Паважаныя святары, шаноўныя браты і сёстры ў манастве, дарагія вернікі! На пытанне вучняў Яна Хрысціцеля адносна посту Езус адказаў: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Уваходзячы ў перыяд разважанняў пра Пасхальныя таямніцы жыцця Езуса Хрыста, у той час, ...
Читать далее »Архив меток: Вялікі пост
Радасны пост
У сераду, 14 лютага, у католікаў лацінскага абраду пачаўся Вялікі пост — час падрыхтоўкі да самага галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня. Для многіх пост — гэта толькі абмежаванне ў ежы, своеасаблівая дыета па рэлігійных матывах. Першая асацыяцыя, якая можа ўзнікнуць са словам “пост”, — гэта сум, жалоба. Толькі ў Евангеллі словы Хрыста пра пост супрацьлеглыя: “Калі посціце, не будзьце панурыя”. Сапраўды, ...
Читать далее »Catholic.by запрашае кожную пятніцу ўвечары на Крыжовы шлях анлайн
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт. Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на ...
Читать далее »Вялікі пост — спрыяльны час для пакаяння
З пачаткам Вялікага посту, з Папяльцовай серады, мы часта будзем чуць заклік, з якога Езус пачаў сваю прапаведніцкую дзейнасць, — заклік да пакаяння: «Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае» (Мц 4, 17). А што канкрэтна азначае пакаянне? Ці вычэрпваецца яно жалем за грахі і споведдзю? У Новым Запавеце слова «пакаянне» амаль заўсёды перакладаецца грэчаскім словам «метаноя». Гэта слова складаецца з дзвюх ...
Читать далее »Папа Францішак даў парады вернікам у пасланні на Вялікі пост
“А з-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне” (Мц 24, 12) — менавіта гэтыя словы з Евангелля св. Мацвея сталі эпіграфам да сёлетняга паслання Папы на Вялікі пост. Яно было апублікавана 6 лютага 2018 года ў Ватыкане. Францішак нагадаў, што гэты фрагмент утрымліваецца ў прамове Езуса, якая тычыцца канца часоў. Ён абяцае сваім вучням вялікія пакуты, з’яўленне шматлікіх ілжэпрарокаў, ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі для Папы правядзе святар-паэт
Велікапосныя рэкалекцыі для Папы і іерархаў Рымскай курыі правядзе кс. Жазэ Таленціна Мэндонса – партугальскі душпастыр, тэолаг і паэт, віцэрэктар Лісабонскага каталіцкага ўніверсітэта і кансультант Папскай рады па культуры. 53-гадовы святар вельмі вядомы ў сваёй краіне. У 2014 годзе ён быў афіцыйным прадстаўніком Партугаліі на Сусветным дні паэзіі. Духоўныя практыкаванні пройдуць 18-23 лютага. Як і ў папярэднія гады месцам іх ...
Читать далее »Музыка для… Вялікага посту
Група таленавітых музыкантаў-католікаў стварылі праект VIGIL — анлайн-рэсурс, мэтай якога з’яўляецца дапамагчы веруючым людзям засяродзіцца на малітве сярод мітусні і клопатаў штодзённасці, паведамляе Credo. Для ўдзельнікаў VIGIL гэты праект не проста гурт, які стварае новыя кампазіцыі і гастралюе. Музыкі заўсёды падкрэсліваюць: іх творчасць — адбітак іх шляху веры, а таксама дапамога іншым у пілігрымцы да Бога. Гэта дапамога мае вельмі ...
Читать далее »Сустрэча на тэму «Вялікі пост» прайшла ў лідскім клубе «Актыўнае даўгалецце»
Тэматычная сустрэча «Вялікі пост» у межах гуртка «Польскі гутарковы клуб» адбылася 27 сакавіка ў супольнасці «Актыўнае даўгалецце», якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі. Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў смаргонскай парафіі
Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі 23-25 сакавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. На працягу трох дзён сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Юрый Марціновіч, які з’яўляецца адказным за сродкі масавай інфармацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. У межах рэкалекцый для моладзі, дзяцей і маладых сем’яў парафіі праводзіліся асобныя сустрэчы з ксяндзом-рэкалекцыяністам. Рыхтуючыся да свята Уваскрасення Пана, шмат вернікаў удзельнічала ў споведзі, аддаючы ...
Читать далее »“Адкрыйце Біблію!”: велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Глыбокім
З 24 па 26 сакавіка ў глыбоцкай парафіі Святой Тройцы адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў а. Андрэй Сідаровіч, марыянін з Росіцы. Рэкалекцыі – гэта асаблівы час для навяртання і пакаяння, час падрыхтоўкі да свята Уваскрасення Пана. У першы дзень а. Андрэй звярнуў увагу вернікаў на патрэбу слухання Божага слова. Вельмі часта мы ўзносім свае просьбы і малітвы, шмат кажам Богу, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!