Салезіяне ўрачыста адзначаць 100-годдзе сваёй прысутнасці і служэння ў Беларусі

Салезіяне ксяндза Боска з вялікай радасцю і гонарам запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у святкаванні 100-годдзя прысутнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боска мае ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі.

Сёння салезіянскія структуры ў Беларусі дзейнічаюць у межах Рэгіянальнай каталіцкай місіі святога Францішка Сальскага, якая знаходзіцца на той тэрыторыі, дзе салезіянская харызма дзякуючы ахвярнай і адданай службе сабратоў салезіянаў была ўвесь час жывая і дзейсная на працягу апошніх 100 гадоў.

Урачыстае святкаванне 100-гадовага юбілею распачнецца ў суботу 16 кастрычніка гістарычным сімпозіумам на тэму 100-гадовага служэння салезіянскага таварыства на Беларусі і працягнецца святой Імшой. Урачыстая святая Імша адзбудзецца ў 18.30 у мiнскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

У нядзелю 17 кастрычніка адбудзецца працяг святкавання на мясцовым узроўні ў кожным месцы прысутнасці салезіянскага таварыства.

Мінск, парафія святога Яна Хрысціцеля, Серабранка:

10.00 — урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB;
12.00 – святочная праграма.

Бараўляны, парафія парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў:

11.00 — урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча;
13.00 – святочная праграма.

Смаргонь, парафія святога Міхала Арханёла:

12.00 — урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Юрыя Касабуцкага;
14.00 – святочная праграма.

sdb.by

для друку для друку