сваімі справамі, — заклікаў Папа падчас святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных, якая прайшла 19 лістапада 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак падкрэсліў у гаміліі, што беднасць – гэта скандал, на які трэба адказаць, наследуючы пасланне Евангелля, што заклікае хрысціян дзяліцца хлебам і множыць любоў, не заставацца абыякавымі да ...
Читать далее »Необычная икона Божьей Матери появилась в костёле в Столбцах
Перед праздником Девы Марии Остробрамской, который отмечается 16 ноября, копия одноименной иконы была установлена над входом в римско-католический храм святого Казимира в Столбцах. Икона выполнена в необычной технике — она написана высокотемпературными пигментами на керамической плитке. Как создавался образ на разных этапах, в деталях рассказал художник Андрей Дубинин. Он опубликовал на своей странице в соцсети фото с описанием каждого этапа: ...
Читать далее »На Андрэйкі мінскія салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну ў стылі «мазгабой»
Салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну «Андрэйкі 2023», якая пройдзе ў суботу 2 снежня ў сталічным салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка). Сёлетняя вечарына арганізуецца ў стылі «мазгабой». Каб узяць у ёй удзел, неабходна зарэгістраваць сваю каманду анлайн да 29 лістапада па спасылцы. Пачатак гульні – 19.00 (араторый будзе адчынены з 18-й гадзіны) Адрас: салезіянскі араторый імя ...
Читать далее »Хрысціяне і будысты: сем крокаў да вылячэння чалавецтва і Зямлі
У Тайландзе завяршыўся VII будысцка-хрысціянскі калоквіум, які праходзіў з 13 па 16 лістапада 2023 года. Яго ўдзельнікі падрыхтавалі сумесную дэкларацыю, у якой пералічылі сем напрамкаў сумеснай дзейнасці. У час, калі чалавечая сям’я і планета сутыкаюцца з глабальнымі праблемамі, нельга паддавацца адчаю, а несці прамень надзеі засмучанаму чалавецтву, — гаворыцца ў заключнай дэкларацыі VII будысцка-хрысціянскага калоквіума, які прайшоў у Бангкоку 13-16 ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў духавенства і бедных на ўскраіне Рыма
Увечары 16 лістапада 2023 года Папа Францішак здзейсніў візіт у рымскую парафіі Найсвяцейшай Марыі Маці Гасціннасці, якая знаходзіцца на ўсходзе горада, у адной з самых аддаленых ускраін італьянскай сталіцы. Святы Айцец сустрэўся з духавенствам, якое працуе ў гэтай частцы Рыма, а затым адведаў дабрачынны цэнтр для сем’яў у нястачы. Размова Папы са святарамі працягвалася амаль паўтары гадзіны. У ёй бралі ...
Читать далее »Маці Божая Будслаўская – цяпер і з беларусамі ў Варшаве
У капліцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў, усталявана копія абраза Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Цяпер гэты абраз будзе знаходзіцца побач з копіяй іконы Маці Божай Чанстахоўскай – апякункі Польшчы. Копія беларускага абраза была напісана яшчэ на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая сёлета адзначалася 1 ліпеня, і затым была дастаўлена ў Варшаву. ...
Читать далее »Ватиканский монастырь Mater Ecclesiae, где жил Папа Римский Бенедикт XVI, станет домом для монахинь-бенедиктинок
Группа монахинь-бенедиктинок из Аргентины вскоре поселится в монастыре в Ватикане, где жил Папа Римский Бенедикт XVI после своей отставки с папского престола. Бенедиктинские монахини аббатства Св. Схоластики Виктории, расположенного в провинции Буэнос-Айрес, приняли приглашение Папы Римского Франциска сформировать монашескую общину в ватиканском монастыре Mater Ecclesiae, сообщили в пресс-службе Ватикана. Согласно пресс-релизу, шесть монахинь в начале января переедут в монастырь, который ...
Читать далее »Святы Пасад: католікам забаронена ўступаць у масонскія ложы
У адказ на пытанне філіпінскага біскупа Картэса Дыкастэрыя веравызнання пацвердзіла несумяшчальнасць каталіцкай веры і ўступлення ў масонскія ложы. У дакуменце, падпісаным прэфектам Дыкастэрыі веравызнання, арцыбіскупам Віктарам Фернандэсам, і ўхваленым Папам Францішкам, Святы Пасад пацвердзіў, што католікам па-ранейшаму забаронена ўступаць у масонства. 15 лістапада 2023 года ў адказ на пытанне філіпінскага біскупа Хуліта Картэса, заклапочанага пастаянным павелічэннем колькасці масонаў сярод вернікаў ...
Читать далее »Тракельскі санктуарый праводзіць конкурс ёлачнай цацкі “Калядная казка”
Дзеці і дарослыя запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе ёлачнай цацкі “Калядная казка”, які праводзіць санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат). Гэты праект дае магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, вынаходлівасць, арыгінальнасць матэрыялу, эстэтыку работ. Конкурс накіраваны на ўмацаванне сямейных сувязяў шляхам сумеснага прыемнага баўлення часу, умацаванне сувязяў з парафіяльнай супольнасцю, развіццё і дэманстрацыю мастацкай творчасці дзяцей і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!