Архив меток: ружанец

У Польшчы ідзе падрыхтоўка праекта «Ружанец да межаў»

«Ружанец да межаў» – гэта праект, галоўнай мэтай якога з’яўляецца агарнуць усю Польшчу ружанцовай малітвай. У свята Маці Божай Ружанцовай (7 кастрычніка), на заканчэнне святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, палякі адправяцца на мяжу краіны, каб маліцца за выратаванне сваёй Радзімы і ўсяго свету. «Марыя з’яўляецца Каралевай Польшчы праз пакаленні апякуецца намі, у крытычныя моманты гісторыі заўсёды была пры нас, а мы ...

Читать далее »

На Филиппинах церковь протестует против запрета на иконки и четки в машинах

На Филиппинах церковь и власти столкнулись по вопросу запрета на иконки и четки в машинах, введенного новым законом – который также запрещает прочие «отвлекающие» вещи и действия при вождении ради обеспечения безопасности на дорогах, сообщает Catholicnewsagency. К таковым отвлекающим от вождения вещам и действиям новый закон, наряду с подвесками, относит разговоры и набор текстов сообщений по мобильному телефону, накладку косметики, прием ...

Читать далее »

Святы Айцец: малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці мір

Малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці свету мір, перакананы Папа Францішак. Ён сустрэўся 14 мая 2017 г. у Ватыкане з вернікамі на велікоднай марыйнай малітве “Regina Caeli”. У разважаннях Папа спаслаўся на сваё, завершанае напярэдадні, падарожжа ў Фаціму і нагадаў асноўны змест паслання, з якім у 1917 г. Марыя звярнулася да трох партугальскіх дзяцей. “Учора ўвечары я вярнуўся ...

Читать далее »

У Шуміліне вернікі прайшлі ў працэсіі з ружанцовай малітвай

Гэта адбылося ў ноч з 12 на 13 мая. Працэсіі папярэднічала святая Імша, якая распачалася апоўначы. Узначаліў яе біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Напачатку ён прывітаў усіх святароў, кансэкраваных асобаў, пілігрымаў і вернікаў шумілінскай парафіі – усіх, хто прыехаў ці прыйшоў з гарачым сэрцам у гэтую святочную ноч. Трэба адзначыць, што акрамя вернікаў Віцебскай дыяцэзіі, на богаслужэнні прысутнічалі госці з ...

Читать далее »

Пяць тысяч ружанцаў для ўкраінскіх воінаў

«Для воінаў, якія знаходзяцца фронце ў вельмі складаных умовах, гэтыя ружанцы — знак нашай салідарнасці і падтрымкі ў малітве», — сказаў у інтэрв’ю кс. Лешэк Крыжа, дырэктар Каманды «Дапамога Касцёлу на Усходзе» Канферэнцыі епіскапату Польшчы, падагульняючы акцыю «Ружанец для Данбасу», якая завяршылася ў апошнія дні. У рамках гэтага праекта палякі перадалі на ўсход Украіны каля пяці тысяч ружанцаў. «Ружанец для Украіны» ...

Читать далее »

Ружанцы: «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя»?

Гэтыя ружанцы былі канфіскаваныя ў мексіканскіх мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ЗША, паколькі памежна-мытная служба ЗША класіфікавала іх як прадметы «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя». Фатограф Том Кіфер працаваў прыбіральшчыкам у працэсінгавым цэнтры памежна-мытнай службы ў горадзе Ахо (штат Арызона), размешчаным на адлегласці 50 міль ад мяжы з Мексікай. Нядаўна ён прадставіў праект «El Sueño Americano» (ісп. «Амерыканская мара»). Яго ...

Читать далее »

Сям’я памерлага бацькі 18 дзяцей падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў

Сям’я іспанца Хасэ Марыі Пасціга — бацькі 18 дзяцей, які нядаўна памёр ад раку, падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў да цырымоніі развітання, якая адбылася ў Мадрыдзе. Ружанцы з карткамі для малітвы раздавалі ўсім, хто прыйшоў развітацца з Хасэ Марыяй. Пахаванне шматдзетнага бацькі ў Барселоне сабрала каля 4 тыс. чалавек. Фота сям’і, якая раскладвае ружанцы, набрала больш за 3 тыс. лайкаў у ...

Читать далее »

Святы абярэг Валянціны, сведкі росіцкай трагедыі

Жыхарка Верхнядзвінскага раёна Валянціна Марцінкевіч — адна з апошніх сведак жудаснай трагедыі вёскі Росіца. Валянціна Баляславаўна і да сёння адчувае той страх, які перажыла 9-гадовай дзяўчынкай падчас фашысцкай карнай аперацыі «Зімовы цуд», якая праводзілася ў Асвейскім, Расонскім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнах. З таго часу прайшло 74 гады, а жанчына ў лютаўскія дні зноў і зноў чуе несціханае рэха вайны, зноў не спіць ...

Читать далее »

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памалілася ружанцам праз SKYPE

Пад дэвізам «Марыя Беззаганная — прыкладам чысціні» ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне прайшло ружанцовае набажэнства, падчас якога моладзь з’ядналася ў супольнай малітве з дапамогай інтэрнэт сувязі Skype з вернікамі з іншых парафій Беларусі. Малітва, якой папярэднічала св. Імша, прайшла 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас службы душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза заклікаў прысутных імкнуцца да жыцця ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў пра важнасць ружанцовай малітвы

Пра важнасць ружанцовай малітвы, якой у Касцёле прысвечаны бягучы месяц, нагадаў 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец. Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з Польшчы, Папа Францішак падкрэсліў, што ў таямніцах ружанца разам з Паннай Марыя можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”. “Будзем радавацца Яго любові і прабачэнню, будзем прымаць Яго ў падарожных ...

Читать далее »