Агонь распаўсюджваўся вельмі хутка. Абрынулася ўсё скляпенне і вежа касцёла. «Але самае галоўнае, што Найсвяцейшы Сакрамант удалося выратаваць», — кажа святар, які вынес манстранцыю з палаючага касцёла.
Пажар у касцёле Беззаганнага Зачацця ў французскім горадзе Сэнт-Омер, размешчаным на паўночным усходзе краіны, адбыўся каля 4.30 раніцы ў ноч з 1 на 2 верасня.
Для тушэння пажару было задзейнічана каля 120 пажарных, аднак агонь быў настолькі маштабным, што на яго тушэнне спатрэбілася некалькі гадзін. На жаль, скляпенне і вежа абваліліся. На шчасце, у выніку пажару ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе партал actu.fr, пробашч парафіі айцец Себасц’ян Русэль адразу ж адправіўся на месца, як толькі даведаўся пра катастрофу. Калі пажар быў часткова ліквідаваны, пажарныя дазволілі святару ўвайсці ў касцёл. Ён паказаў, што неабходна выратаваць у першую чаргу.
Але самае галоўнае, што ўдалося выратаваць гэта Найсвяцейшы Сакрамант. Нам удалося перанесці Пана Езуса ў іншы касцёл, — сказаў ён і адразу дадаў: «Я проста выканаў свой абавязак».
Як высветлілася пазней, пажар узнік невыпадкова. Французскія СМІ паведамляюць, што службы затрымалі падазраванага ў падпале 39-гадовага мужчыну. Ён вядомы паліцыі па ранейшых падобных актах вандалізму.
Касцёл Беззаганнага Зачацця ў Сен-Омер была асвечана ў 1859 годзе. Таму ў ім было шмат каштоўнай мэблі і рэлігійных прадметаў. У 2018 годзе быў завершаны капітальны рамонт касцёла, які каштаваў амаль пяць мільёнаў еўра.
Паводле stacja7.pl
пераклад Марыны Ткач