Архив меток: сёстры законныя

Сёстры цыстэрыянкі з Францыі з’яўляюцца захавальніцамі ўнікальнага мастацтва вырабу шакаладу

На працягу амаль 150 гадоў цыстэрцыянскія манахіні з абацтва Боневаль, размешчанага ў самым цэнтры дэпартамента Аверон, культывуюць унікальную для Францыі традыцыю: вытворчасць шакаладу ад пачатку да канца. Будучы адзінымі французскімі законнымі сёстрамі, якія авалодалі гэтым поўным працэсам, яны вырабляюць дзве тоны шакаладу штогод, застаючыся вернымі спадчыне сваіх папярэднікаў і бенедыктынскаму прынцыпу «ora et labora». «З таго часу, як я ў ...

Читать далее »

Іспанія: сёстры францішканкі ратуюць гіганцкіх трусоў ад вымірання

У іспанскім горадзе Таледа кляўзуровыя францішканкі з кляштара Святога Антонія маюць незвычайную місію. Сёстры ўзяліся за выратаванне адной з самых рэдкіх парод хатняй жывёлы ў краіне — гіганцкага іспанскага труса. Гігант сярод трусоў Conejo gigante de España — гэта парода, якая вылучаецца сваімі вялікімі памерамі. Дарослыя асобіны могуць важыць каля 9 кілаграмаў і дасягаць даўжыні амаль аднаго метра. Дзесяцігоддзі таму ...

Читать далее »

Бразільскія сёстры законныя сталі зоркамі інтэрнэту пасля выканання імправізаванага бітбокса

Сёстры Марызэле Касіяна і Марыса дэ Паўла, бразільскія законніцы з кангрэгацыі Copiosa Redenção («Шчодрае адкупленне»), сталі зоркамі сацыяльных сетак пасля імправізаванага бітбокса (Бітбоксінг — гэта мастацтва стварэння і імітацыі рытмічных узораў (бітоў) і мелодый з дапамогай артыкуляцыі рота). Паводле звестак «Catholic Herald», сёстры ўдзельнічалі ў праграме на каталіцкім тэлеканале Pai Eterno, вядучым якой быў дыякан Джаване Бастос з ордэна рэдэмптарыстаў. ...

Читать далее »

Ва Украіне манашкі змогуць фатаграфавацца на пашпарт у вэлюмах

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны сумесна з Дзяржаўнай міграцыйнай службай выступілі з прапановай перагледзець стандарты фатаграфавання на дакументы. У прыватнасці змены закрануць манашак, якія для афармлення замежнага пашпарта змогуць фатаграфавацца ў вэлюмах (галаўны ўбор жаночага габіта). 22 лістапада ў Міністэрстве прайшла адмысловая нарада з удзелам у тым ліку прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцей у краіне, падчас якой абмяркоўваліся праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца ...

Читать далее »