Архив меток: пытанне

Чым з’яўляецца дыяцэзіяльны Сінод?

Слова «сінод» паходзіць з грэчаскай мовы і азначае сход і паход супольным шляхам. Сінод – гэта рэлігійная сустрэча, шлях, якім крочаць разам, — маецца на ўвазе згода на шляхах мыслення і дзейнасці. У разуменні Кананічнага Права дыяцэзіяльны Сінод з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на тэрыторыі дадзенай дыяцэзіі, які скліканы і праводзіцца пад кіраўніцтвам біскупа, ...

Читать далее »

Што азначае паняцце «Імша грыгарыянская» і «канцэлебраваная Імша»?

Аднойчы да мяне звярнулася парафіянка з пытаннем адносна блізкага памерлага чалавека. Жанчына распавядала, як чула калісьці ад сваёй бабулі, што найбольш эфектыўным сродкам дапамогі для душы ў вызваленні ад пасмяротных караў з’яўляецца Імша-грыгарыянка. «Ці існуе такая Імша?» — пыталася заклапочаная жанчына. Як жа яна ўсцешылася, даведаўшыся, што такая Імша не толькі існуе, але і цэлебруецца ў яе роднай парафіі. Грыгарыянская ...

Читать далее »

Малітоўныя ланцужкі: як ставіцца да гэтай справы

Амаль штодня ў сацыяльных сетках мы атрымоўваем ад сваіх сяброў запрашэнні далучыцца да малітоўнага ланцужка ў той ці іншай інтэнцыі. І часам па-просту не ведаеш, як да гэтага ставіцца. З аднаго боку, справа добрая і сорамна не падтрымаць. Але з іншага боку…  Карэспандэнты «Радыё Марыя» абмеркавалі гэту тэму з а. Яўгенам Голубам. Прапануем вам праслухаць запіс размовы «Малітоўныя ланцужкі» тут>>

Читать далее »

Што азначаюць рэчы з розных металаў на абразах?

“Часта, бываючы ў розных санктуарыях, святых месцах на абразах бачу рэчы з выявамі чалавечых органаў, напрыклад, сэрца. Таксама і іншыя рэчы з розных металаў. Навошта яны там змешчаны і што азначаюць? Растлумачце, калі ласка”. Віктар На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC з Росіцы: – Сапраўды, асабліва ў святых месцах, санктуарыях можам сустрэць абразы ці фігуры, дзіўна абвешаныя або ружанцамі, ...

Читать далее »

На колькі можна спазніцца на святую Імшу?

На колькі дазваляецца спазніцца на Імшу, калі гаворка ідзе пра нядзельнай святую Імшу? Можна прыступаць да Камуніі, калі прыйшоў на «Хвала на вышынях» ці пазней? У якіх выпадках можна прыступіць да Камуніі ў нядзелю і ў будні дзень, калі чалавек спазніўся на Імшу? Калі можна лічыць, што Служба Божая скончылася? Бо вельмі часта настаяцелі пасля Эўхарыстыі робяць выстаўленне, і калі ...

Читать далее »

Сеткавы маркетынг: добры ці дрэнны?

«Неаднаразова ад веруючых людзей мне даводзілася чуць вострую крытыку адносна фірм, дзейнасць якіх заснавана на сеткавым маркетынгу. Яны лічаць, што карыстанне прадукцыяй гэтых вытворцаў вядзе да прамога ўздзеяння д’ябла на чалавека. Прыводзілі, здаецца, абсурдныя прыклады, нібы мыццё валасоў шампунем ад „Oriflame” можа прывесці да апантанасці. Хацелася б пачуць меркаванне святара на гэты конт». Таццяна, 22 гады На пытанне адказае ксёндз Чэслаў ...

Читать далее »

Ці могуць спінэры нанесці шкоду або з’яўляюцца бяскрыўднымі?

Хвала Хрысту! У апошні час моцнай папулярнасцю сярод дзяцей карыстаюцца спінэры – забаўляльныя круцільныя цацкі. Хлопцы і дзяўчаты захапляюцца імі і паўсюль носяць з сабой. На жаль, даводзілася чуць шмат негатыўных рэчаў пра спінэры. Напрыклад, калі дзіця бярэ яго вялікім і паказальным пальцамі, тры вольныя пальцы складваюцца ў форме трох шасцёрак – “знаку д’ябла”. Ці з’яўляюцца спінэры бяскрыўднымі або сапраўды ...

Читать далее »

Чаму Бог прабачае грахі і дзе знаходзіцца мяжа Божай міласэрнасці?

Чаму Бог прабачае грахі і дзе знаходзіцца мяжа Божай міласэрнасці? Ірэна, 37 гадоў На пытанне адказвае кс. Віталій Дабраловіч: – Шукаючы адказы на пы­танні, звяртаешся да тэкстаў Святога Пісання. Ужо ў Старым Запавеце можна заўважыць вялікую міласэрнасць Бога да свайго народа. Колькі разоў людзі адварочвалі свае галовы і сэрцы ад правай дарогі. Колькі разоў яны падалі ў сваіх грахах, але ...

Читать далее »

Грех ли вводить человека в гипноз?

Человек наделен свободной волей, а в случае гипноза она выключается. Грех ли вводить человека в гипноз или соглашаться самому быть объектом сеанса гипноза? Гипноз не входит в сферу актуальных исследований, проводимых сегодня в церковных научных учреждениях, — также и потому, что гипноз не получил большого распространения в клинической практике. Однако в прошлом Церковь высказывалась на эту тему. 24 февраля 1957 ...

Читать далее »

Ці можна ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых паміраючаму чалавеку супраць яго волі?

Ці можна ўдзяліць сакрамант намашчэння хворых паміраючаму чалавеку супраць яго волі? Ці будзе гэта з’яўляцца актам міласэрнасці, неабходным для збаўлення яго душы? Кацярына, 24 гады На пытанне адказвае кс. Юрый Беганскі:  – Сакрамант намашчэння хворых удзяляецца, перш за ўсё, цяжка хворым асобам. Раней ён здзяйсняўся толькі аднойчы , як т. зв. “апошняе намашчэнне”. Сёння гэты сакрамант чалавек можа прымаць некалькі ...

Читать далее »