Рэпартаж

Святар-кветкавод упершыню арганізаваў свята кветак у Росіцы (+відэа)

“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС.  Святар разам са сваімі парафіянамі ў ваколіцах касцёла пасадзіў  больш за 200 відаў розных кветак і саджанцаў, пра якія распавёў прысутным. Як кажа а.Чэслаў Курэчка, ён вельмі любіць сваіх парафіянаў і ...

Читать далее »

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...

Читать далее »

У Мядзелі адзначылі 250-годдзе Кальварыі

Гэта адзіная Кальварыя, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Два разы яна была разбураная: першы раз яшчэ ў царскія часы ў другой палове ХІХ стагоддзя, другі раз – бальшавікамі. Гісторыя Кальварыі Гісторыя мядзельскай Кальварыі цесна пераплятаецца з гісторыяй парафіі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя фундатар касцёла Маці Божай Шкаплернай Антоній Кошчыц запрасіў у Мядзел кармелітаў босых. Ён таксама фундаваў будаўніцтва для іх ...

Читать далее »

У Валадарстве Марыі: У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў

У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў. Галоўнай св. Імшы на алтары-караблі папярэднічалі малітвы ў касцёле. Жыхары і госці Браслава маліліся на св. Імшы апоўначы, якую праводзіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас з Вільні. Вернікі таксама прайшлі ў працэсіі са свечкамі, паслухалі канцэрт духоўнай музыкі і памаліліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Сапраўдны фэст прадугледжвае паяднанне з Богам у сакраманце міласэрнасці. Таму ...

Читать далее »

Апошнія кіламетры шляху да Росіцы. Фотарэпартаж

Вось і скончылася 16 пешая пілігрымка з Друі ў Росіцы. За тры дні спякоту і смагу, гарачы асфальт і пясок пераадолелі а. Канстанцін Анашка МІС, бр. Ілля Саўчанка МІС, 4 законныя сястры і 102 пілігрымы. Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Барысава — 60 чалавек, з Полацка — 70 асоб, прыехалі на роварах з Жодзіна — 7 чалавек, з Барысава — 23 пілігрымы. ...

Читать далее »

Санктуарый Маці Божай Тракельскай прывітаў пілігрымаў

У Тракелі да Маці Божай прыйшлі пілігрымы з Жырмун, Бердаўкі. На раварах прыехала 13 пілігрымаў са Шчучына. З Ваўкавыска пілігрымавала 90 чалавек. 370 паломнікаў з Гродна, прыйшоўшы ў Тракелі, падаравала санктуарыю крыж, які асвяціў біскуп Аляксандр Кашкевіч. З падзякамі і просьбамі да Марыі прыйшла пілігрымка Першамайскі-Нецеч-Навагрудак. З Ліды (Слабады) у Тракелі ўвайшло 55 чалавек. 20-я юбілейная пешая пілігрымка прыйшла з ...

Читать далее »

Будслаў прывітаў пілігрымаў

Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл». Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка. Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева. З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў ...

Читать далее »

Быстрыца адсвяткавала 625-цігоддзе свайго існавання

Калі мы кажам пра ўзрост святынь ці парафій, то стагоддзе здаецца вялікім адрэзкам часу. Век жа ў паўтысячы гадоў – наогул цяжка ўсвядоміць. Але да яго можна дакрануцца і сёння, калі святкуецца юбілей. У Быстрыцы, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці нам пашчасціла наталіцца гісторыяй і хрысціянскім духам. Гэты край мы наведалі па ласкаваму запрашэнню кс. Казіміра Ляховіча, пробашча мясцовай ...

Читать далее »

У Ваўкавыску асвечаны новы касцёл

  Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Парафія св. Станіслава Косткі – была заснаваная ў 1926 годзе. Асноўнай групай вернікаў у той час былі працаўнікі чыгункі. У гэтым жа ...

Читать далее »