Дзеясловы гатаваць і рыхтаваць (незакончанае трыванне) і формы закончанага трывання прыгатаваць і падрыхтаваць з высокай частотнасцю выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове, як у вусным маўленні, так і ў пісьмовых тэкстах. Але яны маюць рознае значэнне, таму спалучаюцца са словамі розных тэматычных груп. А гэты аспект якраз і не ўлічваецца моўцамі, журналістамі, што прыводзіць да парушэння дакладнасці словаўжывання. Паспрабуем разабрацца. Паводле ...
Читать далее »Архив меток: правапіс
Як правільна па-беларуску: “загадчык бібліятэкай” ці “загадчык бібліятэкі”?
Досыць часта і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы, у тым ліку і ў мове сродкаў масавай інфармацыі, паралельна ўжываюцца канструкцыі кшталту загадчык бібліятэкай і загадчык бібліятэкі, загадчык складам і загадчык склада або, як у паліклініцы ці лякарні, – загадчык аддзяленнем і загадчык аддзялення. Але падобныя словазлучэнні нельга разглядаць як раўнапраўныя з пункту гледжання нормаў беларускай літаратурнай мовы. Гэта ...
Читать далее »Як правільна па-беларуску: “па вялікаму рахунку” ці “па вялікім рахунку?”
Абодва вынесеныя ў загаловак спалучэнні выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускамоўнай камунікацыі. Але паўстае лагічнае пытанне: якая канструкцыя правільная? І як, да прыкладу, мы мусім казаць: па загаду кіраўніка ці па загадзе; па гэтаму пытанню ці па гэтым пытанні? Яшчэ ў “Беларуска-расійскім слоўніку ”М. Байкова і С. Некрашэвіча (1926) падаюцца канструкцыі, пабудаваныя па схеме “па+ месны склон”. Такая практыка была замацаваная ў ...
Читать далее »Як правільна па-беларуску: “сямейны ачаг” ці “сямейны агмень?”
Практыка сведчыць, што абодва прыведзеныя спалучэнні сёння ўжываюцца ў літаратурнай мове. Прычым як у друкаваных, так і ў электронных сродках масавай інфармацыі. І назоўнік ачаг у розных кантэкстах досыць прадуктыўны. Але ці варта яго выкарыстоўваць увогуле? Паспрабуем разабрацца. Слова ачаг мае выразнае цюрскае паходжанне. Пра гэта сведчыць і аўтарытэтны “Этимологический словарь русского языка” Макса Фасмера (Мінск, 1971, Т. 3, с. ...
Читать далее »Як правільна па-беларуску: догляд за дзецьмі ці догляд дзяцей?
І ў вусным маўленні, і ў пісьмовых тэкстах, у тым ліку і ў сродках масавай інфармацыі, мы часта сустракаем канструкцыі кшталту “яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём”, “яны даглядаюць за старымі” або “дзяўчына любіць даглядаць за свойскімі жывёламі, за кветкамі”. Вельмі часта такія канструкцыі фіксуюцца ў газетных публікацыях, прычым не толькі ў рэгіянальных выданнях, але і ў цэнтральных: ...
Читать далее »Як павінна быць па-беларуску: пайсці за вадой ці пайсці па ваду?
У сучаснай моўнай практыцы, як вуснай, так і пісьмовай, досыць часта можна сустрэць канструкцыі кшталту пайсці за вадой, паехаць за бульбай, выправіць за доктарам і г.д. Паводле падобнай схемы традыцыйна будуюцца аналагічныя словазлучэнні ў рускай мове: дзеяслоў + прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне. Для нашай жа мовы гэта ёсць не што іншае, як звычайнае калькаванне, перайманне чужой сінтаксічнай ...
Читать далее »Як павінна быць па-беларуску: У трох кроках ад прыпынку ці за тры крокі ад прыпынку?
Апошнім часам у нашай мове значна пашырылася пры абазначэнні адлегласці да аб’екта выкарыстанне канструкцыі “прыназоўнік у + месны склон колькасна-іменнага спалучэння”: у двух кроках ад прыпынку, у дваццаці кіламетрах ад горада, у дзесяці метрах ад дома і г.д. Але ці не парушаюцца тут правілы будовы словазлучэння? Паспрабуем разабрацца. У згаданых канструкцыях рэалізуецца прасторавае значэнне. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (Мінск, ...
Читать далее »“Маладзёжны” ці “моладзевы”?
Прыметнік са значэннем “які мае адносіны да моладзі” з’яўляецца ў беларускай мове высокачастотным. Гэта значыць, што ён рэгулярна выкарыстоўваецца і ў вусным маўленні, і ў перыядычным друку, і ў мастацкай літаратуры, бо характарызуе сацыяльна значнае паняцце. І тут паўстае пытанне: як жа павінна быць па-беларуску – “маладзёжны” ці “моладзевы”? Бо абодва варыянты сёння выкарыстоўваюцца ў нашай мове. Форма “маладзёжны” для ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!