Усе навіны

“Разам спяваем «Gloria»”: фестываль каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)

“Хто адлучыць нас ад любові Хрыста” (Рым 8, 39). Гэтыя словы з паслання святога апостала Паўла да рымлянаў прыйшлі на думку халодным зімовым ранкам у зале мёрскага Дома культуры. 4 студзеня 2023 года дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі прыбылі на фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. Нягледзячы на моцны мароз і завеяныя снегам дарогі, далёкія адлегласці, удзельнікі з ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася калядная пастаноўка

Каляды – самае прыгожае свята, якое вяртае да вытокаў, нагадвае аб найважнейшых рэчах у жыцці. З асаблівым замілаваннем перажываюць Божае нараджэнне дзеці – яны ўмеюць шчыра радавацца прыходу Хрыста ў гэты свет, перажываць гэты момант з асаблівым трапятаннем.   У астравецкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана была прадстаўлена калядная пастаноўка “Віфліем”, у якой прынялі ўдзел маленькія парафіяне. ...

Читать далее »

На працягу студзеня Святы Айцец заклікае маліцца за дар разнастайнасці ў Касцёле

«Мы не павінны баяцца разнастайнасці харызмаў у Касцёле. Наадварот, мы павінны з радасцю жыць гэтай разнастайнасцю. Ужо ў першых хрысціянскіх супольнасцях існавалі разнастайнасць і адзінства: яны стваралі напружанасць, якая патрабавала вырашэння на больш высокім узроўні», — нагадаў Святы Айцец. На думку Пантыфіка, “каб ісці па шляху веры, нам таксама неабходны экуменічны дыялог з нашымі братамі і сёстрамі з іншых хрысціянскіх ...

Читать далее »

У ватыканскі кляштар, дзе амаль дзесяць гадоў жыў Бэнэдыкт XVI, прыехалі бенедыктынкі з Аргенціны

У кляштар Mater Ecclesiae ў Ватыкане прыбылі манахіні-бенедыктынкі з Аргенціны. Рашэннем Яна Паўла ІІ гэтае месца стала малітоўным цэнтрам, пасля свайго сыходу Бэнэдыкт XVI жыў тут амаль дзесяць гадоў. Цяпер, па волі Папы Францішка, манастыр вяртаецца да свайго першапачатковага прызначэння. Тут будуць маліцца сёстры з абацтва святой Схаластыкі ў Вікторыі, у правінцыі Буэнас-Айрэс. Кляштар знаходзіцца ў самым цэнтры Ватыканскіх садоў. ...

Читать далее »

Святар Ігар Анісімаў праспяваў «Аллелюя» па-беларуску – з яго ўдзелам знялі новы кліп

Раней відэа пра тое, як ксёндз спявае гэту песню на рускай мове падчас шлюбу, стала папулярным у YouTube. Многія выказалі пажаданне, каб святар праспяваў па-беларуску – у выніку атрымаўся «цудоўны падарунак». Пробашч каталіцкай парафіі ў Слоніме кс. Ігар Анісімаў праспяваў знакамітую песню «Аллелюя» на беларускай мове. Запіс у студыі арганізавала «Радыё Марыя», таксама каманда радыё зняла з удзелам святара кліп ...

Читать далее »

У Партугаліі пасля СДМ палепшыўся імідж Касцёла

Валанцёры Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне лічаць, што глабальная сустрэча маладых католікаў, якая праходзіла 1-6 жніўня 2023 года, паспрыяла паляпшэнню іміджу Каталіцкага Касцёла. Як распавяла агенцтву KAI Мануэла Араужо з парафіі Маці Божай Фацімскай у Лісабоне, пасля заканчэння форуму “мы бачым большую прыхільнасць да католікаў у Партугаліі”. З такім меркаваннем згодна і Ана Сілва са сталічнай парафіі святога Тамаша Аквінскага, ...

Читать далее »

Сем’і сустрэлі новы год у сясцёр назарэтанак у Навагрудку

У час навагодніх святаў дом Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку быў у чарговы раз перапоўнены. Сем’і з Асацыяцыі Святой Сям’і пры супольнасці назарэтанак ужо традыцыйна сабраліся на рэкалекцыях на мяжы старога і новага года. Гэтыя дні праводзілі разам каля 40 дарослых і 40 дзяцей з розных гарадоў Беларусі: Глыбокага, Гродна, Ліды, Маладзечна, Мінска і самога Навагрудка. На ...

Читать далее »

Папа: братэрства – закваска міру

Братэрства – гэта закваска міру, у якім маюць патрэбу перыферыі: яно дазваляе кожнаму адчуваць сябе прынятым такім, якім ён ёсць, там, дзе знаходзіцца, — нагадаў Папа. 4 студзеня 2023 года Папа Францішак сустрэўся з дэлегацыяй Fraternité missionnaire des Cités (Місіянерскага брацтва гарадоў) – новага касцёльнага руху, у які ўваходзяць маладыя католікі з ускраін буйных французскіх гарадоў, што дапамагаюць святарам займацца ...

Читать далее »

Біблійна-тэатральныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы

З 12 па 14 студзеня ў Івянцы будуць праходзіць рэкалекцыі аб прыняцці сябе. Γνῶθι σεαυτόν. «Пазнай самога сябе» Менавіта гэтыя два словы са сцяны старажытнага храма ў Дэльфах задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам. Прарок Амос у аднайменнай Кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як “пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў.” Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца ...

Читать далее »

Наступная моладзевая сустрэча Супольнасці Тэзэ адбудзецца ў Таліне

Экуменічная Супольнасць Тэзэ правядзе 47-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў сталіцы Эстоніі, паведаміў настаяцель Супольнасці брат Мэцью. Навагодняя экуменічная сустрэча пройдзе з 28 снежня 2024 года па 1 студзеня 2025 года. У ёй прымуць удзел юнакі і дзяўчаты розных канфесій з усіх куткоў еўрапейскага кантынента. Месца правядзення наступнай сустрэчы абвясціў 30 снежня 2023 года настаяцель Супольнасці Тэзэ брат Мэцью. Гэта адбылося ...

Читать далее »