У сталіцы Эквадора Кіта ідуць апошнія прыгатаванні да 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, які адбудзецца 8-15 верасня на тэму: Братэрства на карысць аздараўлення свету. Форум пройдзе ў 150-ю гадавіну прысвячэння Эквадора Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, якое адбылося 25 сакавіка 1874 года. Арганізатары чакаюць, што ў форуме прымуць удзел тысячы пілігрымаў з каля сарака краін. Яму будзе папярэднічаць Тэалагічны сімпозіўм аб сувязі паміж ...
Читать далее »Усе навіны
На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў
На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 30 ліпеня 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Сёння ў палітыкі не самая лепшая рэпутацыя: карупцыя, скандалы, адарванасць ад штодзённага жыцця людзей. Але ці можам мы прасоўвацца на шляху да ўсеагульнага братэрства без добрай палітыкі? – Не. Як казаў Павел VI, палітыка – ...
Читать далее »Біскуп Гуляй цэлебраваў у Батароўскім лесе Імшу ў гадавіну мучаніцкай смерці навагрудскіх назарэтанак
31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 81-й гадавіны мучаніцкай смерці манахінь Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня 1943 г., у час Другой сусветнай вайны, у Батароўскім лесе каля Навагрудка адзінаццаць назарэтанак з мясцовага кляштара былі расстраляны гітлераўцамі, аддаўшы сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных ...
Читать далее »У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка
З 25 па 28 ліпеня ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, ужо ў чацвёрты раз праходзіў майстар-клас па іканапісу. На папярэдніх майстэрнях удзельнікі стваралі абразы Маці Божай, Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка. Сёлета ім было прапанавана ўласнаручна напісаць ікону святога Францішка Асізскага. Як адзначаюць арганізатары, натоўпу ахвотных не ...
Читать далее »Калі кліча Бог. Гісторыі святара, законнай сястры і семінарыста
Вярнуўшыся з працы, я часта бяру ў рукі гітару, дастаю каталіцкі спеўнік і пачынаю невялікі вечаровы канцэрт, які дапамагае зняць напружанне, адпачыць, адчуць душэўную гармонію. З першых акордаў сэрца напаўняецца дзіўным спакоем, адчуваннем святла і радасці. Адной з маіх любімых песень з’яўляецца “Barka”, менавіта з яе заўсёды і пачынаю. Калісьці гэту песню вельмі любіў святы Ян Павел ІІ. Гэта зразумела: ...
Читать далее »Сотня пілігрымаў крочыць з Друі ў Росіцу
31 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка, якую ў чарговы раз арганізавалі айцы-марыяне. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі распачалі свой шлях з Друі, калыскі айцоў-марыянаў. Сярод пілігрымаў, а ...
Читать далее »Папа міністрантам: еднасць з Богам дазваляе дзяліцца Яго любоўю
Святы Айцец перапыніў свой летні адпачынак дзеля сустрэчы з удзельнікамі ХIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. Яна прайшла ўвечары 30 ліпеня 2024 года ў Ватыкане. “Плошча святога Пятра – заўсёды прыгожая, але разам з вамі яна яшчэ прыгажэйшая!”, — сказаў Пантыфік, вітаючы сваіх маладых гасцей. Папа Францішак прапанаваў ім паразважаць на дэвізам пілігрымкі – «З табой» (Іс 41,10) – у канктэксце літургічнага ...
Читать далее »Выкладзены канферэнцыі і казанні з Агульнабеларускіх Дзён моладзі 2024
На Youtube-канале Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явіўся новы плэйліст >>, у якім змешчаны канфэрэнцыі і казанні з Агульнабеларускіх дзён моладзі. IV Агульнабеларускія дні моладзі, прымеркаваныя да 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, прайшлі ў Браславе 19-21 ліпеня 2024г. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »У Сеуле прайшла цырымонія запуску Сусветных дзён моладзі — 2027
Каталіцкі Касцёл Паўднёвай Карэі распачаў падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі 2027 года. 28 ліпеня 2024 года ў катэдральным саборы Мёндан у Сеуле прайшло ўрачыстае мерапрыемства па запуску моладзевага форума. У падзеі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх былі бежанцы з Паўночнай Карэі, моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і вайскоўцы. Прысутнічалі таксама апостальскі нунцый у Карэі арцыбіскуп Джавані Гаспары, сакратар ...
Читать далее »Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне
Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!