5 парадаў Папы Францішка на Вялікі пост

papierzВы запланавалі нешта асаблівае на Юбілей Міласэрнасці? Наагул, як практыкаваць міласэрнасць у Вялікім посце? Вось пяць парадаў, узятых з надзейных рэкамендацый Папы Францішка, якія дапамогуць вам плённа перажыць гэты перыяд.

У сваім велікапосным пасланні Святы Айцец напісаў, што ключом да цяперашняга Вялікага посту павінны быць учынкі міласэрнасці. «Міласэрнасць Божая змяняе сэрца чалавека і дае яму магчымасць пазнаць вернае каханне, робячы так, што і ён становіцца здольным на міласэрнасць», – адзначыў Папа.

Добра. Але як гэту тэалогію «перавесці» на мову штодзённасці?

1. Адкрый Божую Міласэрнасць у Бібліі.

«… каб нарэшце мог выйсці з адчужэння праз слуханне Слова Божага».

Твар Езуса, поўны міласэрнасці, праяўляецца на старонках Евангелля. Чытанне Святога Пісання – увогуле, задача няцяжкая. Прысвяці яму 10 хвілін штодня, а як можаш даць Слову больш часу – дай.

Існуюць розныя каталіцкія календары, дзе распісана штодзённыя чытанні. Для карыстальнікаў інтэрнэту можа быць зручна карыстацца хрысціянскімі сайтамі.

2. Прымі Божую Міласэрнасць у споведзі.

«Не змарнуй час Вялікага посту, які спрыяе навяртанню

Папа вельмі часта дае зразумець, што споведзь – гэта не «зала катаванняў», а месца ацалення, лекі ад нашых грахоў. У час цяперашняга Вялікага посту паспрабуй бліжэй падысці да гэтага сакраманту, памятаючы пра бязмежнасць Божай Міласэрнасці, здольную змываць НАВАТ НАЙЦЯЖЭЙШЫЯ грахі. Ну а тым больш тыя, з якіх мы невядома чаму баімся паспавядацца, бо па сутнасці яны – нязначныя. Гэта толькі сатана нас палохае, што яны дрэнныя і непераадольныя.

3. Штодня падводзь вынікі, што міласэрнага ты зрабіў сёння.

«Справы міласэрнасці адносна цела і душы не трэба падзяляць. Бо менавіта тады, калі ва ўбогім чалавеку дакранаешся Цела Хрыста Укрыжаванага, грэшнік можа атрымаць дар усведамлення, што ён сам – бедны жабрак».

Чаму мы не надаем асаблівага значэння ўчынкам міласэрнасці? Можаш іх назваць з памяці? Можаш назваць тыя свае дзеянні, якія ідуць у гэтым кірунку?

Паспрабуй рабіць АДЗІН такі ўчынак у дзень – міласэрнасць адносна цела або духа (так ці інакш іх не варта падзяляць!). Ахвяруй вопратку або ежу бяздомнаму, далучыся да валанцёраў, паразмаўляй з кімсьці пра Бога; у рэшце рэшт, запішыся на дзяжурства па ўборцы святыні, калі пробашч абʼяўляе… Існуе так шмат магчымасцяў выканаць вялікую колькасць добрых спраў у любы час, а тым больш у Вялікім посце.

4. Адкрый цішыню наноў.

«Толькі гэтая любоў можа супакоіць імкненне бясконцага шчасця і любові, якіх чалавек спрабуе дасягнуць, падманваючы, што знойдзе іх у кульце ведаў, багацця і ўлады».

Калі паспрабуеш рэгулярна слухаць Слова Божае, адкрыеш, што вельмі важным элементам малітвы зʼяўляецца цішыня – адсутнасць музыкі або іншых гукаў, якія адцягваюць увагу. Цішыня, падобна да ўчынкаў міласэрнасці, мае як сваё цялеснае вымярэнне, так і духоўнае.

Паспрабуй супакоіць сваё імкненне, прывесці іх у стан «цішыні»: імкненне да ўлады, імкненне мець грошы ці ведаць усё больш і больш… Не думай аб працы, ні аб матэрыяльных праблемах, пазбаўся ад іншых планаў і імкненняў, калі засяродзішся на малітве. Ахвяруй гэта ўсё Богу.

5. Выйдзі да бедных і пакінутых.

«Самы бедны з убогіх той, хто не жадае прызнаць, што ён такім зʼяўляецца. Яму здаецца, што ён багаты, а на самай справе ён найбяднейшы з бедных. А гэта таму, што ён раб граху, які загадвае яму выкарыстаць сваю ўладу і багацце не для таго, каб служыць Богу і бліжнім, а каб заглушыць у сабе глыбокае ўсведамленне, што ён сам на самай справе – толькі бедны жабрак».

Каб адкрыцца на міласэрнасць, неабходна пазнаць яе на сабе. Гэта не можа быць тэорыяй. Самым простым і адначасова самым цяжкім спосабам гэта даведацца зʼяўляецца… самому быць міласэрным. Паспрабуй падчас гэтага Вялікага посту пагаварыць з кімсьці, каму калісьці даў негатыўную ацэнку, раскрытыкаваў. Паспрабуй выйсці да тых, хто забыты: людзей старэйшага ўзросту, жабракоў, інвалідаў ці бяздомных. Паглядзі, як прысутнасць з імі, простае прабыванне побач з іншым чалавекам, нараджае міласэрнасць. Гэта на самай справе дзейнічае!

Па матэрыялах deon.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі