Архив меток: святар

Святарскія канікулы

У парафіі, у бацькоў, у пілігрымцы ці на ўлонні прыроды – так выглядае водпуск большасці ксяндзоў. Час адпачынку духавенства выкарыстоўвае, каб, аднавіўшы дух і цела, з запалам вярнуцца да сваёй штодзённай паслугі, каб яшчэ лепш служыць сярод тых, да каго скіраваў Касцёл дэкрэтам біскупа ардынарыя. Права на адпачынак Адзін з каталіцкіх інтэрнэт-парталаў змясціў наступную гісторыю: “Пэўнае сужэнства пасялілася ў пансіянаце ...

Читать далее »

Аўстралія: святар-сёрфер ужо другі раз выратаваў жыццё людзей на вадзе

Айцец Ліам Раян, аўстралійскі святар, вядомы як «святар-сёрфер», стаў героем СМІ пасля таго, як выратаваў двух сёрфераў, якія трапілі ў хвалевую плынь. Гэта ўжо другі раз, калі святар ратуе жыццё на вадзе: некалькі гадоў таму ён дапамог сёрферу перажыць напад акулы, піша CNA. 38-гадовы айцец Ліам Раян, які служыць у кафедральным саборы Маці Божай, Каралевы Міру ў Бруме (Заходняя Аўстралія) ...

Читать далее »

Святар з ЗША спалучае сваю страсць да кулінарыі з глыбокай верай, ствараючы ўнікальную форму служэння

Рэдка можна ўбачыць святара, які апранае кухарскі фартух і гатуе ежу на кухні рэстарана. Аднак айцец Леа Паталінгхуг, які жыве ў Балтыморы (ЗША), незвычайны святар. Ён спалучае сваю страсць да кулінарыі з глыбокай верай, ствараючы ўнікальную форму служэння. Айцец Леа Паталінгхуг, вядомы па такіх радыё- і тэлепраграмах, як «Смакуючы нашу веру» на EWTN, дзе ён распавядае пра ежу і веру, ...

Читать далее »

Споведзь на борце «Тытаніка». Святарскі абавязак сярод панікі

Увечары 14 красавіка 1912 года карабель «RMS Titanic» сутыкнуўся з айсбергам і пачаў свой адыход у гісторыю. Сярод мітусні, якая панавала на борце, адзін чалавек захоўваў спакой, ціха выконваючы свае абавязкі з пакорнай рашучасцю чалавека, які ведаў сваю мэту. Айцец Томас Байлз, каталіцкі святар з Англіі, сустрэў смерць гэтак жа, як і пражыў жыццё: з пачуццём абавязку, цвёрда трымаючыся веры ...

Читать далее »

Францыя: Пры пажары касцёла святар уратаваў Найсвяцейшы Сакрамант

Агонь распаўсюджваўся вельмі хутка. Абрынулася ўсё скляпенне і вежа касцёла. «Але самае галоўнае, што Найсвяцейшы Сакрамант удалося выратаваць», — кажа святар, які вынес манстранцыю з палаючага касцёла. Пажар у касцёле Беззаганнага Зачацця ў французскім горадзе Сэнт-Омер, размешчаным на паўночным усходзе краіны, адбыўся каля 4.30 раніцы ў ноч з 1 на 2 верасня. Для тушэння пажару было задзейнічана каля 120 пажарных, ...

Читать далее »

Праз 16 гадоў яны сустракаюцца зноў, пасвяціўшы сваё жыццё Богу. Гісторыя а. Густава і с. Кардэра

У маладосці яны сустракаліся на вечарынах з агульнымі сябрамі. Больш яны ніколі не бачыліся, а праз 16 гадоў яны зноў сустрэліся, пасвяціўшы сваё жыццё Богу і дапамагаючы маладым людзям распазнаць сваё пакліканне. Божыя планы большыя, чым мы думаем. Гэта пацвярджаюць айцец Густаў і сястра Кардэра дэ Дыёс, якія ў падлеткавым узросце нават не маглі падумаць, што аднойчы адмовяцца ад усяго, ...

Читать далее »

Святары з Шуміліна адбываюць адміністрацыйны арышт

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 08 мая 2024 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ, святары з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. На дадзены момант вядома, што яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Айцец Анджэй – 15 сутак, айцец Павел – 10 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух ...

Читать далее »

Святар Ігар Анісімаў праспяваў «Аллелюя» па-беларуску – з яго ўдзелам знялі новы кліп

Раней відэа пра тое, як ксёндз спявае гэту песню на рускай мове падчас шлюбу, стала папулярным у YouTube. Многія выказалі пажаданне, каб святар праспяваў па-беларуску – у выніку атрымаўся «цудоўны падарунак». Пробашч каталіцкай парафіі ў Слоніме кс. Ігар Анісімаў праспяваў знакамітую песню «Аллелюя» на беларускай мове. Запіс у студыі арганізавала «Радыё Марыя», таксама каманда радыё зняла з удзелам святара кліп ...

Читать далее »

Прыйшоў на споведзь, выліў усю душу, а святар нічога не сказаў, і засталося расчараванне. Як быць?

Адказвае кс. канонік Юрый Бяганскі. Адказваючы на гэта пытанне, варта спачатку запытаць сябе: “Што для мяне найважнейшае падчас споведзі і навошта я на яе прыйшоў?” Хтосьці можа сказаць, што важнейшыя, напэўна, жаль за грахі, рахунак сумлення ці моцнае пастанаўленне выправіцца. На самой справе для добрай споведзі адыгрываюць важную ролю ўсе пяць умоў, аднак гэта не самае важнае. Важнейшае тое, што ...

Читать далее »

“Душпастырства і прабыванне з вернікамі — вось маё пакліканне”. У Ракаве развіталіся з ксяндзом Дзмітрыем Барылам

Раніцай 28 лютага курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла сумную навіну, што па вечную ўзнагароду да Пана адышоў ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, дэкан Валожынскага дэканату, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ў Ракаве. Спачылы святар нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне. Выхоўваўся ў вялікай пабожнай каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. Развітанне са спачылым святаром ...

Читать далее »