Архив меток: Працэсія Божага Цела

Не парушаючы традыцыі: дываны з кветак упрыгожылі працэсію Божага Цела ў Іўі

Працэсія Божага Цела ў многіх католікаў асацыюецца з прыгожымі алтарамі, дзяўчынкамі, якія пасыпаюць кветкі, міністрантамі, маладымі бярозкамі і радасным спевам рэлігійных гімнаў і песень. Такая праява веры, якой з’яўляецца працэсія, нясе ў сабе столькі традыцый, наколькі хапае фантазіі і энтузіязму вернікам. Адной з незвычайных для Беларусі традыцый, якая не першы год практыкуецца ў Іўеўскай парафіі, з’яўляецца ўпрыгожванне кожнага прыгатаванага алтара ...

Читать далее »

Езус прайшоў вуліцамі Віцебска

19 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Віцебску пасля двухгадовага перапынку, звязанага з пандэміяй каранавірусу, адбылася доўгачаканая Эўхарыстычная працэсія. Вернікі з усіх віцебскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле на ўрачыстую Імшу. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч зрабіў акцэнт на словах з нядзельнага Евангелля: “А вы кім лічыце Мяне?” “Божае слова дапаўняе вельмі моцна і падкрэслівае гэтую ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць Божага Цела па вуліцах Гродна прайшла Эўхарыстычная працэсія

16 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у Гродне пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэміяй каранавірусу, прайшла Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Спачатку ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На малітве сабраліся вернікі з усіх гродзенскіх парафій разам са святарамі і законнымі сёстрамі. Прысутнічала шмат дзяцей, ...

Читать далее »

Святы Айцец не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Папа Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела. Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 ...

Читать далее »

Процессия Божьего Тела прошла в Минске

Впервые после двухлетнего перерыва на центральных улицах Минска 29 мая состоялась католическая процессия Божьего Тела. По проспекту Независимости сотни верующих прошли от костела Пресвятой Троицы (Святого Роха) до Красного костела (святого Симеона и Святой Елены). Евхаристическая процессия двигалась по тротуарам с традиционными четырьмя остановками. — Странно было идти с людьми большой громадой по проспекту, — поделилась верующая Елена Михаленко. — ...

Читать далее »

Глыбачане вызналі Езуса публічна на вуліцах роднага горада

3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім на завяршэнне працоўнага дня пасля ўрачыстай святой Імшы прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Падчас казання пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прапанаваў паразважаць над урачыстасцю з іншага кантэксту: вярнуцца ў вячэрнік, у тую атмасферу, дзе Езус прабываў з апосталамі, і паспрабаваць зразумець Божую Любоў, ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела ў Віцебску з удзелам біскупа Алега Буткевіча

11 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч цэлебраваў св. Імшу ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як паведамляе vitkatedra.by, пасля Літургіі адбылася Эўхарыстычная працэсіі на прыкасцельным пляцы. У сувязі са складанам эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, урачыстай працэсіі па вуліцах горада не было. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што працэсія з’яўляецца не проста данінай традыцыі: ...

Читать далее »

Маскоўскія католікі здзейснілі працэсію ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста

23 чэрвеня па вуліцах Масквы прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Corpus Christi). Свята пачалося святой Імшой у Кафедральным саборы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў Апостальскі нунцый ў Расіі Арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ. Па шляху працэсіі вернікі зрабілі чатыры прыпынкі для чытання Евангелля, малітваў і спеваў. Алтары падрыхтавалі прадстаўнікі каталіцкіх парафій і абшчын горада: ...

Читать далее »

Урачыстасць Божага Цела ў Гродне: любоў Хрыста – для ўсіх людзей

20 чэрвеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У літургіі прынялі ўдзел таксама святары, законныя сёстры, якія служаць у Гродне, і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вялікае свята ...

Читать далее »

Тысячы вернікаў прайшлі вуліцамі Мінска ў Эўхарыстычнай працэсіі

2 чэрвеня ў Мінску адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада на ўшанаванне Божага Цела. Працэсія распачалася святой Імшой на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Узначаліў урачыстую цэлебрацыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі арцыбіскуп адзначыў, што Хрыстус пакінуў пасля сябе на зямлі трывалы след — сваё Евангелле, Касцёл і сакрамэнты. Сярод іх цэнтральнае месца ...

Читать далее »