Усе навіны

Манах з Гудагая зрабіў качэлі для парафіі ў Мінску

На тэрыторыі каталіцкай парафіі Божага Цела ў Мінску з’явіліся незвычайныя качэлі – іх зрабіў сваімі рукамі манах Казімір Мараўскі, які служыць у Гудагаі. Фота апублікаваў а. Сяргей Трысцень, кармэліт, настаяцель манаскай супольнасці ў Мінску: «Дзякуем шчыра айцу Казіміру, які для нашай парафіі зрабіў сваімі рукамі такія цудоўныя арэлі. Дзякуем кс. Аляксандру Канановічу з Гомеля і брату Аляксандру за дапамогу ў ...

Читать далее »

Церкви Индонезии инициировали оригинальную заботу о призваниях

В некоторых районах Индонезии, которую Папа Франциск посетит в сентябре, представители местного духовенства и монашества по нескольку дней гостят в католических семьях, чтобы показать молодёжи красоту всецелого посвящения себя Богу. «Священники, монашествующие, семинаристы встречаются с мирянами, ведут интенсивный и глубокий диалог, устанавливают дружеские отношения», – рассказал католическому агентству Fides Френсис Прамана, катехизатор из провинции Центральная Ява. Таким образом Церковь стремится ...

Читать далее »

Абвешчана Папская була аб Юбілеі 2025 года

9 мая 2024 года, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Папа Францішак узначаліў цырымонію, падчас якой была зачытана і ўручана Божаму народу була аб абвяшчэнні Юбілею Святога 2025 года. Цырымонія прайшла ў атрыўме базілікі святога Пятра, перад закрытымі Святымі дзвярыма. Яна папярэднічала малітве Нешпараў, якую затым узначаліў Пантыфік. Дакумент носіць назву Spes non confundit – Надзея не расчаруе. Ён мае 25 раздзелаў ...

Читать далее »

«Усё рабіце з любоўю». Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Дзеркаўшчыне

9 мая біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч наведаў парафію Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне, якая ў гэты дзень адзначала патройнае свята. Па-першае, гэта парафіяльны адпуст ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, па-другое, 9 мая адзначаецца як памяць аб перанясенні рэліквій святога арцыбіскупа Мікалая з Малой Азіі ў у італьянскі горад Бары ў 1087 годзе. Святы Мікалай лічыцца патронам Дзеркаўшчынскай парафіі, гэтага святога ўшаноўваюць ...

Читать далее »

9 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана

Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст. Гэта вялікае ...

Читать далее »

«Не баяцца і ісці наперад»: сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Шуміліне

8 мая 2024 года санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраў прэзбітэрый Віцебскага касцёла разам з манаскімі асобамі на чарговую сустрэчу з Пастырам дыяцэзіі. Па традыцыі, якая склалася, духавенства напачатку вырашае розныя свае справы і пытанні паміж сабой, з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнай курыі і біскупам, каталіцкімі выдавецтвамі, а пасля ўсе збіраюцца на тэматычныя канферэнцыі і малітоўную частку. Манахіні разам з а. ...

Читать далее »

Абраны новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Паведвмленне з 91-а пазачарговага Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: 7 мая 2024 года ў Мінску прайшло 91-е пазачарговае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падчас пасяджэння, згодна са Статутам ККББ, у сувязі ...

Читать далее »

Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі

Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...

Читать далее »

Дзень маці адзначылі ў санктуарыі ў Тракелях

5 мая, у першую нядзелю Марыйнага месяца, калi ў Гродзенскай дыяцэзiі адзначаецца Дзень мацi, санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях дзякавалі за дар мацярынства і маліліся за ўсіх маці – жывых і памерлых. Тракельскія парафіяне рыхтаваліся да гэтага дня загадзя. У атмасферы адзінай сям’і яны прыбіралі ў касцёле, на тэрыторыі каля яго, у Марыйным садзе. На малітве прысутнічалі жанчыны-маці з ...

Читать далее »

У Рыме пройдзе Сусветная сустрэча #BeHuman

10-11 мая 2024 года ў Рыме пройдзе Другая сусветная сустрэча па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам). У мерапрыемствы, арганізаваным ватыканскім Фондам Fratelli tutti, прымуць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. У рамках ініцыятывы адбудуцца 12 круглых сталоў з удзелам навукоўцаў, эканамістаў, дзеячаў культуры і спорту, мэраў, менеджараў, рабочых і простых грамадзян з усяго свету. Яны будуць шукаць альтэрнатывы ...

Читать далее »