Архив меток: рух «Маці ў малітве»

Аплатковая сустрэча руху “Маці ў малітве” Віцебскай дыяцэзіі

У свята Яна евангеліста ў наймаладзейшай парафіі Віцебскай дыяцэзіі — парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах адбылася сустрэча матуль — удзельніц парафіяльных груп руху “Маці ў малітве”. На яе сабраліся прадстаўніцы як з заходніх, так і ўсходніх парафій Віцебшчыны — больш за 120 чалавек.  Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебравалі духоўны настаўнік супольнасці ксёндз Антон Лагунёнак, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў ...

Читать далее »

Лепельскія матулі далучыліся да руху «Маці ў малітве»

7 снежня пасля святой Імшы на ІІ нядзелю Адвэнту ва ўтульным прыкасцельным будынку адбылася чарговая сустрэча лепельскіх парафіянаў. Дакладней кажучы не парафіянаў, а парафіянак, бо спаткаліся жанчыны. Гэта сустрэча мела канкрэтную мэту – памаліцца за сваіх дзетак. Ініцыятыва малення за дзяцей пачалася з наведвання лепельскага касцёла 26 кастрычніка арганізатарак сусветнага руху «Маці ў малітве» з Віцебскай дыяцэзіі. Тады віцяблянкі заахвочвалі ...

Читать далее »

Сіла жаночай малітвы

Пра жаночую прыгажосць складзена нямала песень і вершаў. Вядомыя мастакі прысвячалі гэтай тэме свае творы. Звяртаючыся да гэтых твораў, можна заўважыць, што няма пэўнага эталону прыгажосці. У Старажытным Егіпце былі ў модзе статныя фігуры, выразныя вочы, кароткія стрыжкі. Эпоха Сярэднявечча прынесла зусім іншыя ідэалы: высокая лінія ілба, бледная скура, худаба. У эпоху Рэнесансу, наадварот, у модзе былі пышныя жаночыя формы, ...

Читать далее »

У касцёле святога Казіміра ў Лепелі развіталіся з абразом св. Губерта

26 кастрычніка ў лепельскай парафіі святога Казіміра развіталіся з абразом святога Губерта. У гэтым абразе ён ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію каля года, але надышоў час развітацца. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вярнуўся ў сваю родную каталіцкую святыню. Святая Імша 26 кастрычніка 2025 года распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія ...

Читать далее »

У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве»

З 30 мая па 1 чэрвеня ў Пінску адбылася трохдзённая фармацыйная сустрэча для жанчын — удзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая сабрала каля 130 матуль з усіх дыяцэзій Беларусі. У сустрэчы ўзялі ўдзел духоўны айцец руху — айцец Юрый Кулай OCD з Мінска, духоўны мадэратар руху ў Віцебскай дыяцэзіі — ксёндз Антон Лагунёнак з Дунілавічаў (Пастаўскі дэканат), духоўны мадэратар ...

Читать далее »

У Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла дыяэцзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве” 

У суботу 1 лютага ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла сустрэча ўдзельніц руху “Маці ў малітве”, якая сабрала каля 130 матуль разам са сваімі прабашчамі з усей Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой маці ў ціхай малітве ўзносілі свае сэрцы да Бога. У гэта час была магчымаць прыступіць да споведзі. Пасля Адарацыі адбылася святая ...

Читать далее »

Рух «Маці ў малітве» ў Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў свайго кіраўніка

Рух «Маці ў малітве» ў Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў свайго кіраўніка. Ім стаў ксёндз Валерый Пупкевіч з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец). Яго заданнем будзе каардынаваць дзейнасць Руху ў межах Гродзенскай дыяцэзіі, дбаючы пра хрысціянскую фармацыю маці. Варта адзначыць, што кс. Валерый Пупкевіч прыналежыць да ордэна ксяндзоў-сэрцанаў і паходзіць з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны ...

Читать далее »

Калядная сустрэча руху «Маці ў малітве» прайшла ў Віцебску

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 4 студзеня адбылася калядная сустрэча суполак «Маці ў малітве». Прысутнічалі маці з Шуміліна, Талачына, Оршы, Полацка і ўсіх віцебскіх парафій. На гэтае спатканне прыехалі  прынялі дзве мамы з Мінска і Людміла Губіна, кіраўнік руху «Маці ў малітве» ва ўсёй Беларусі. Усяго было 56 удзельнікаў. Пасля цёплых слоў Людмілы Губінай маці накіраваліся на канферэнцыю, якую правёў ...

Читать далее »

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» сустрэліся ў Віцебску

14 красавіка ў касцёле святой Барбары ў Віцебску прайшла сустрэча руху «Маці ў малітве».  Сустрэчай пачалася з адарацыі, падчас якой удзельніцы памаліліся на ружанцы, просячы Маці Божую аб заступніцтве і адкрытасці сэрца кожнай на розныя дары гэтай сустрэчы. Пасля чаго пачалася св. Імша, якую ўзначаліў а. Віталій Сапега OP. Падчас Імшы святар павіншаваў рух маці ў малітве з другой гадавінай супольнасці. ...

Читать далее »

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

28 студзеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні. Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў, Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнукаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці. Сустрэча стала добрай нагодай для ўдзельніц лепш ...

Читать далее »