Аніматары з Беларусі здзейснілі падарожжа ў Італію

6 ліпеня 2022 года салезіянскія аніматары з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў адправіліся ў Італію, дзе іх чакалі знаёмства з мясцінамі св. Яна Боско, абмен вопытам з італьянскімі аніматарамі і адпачынак.

Першыя тры дні аніматары правялі ў Турыне. Там убачылі араторый св. Міхала Руа, які ў гэтым годзе адзначае 100-годдзе заснавання, наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй і харызмай св. Яна Боско, патрапілі на экскурсію ў музей “Дом св. Яна Боско” і сустрэліся са шматлікімі людзьмі, сэрцы якіх таксама гараць салезіянскай харызмай.

Была магчымасць наведаць горад Кьеры, дзе св. Ян Боско вучыўся, і Колле Дон Боско, дзе раней была вёска Бэккі, у якой нарадзіўся святы і дзе зараз знаходзіцца базіліка, якая носіць яго імя.

Далейшыя два тыдні аніматары правялі на летніх вакацыях у араторыях. Адна група аніматараў засталася ў араторыі св. Міхала Руа ў Турыне, другая направілася ў араторый у Кунео. Там кожны аніматар быў накіраваны ў групу да дзяцей, дзе мог удзельнічаць у кожным моманце лагера, дзяліцца вопытам і пераймаць яго ад італьянскіх аніматараў.

Sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі