Архив меток: Разважаем над Божым словам

Разважанне на ІІ Нядзелю Вялікага посту. Год С. 13 сакавіка

Евангелле Лк 9, 28b—36 У той час: Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзыйшоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у ...

Читать далее »

Разважанне на І Нядзелю Вялікага посту. Год С. 6 сакавіка

Евангелле Лк 4, 1-13 У той час: Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: ...

Читать далее »

Разважанне на VІII Звычайную Нядзелю. Год С. 27 лютага

Евангелле Лк 6, 39—45 У той час: Езус расказаў сваім вучням такую прыпавесць: Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму? Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік. Чаму ты бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ва ўласным воку не заўважаеш? Як ты можаш казаць брату свайму: ...

Читать далее »

Разважанне на VІІ Звычайную Нядзелю. Год С. 20 лютага

Евангелле Лк 6, 27-38 Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ...

Читать далее »

Разважанне на VІ Звычайную Нядзелю. Год С. 13 лютага

Евангелле Лк 6, 17.20-26 У той час: Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона. Тады Ён узняў вочы свае на вучняў сваіх і сказаў: Шчаслівыя ўбогія духам, бо ваша ёсць Валадарства Божае. Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо ...

Читать далее »

Разважанне на V Звычайную Нядзелю. Год С. 6 лютага

Евангелле Лк 5, 1-11 Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генэзарэт. І ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна. А калі скончыў ...

Читать далее »

Разважанне на IV Звычайную Нядзелю. Год С. 30 студзеня

Евангелле Лк 4, 21-30 Езус пачаў гаварыць у сінагозе: Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі. І ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: Ці не сын Юзафа гэта? І Ён сказаў ім: Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі і тут, у тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы ...

Читать далее »

Разважанне на ІІІ Звычайную Нядзелю. Год С. 23 студзеня

Евангелле Лк 1, 1-4; 4, 14-21 Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны. У той час: Езус вярнуўся ...

Читать далее »

Разважанне на ІІ Звычайную Нядзелю. Год С. 16 студзеня

Евангелле Ян 2, 1-12 У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: Не маюць віна. Адказаў Ёй Езус: Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой. Маці Яго сказала слугам: Тое, што Ён скажа вам, ...

Читать далее »

Разважанне на Свята Хросту Пана. Год С. 9 студзеня

Евангелле Лк 3, 15-16. 21-22 Калі народ чакаў і калі ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Яна, ці не Хрыстус ён, Ян адказаў усім: Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. І сталася, калі хрысціўся ўвесь народ, і калі Езус, атрымаўшы ...

Читать далее »