Архив меток: Вялікі пост

Як правільна захоўваць пост?

“Хвала Хрысту! Прашу патлумачыць, як правільна захоўваць пост, што тычыцца ежы: што можна ўжываць, а што не? Шчыры пост трэба захоўваць толькі ў пятніцу ці яшчэ і ў сераду?” Дзіяна На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Дысцыпліна Касцёла адносна абмежавання ў ежы змянялася на працягу стагоддзяў. Цяпер акцэнт ставіцца больш на тое, што чалавек сам на сябе накладае нейкія ...

Читать далее »

5 парадаў Папы Францішка на Вялікі пост

Вы запланавалі нешта асаблівае на Юбілей Міласэрнасці? Наагул, як практыкаваць міласэрнасць у Вялікім посце? Вось пяць парадаў, узятых з надзейных рэкамендацый Папы Францішка, якія дапамогуць вам плённа перажыць гэты перыяд. У сваім велікапосным пасланні Святы Айцец напісаў, што ключом да цяперашняга Вялікага посту павінны быць учынкі міласэрнасці. «Міласэрнасць Божая змяняе сэрца чалавека і дае яму магчымасць пазнаць вернае каханне, робячы ...

Читать далее »

Пакаяння патрабуе кожны

Час посту можа выклікаць у некаторых людзей поўнае непрыняцце. Як могуць падабацца тыя дні, калі нельга радавацца і трэба абмяжоўваць сябе ў ежы? “Я дрэнна пашчу”, — думае вернік і часта не ўмее назваць, у чым жа заключаецца тады “добры” пост. Немагчыма рэалізаваць тое, чаго чалавек зусім не разумее. Не зразумець Вялікі пост вельмі лёгка. Асноўную яго ідэю можна звесці ...

Читать далее »

Як змагацца са спакусамі і выпрабаваннямі падчас Вялікага посту?

Менш думаць пра сябе, але больш аб іншых — тады пост не стане фармальнасцю. — Кантэкст паста ў гэтым годзе вельмі сур’ёзны: акрамя таго, каб думаць толькі пра сваё жыццё, трэба разумець, што мы жывем у прасторы геапалітычнай, — тлумачыць пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі. — І ўсе падзеі ва Украіне, а таксама ў Сірыі, Афрыцы паказваюць, наколькі нестабільная ...

Читать далее »

Секреты средневековой постной кухни

Если словосочетание «средневековая кухня» рождает у вас только одну ассоциацию — замок, камин и жирная туша на вертеле – вы глубоко заблуждаетесь. Ну, прежде всего по поводу туши. Начнем с того, что на вертеле она могла появиться далеко не всегда. Не забывайте, что постных дней в средневековом литургическом календаре было куда больше, чем сейчас, поскольку ими предварялись практически все крупные ...

Читать далее »

«Не бойцеся рабіць дабро!»: заклікаў святар у Глыбокім на Папялец

10 лютага 2016 года ў Папяльцовую сераду глыбоцкая парафіяльная святыня была напоўнена вернікамі, якія сабраліся, каб разам распачаць Вялікі пост. Ва ўступным слове пробашч парафіі, кс. Мікалай Ціхановіч нагадаў вернікам, што Вялікі пост – гэта час абнаўлення жыцця і ўнутранай перамены. Таксама патлумачыў, што сам абрад пасыпання попелам не з’яўляецца магічным і попел не мае ніякай моцы; “гэта толькі знак ...

Читать далее »

У Аўстрыі падчас Вялікага посту будуць высылаць «смс ад Папы»

Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі зноў прапануе карыстальнікам мабільных тэлефонаў дасылаць SMS з цытатамі Папы Францішка. Цытаты былі адабраны з выступленняў і пропаведзяў Святога Айца ў трэці год пантыфікату, а таксама з выбраных запісаў Папы на Twitter. «Кароткія паведамленні Папы з’яўляюцца стымулам для асабістай веры, а таксама матывацыяй для заахвочвання да актыўнага хрысціянскага жыцця», — растлумачыў мэту гэтай акцыі Пол Вут, ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае не змарнаваць Вялікі Пост

“Міласэрнасці хачу, а не ахвяры” – гэта лейтматыў сёлетняга паслання папы Францішка на Вялікі Пост. Яно было прадстаўлена 26 студзеня 2016 г. у Ватыкане. Пантыфік заклікаў “больш інтэнсіўна” правесці гэты адмысловы час, “цэлебруючы і перажываючы Божую міласэрнасць”. І тут, паводле яго, дапаможа “ўважлівае слуханне Божага слова” і ўдзел у адмысловым пакутным набажэнстве “24 гадзіны для Пана”. Таксама “Місіянеры міласэрнасці” стануць ...

Читать далее »

Вялікі Тыдзень. Чаму “Вялікі”?

Вялікі Тыдзень – гэта час перад Уваскрасеннем Хрыста, які ўваходзіў у літургію паступова. Спачатку пост перад Вялікаднем доўжыўся ўсяго 3 дні. З часам быў уведзены перыяд 40-дзённага посту, а Вялікі Тыдзень атрымаў асаблівае значэнне. Сярод падзей Вялікага Тыдня трэба адзначыць трыумфальны ўезд Езуса ў Ерузалем у Пальмовую нядзелю, апошнія дыскусіі Хрыста з Сынедрыёнам у святыні, прароцтва Збаўцы пра разбурэнне Ерузалема ...

Читать далее »

Аўдыёзапіс велікапосных рэкалекцый з жодзінскай парафіі

Прапануем Вашай увазе аўдыёзапіс велікапосных рэкалекцый з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, якія праводзіў кс. Андрэй Рылка. Спадзяемся, што чытачы стануць на нейкі час слухачамі. Трэба заўважыць, што паслухаць будзе карысна не толькі тым, хто наведвае касцёл рэгулярна. Дзень 1. Дзень 2. Дзень 3.  catholic-zhodzina.by

Читать далее »