Архив меток: салезіяне

Аніматары з Беларусі здзейснілі падарожжа ў Італію

6 ліпеня 2022 года салезіянскія аніматары з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў адправіліся ў Італію, дзе іх чакалі знаёмства з мясцінамі св. Яна Боско, абмен вопытам з італьянскімі аніматарамі і адпачынак. Першыя тры дні аніматары правялі ў Турыне. Там убачылі араторый св. Міхала Руа, які ў гэтым годзе адзначае 100-годдзе заснавання, наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй і харызмай св. Яна Боско, ...

Читать далее »

У Смаргоні быў прадстаўлены спектакль-драма “Святар” (+відэа спектакля)

7 мая ў Смаргоні моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавяла пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне. Спектакль паказалі на сцэне моладзевага араторыя імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла. Гэта ўжо другое прадстаўленне ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для салезіянаў прайшлі ў Росі

З 18 па 22 красавіка салезіяне кс. Боска перажывалі штогадовыя рэкалекцыі, якія сёлета прайшлі ў Росі. У бягучым годзе рэкалекцыі асаблівыя, бо салезіянскае Таварыства адзначае 100-годдзе сваёй дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэкалекцыі правёў Мітрапаліт на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе sdb.by. Гэтыя дні сталі часам духоўнай адновы і ўзмацнення, каб пасля іх ксяндзы з новымі сіламі маглі рэалізоўваць салезіянскае ...

Читать далее »

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боска арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, ...

Читать далее »

Карнавал напярэдадні Вялікага посту прайшоў у Мінску

19 лютага 2022 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыўся карнавал для моладзі напярэдадні Вялікага посту. Карнавал прайшоў у стыле Black and white party. Удзельнікі вечара выконвалі розныя заданні на хуткасць, цягавітасць і не толькі. Пасля таго як усе заданні былі выкананыя, удзельнікаў чакалі танцы і час для размоў. Вечар быў ...

Читать далее »

Дэвіз Салезіянскай Сям’і 2022 (відэа)

Пабачыў свет пераклад дэвізу Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Анхеля Фярнандэса Арціме на 2022 год на беларускую мову. Відэа можна паглядзець таксама і на  ютуб-канале салезіянскай супольнасці. Ролі агучвалі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і Уладзіслаў Зарэцкі ASC. Над перакладам працавалі Іна Басалыга, Ірына Петрусевіч ASC і кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Генеральны дом традыцыйна кожны год выпускае дэвіз, над якім салезіянская ...

Читать далее »

Салезіяне ўрачыста адзначаць 100-годдзе сваёй прысутнасці і служэння ў Беларусі

Салезіяне ксяндза Боска з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у святкаванні 100-годдзя прысутнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боска мае ўнікальную магчымасць у 2021 годзе ...

Читать далее »

У Мінску ўрачыста адзначылі 25-годдзе манаскага жыцця кс. Віктара Гайдукевіча SDB і кс. Аляксандра Мятліцкага SDB

29 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і дырэктар мінскай салезіянскай супольнасці кс. Аляксандр Мятліцкі SDB ўрачыста адзначылі 25-годдзе свайго манаскага жыцця. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, моладзь і вернікі з салезіянскіх парафій Беларусі. Узначаліў цэлебрацыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый ...

Читать далее »

Клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў манаскія абяцанні

14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by. Пасля першых манаскіх шлюбаў падчас фармацыі салезіяне традыцыйна кожны год аднаўляюць свае манаскія абяцанні да моманту складання вечных шлюбаў. Сёлета Міхаіл аднавіў свае манаскія шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці на ...

Читать далее »

Летнiя вакацыi з Богам прайшлi для дзяцей i падлеткау́ з Мiнску

З 28 чэрвеня па 2 ліпеня ў мінскім араторыi імя св. Яна Боска, якi дзейнiчае пры парафii св. Яна Хрысцiцеля, адбыліся вакацыі для дзяцей з 3 па 5 клас. На працягу пяцi дзён дзеці разам з аніматарамі с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Алегам Каралёвым SDB i дыяканам Міхаілам Радзевічам SDB знаёміліся з дзяцінствам св. Яна Боска. Удзельнікі вакацый дзякуючы тэатральным ...

Читать далее »