Архив меток: Віцебск

У другі дзень святкавання Божага Нараджэння ў Віцебску прайшоў Фестываль батлеек (+відэа)

26 снежня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся ўпершыню Фестываль батлеек, бо апошнія гады традыцыйна пасля свята Божага Нараджэння праводзіўся менавіта конкурс калядных прадстаўленняў. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Святой Тройцы (Глыбокае), парафія Маці Божай Фацімскай (Шуміліна), парафія св. ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на свята Божага Нараджэння ў парафіях Віцебска

Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 11:30, 18:00; Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія — 21:30; 25 снежня — 9.00, 12.00, 15.00 (на лацінскай мове), 18.00; Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 10:30; Парафія Святога ...

Читать далее »

Восеньскі баль у віцебскім клубе «Бэтэль»

30 лістапада ў Віцебск прыйшла зіма разам з першым снегам. А наведвальнікі клуба «Бэтэль» у гэты дзень развітваліся з восенню: песнямі, восеньскім вальсам, восеньскімі вырабамі, восеньскімі падарункамі і чаяваннем. І хай за вакном было халаднавата, удзельнікаў сагравала цёплая і ўтульная атмасфера восеньскага свята, якое падрыхтавалі валанцёры і супрацоўнікі Карытас Віцебск. caritasvitebsk.by

Читать далее »

У Віцебску прайшла сустрэча катэхетаў дыяцэзіі

З 8 па 10 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзіла спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. На працягу гэтых дзён яны разважалі над тэмай аўтарытэту ў Касцёле. Сустрэча пачалася вечарам у пятніцу з Эўхарыстыі, падчас каторай удзельнікі памаліліся за памерлых. Пасля чаго ў цёплай сямейнай атмасферы павячэралі і выслухалі ўводную канферэнцыю, якую прадставіў доктар кс. кан. Валерый Марціноўскі. Першы ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых у парафіях Віцебска

Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (пт) – св. Імша: 8:30, 18:00; Успамін усіх памерлых 2 лістапада (сб) – 8:30, 18:00 — св. Імша ў касцёле; 12.00 — малітва на могілках у в. Копці (гарадскі аўтобус №31 даязджае да могілак); Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (пт) – св. Імша: 9:00, 18:00; ...

Читать далее »

У Віцебску з’явіўся Францішканскі Ордэн Свецкіх

22 верасня 2024 года ў парафіі Святога Антонія з Падуі ў Віцебску нарадзілася новая супольнасць — Францішканскі Ордэн Свецкіх, у якім пачалі сваю духоўную фармацыю на этапе пастулата пяць сясцёр. Францішканскі Ордэн Свецкіх (ФОС), або трэці ордэн, які быў заснаваны святым Францішкам Асізскім 800 год назад, у 1221 годзе ў Італіі. Згодна з “Правіламі жыцця” 1221 года да Ордэна Свецкіх ...

Читать далее »

Рэалізаваны талент служэння Пану Богу. 25-годдзе манаскага жыцця сястры Марыі Шамовіч адзначылі ў Віцебску

6 жніўня ў віцебскай парафіі Святога Антонія адбылася юбілейная ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сястры Марыі Шамовіч, якая служыць у Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў канцлер курыі ксёндз-канонік Віктар Місевіч. На літургіі прысутнічалі ксёндз-канонік Аляксей Ляшко, сёстры і парафіяне. Як адзначыў у сваім казанні пробашч парафіі ксёндз-канонік Сяргей Сурыновіч, “юбілей — гэта цудоўная нагода падзякаваць Пану Богу за пакліканне, ...

Читать далее »

Айцец Віктар Жук — новы настаяцель езуітаў у Віцебску

У аўторак 25 чэрвеня айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ змяніў настаяцеля супольнасці езуітаў святога Андрэя Баболі ў Віцебску. Падчас святой Імшы ў кляштарнай капліцы айцец правінцыял падзякаваў цяперашняму настаяцелю Клеменсу Верту SJ і зачытаў дэкрэт аб прызначэнні новым настаяцелем Віктара Жука SJ. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічаў Томаш Ортман SJ, настаяцель Расійскага рэгіёна Велікапольска-Мазавецкай правінцыі, да якога належыць віцебская супольнасць. За ...

Читать далее »

Айцы дамінікане запрашаюць хлопцаў і нежанатых мужчын на рэкалекцыі

Дні засяроджання ў дамініканскай духоўнасці пройдуць 22 і 23 чэрвеня ў Віцебску. План сустрэчы: 22 чэрвеня, субота: 10.00 – знаёмства 10.30 – спектакль паводле твору Генрыха Сузо ОР з ХVI в., у пастаноўцы а. Міхала Ермашкевіча ОР 11.15 – канферэнцыя I і размова – а. Павел Мажэйка ОР 12.30 – малітва ружанцовая і адарацыя 13.30 – абед 14.30 – шпацыр ...

Читать далее »

Па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія

У нядзелю, 2 чэрвеня, па вуліцах Віцебска прайшла эўхарыстычная працэсія. Верныя з усяго Віцебска сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага каб разам адзначыць свята Цела і Крыві Хрыста. Святая Імша пачалася з урачыстага ўвахода ў касцёл духавенства на чале з біскупам, які благаслаўляў прысутных. Потым быў акаджаны алтар і прачытана ўступная малітва: “Вось я з вамі ва ўсе дні аж ...

Читать далее »