Архив меток: рэкалекцыі

Запрашаем на міжнародныя рэкалекцыі на байдарках!

Аб міласэрнасці для нас і ўсяго свету будзем разважаць падчас гэтых рэкалекцый. Узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў і старэйшыя. Тэрмін: 5-7 ліпеня 2016 года. Маршрут: в. Каралеўцы — в.Нарач — в. Красіца — г. Смаргонь Кантактная інфармацыя па тэлефонах: +375 29 544-90-97 — кс. Юзаф Сярпейка (vk.com/swjoseph) +375 29 284-38-13 — кс. Андрэй Калядка 2 рэчкі, 3 дні і вельмі ...

Читать далее »

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сужэнцаў на рэкалекцыі-ўікэнды

Рух «Сужэнскія сустрэчы» праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленню і паглыбленню сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 3-5 чэрвеня 2016 года і будзе праходзіць у цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Тэмай сёлетняга спаткання кандыдатаў стала разважанне на тэму: “ Для чаго мне патрэбны Бог?” Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска. Падчас сустрэчы моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады ...

Читать далее »

Пальмовай нядзеляй скончыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім

У Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы велікапосныя рэкалекцыі трывалі з 18 па 20 сакавіка, якія праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Оршы. У першы дзень духоўных практыкаванняў святар распавядаў пра Царства Божае, а таксама пра існаванне Царства сатаны. Гаворка таксама ішла пра паняцце любові, асабліва Любові Божай, якая з’яўляецца галоўнай зброяй Божага Валадарства. Гаміліі другога дня рэкалекцый працягнулі тэму любові. Казанні ...

Читать далее »

Папскі прапаведнік пра экуменізм “прымірэння сэрцаў”

Усё падштурхоўвае нас ісці наперад у аднаўленні адзінства паміж католікамі і пратэстантамі, сказаў айцец Раньера Канталамеса падчас пятага велікапоснага казання, з якім 18 сакавіка звярнуўся да папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі.  Ён нагадаў, што хрысціянскі свет рыхтуецца да ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі. “Сутнасна важна для ўсёй будучыні Касцёла не змарнаваць гэту нагоду застаючыся нявольнікамі мінулага”, таму што Бог “вылівае свайго ...

Читать далее »

Запрашаем на францішканскія рэкалекцыі «Дрэва Жыцця»

Францішкане запрашаюць юнакоў (8 — 11 клас) прыняць удзел у рэкалекцыях “Дрэва жыцця”, якія будуць праходзіць з 21 па 23 сакавіка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы. Пачнуцца рэкалекцыі св. Імшою а 18.00 ў панядзелак, а закончацца абедам у сераду. Усіх, хто прагне з францішканскімі святымі праз таямніцу Крыжа і радасць Уваскрасення пазнаваць шлях свайго жыцця, сардэчна запрашаем! Дакладная інфармацыя: ...

Читать далее »

Дні засяроджанасці для дзяўчат прайшлі ў Браславе

З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Прыехалі яны з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэма была «Нашы пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас». Асаблівым момантам, які вельмі цанілі дзяўчаты, была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, дзе можна было з Госпадам размаўляць на турбуючыя пытанні і проста ...

Читать далее »

Пантыфік адправіўся на рэкалекцыі на аўтобусе

Францішак распачаў 6 сакавіка велікапосныя рэкалекцыі. Пантыфік адправіўся на іх вечарам на аўтобусе, разам з іншымі ватыканскімі іерархамі. Ён, чарговы раз, вырашыў правесці час духоўных практыкаванняў па-за мурамі Ватыкана – у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма, недалека ад летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Сёлетнія велікапосныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі праводзіць вядомы італьянскі прапаведнік, ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Мар’інай Горцы

Вялікі пост — гэта час, у якім чалавек праз шчырае абяцанне Богу быць лепшым, праз пэўную ахвяру з сябе, набліжаецца да Госпада. Гэта час, у якім душа жадае глыбей адкрыць сябе на Пана Езуса. Адзін са спосабаў наблізіць сябе да ўспрымання Божай ласкі і любові – гэта прыняць удзел у рэкалекцыях. Велікапосныя рэкалекцыі – гэта асаблівы час, калі ў чаканні ...

Читать далее »

Час рэкалекцый – час паглыблення ўнутраннага кантакту з Богам

Рэкалекцыі – гэта духоўныя практыкаванні на працягу некалькіх дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і блізкімі, іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. На пытанні пра рэкалекцыі адказвае пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча, в. Канстанцінава, Віцебскай дыяцэзіі, кс. Антон Лагунёнак. — ...

Читать далее »