Архив меток: прабачэнне

Чаму Ян Павел ІІ прасіў прабачэння ў чалавецтва?

12 сакавіка 2000 года ў Ватыканскай базыліцы адбылася ўнікальная гістарычная падзея – Папа Рымскі ўстаў на калені і прасіў прабачэння ў Бога і чалавецтва за грахі, якія Касцёл учыніў на працягу гісторыі. Трэба адзначыць, што гэты ўчынак Яна Паўла ІІ выклікаў неадназначную рэакцыю не толькі ў некаталіцкіх асяродках, але і ў самім Касцёле. Што гэта было – праява слабасці перад светам? ...

Читать далее »

Чым заняцца падчас посту або некалькі думак пра прабачэнне

Чым заняцца падчас посту? Вялікі пост – час, калі чалавек крыху спыняецца, суцяшае свой звычайны бег і намагаецца зазірнуць у сваё нутро, зразумець, што там адбываецца, каб змяніць сваё жыццё на лепшае. У сучасным свеце ёсць шмат розных парадаў, як добра перажыць Вялікі пост: можна прыняць удзел у рэкалекцыях, нават онлайн – праз інтэрнэт, можна ўзяць шмат добрых пастановаў, напрыклад, ...

Читать далее »

Папа: прабачэнне робіць свабоднымі, радаснымі, здольнымі любіць

Прабачэнне – гэта крыніца руплівасці, якая становіцца міласэрнасцю і кліча да пакорнай і радаснай святасці, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў катэхезу постаці суданскай святой Жазэфіны Бакіты. Ён нагадаў, што на яе радзіме ўжо некалькі месяцаў трывае “жудасны ўзброены канфлікт, пра які мала гавораць”, а таксама заклікаў маліцца за ...

Читать далее »

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі па тэме пакаяння і прабачэння

Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая дзейнічае пры катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, арганізуе рэкалекцыі-адпачынак. Яны пройдуць з 26 па 30 ліпеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак. Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме пакаяння і прабачэння. Ахвяраванне за ўдзел у рэкалекцыях (за начлег, харчаванне і інш.) – 120 руб для дарослых, 80 руб для падлеткаў з 12 да 18 гадоў. Для ...

Читать далее »

Як асвятліць жыццёвую цемру?

«Нават калі вы не жадаеце здзяйсняць подзвігі, у той момант, калі вы ўпалі, спазналі расчараванне, нешта сапсавалі або адчулі, што ваша сэрца разрываецца, подзвігі пачаліся», — піша Брэне Браўн. «Шчыра падыдзем да гісторый пра нашы змаганні, якія гучаць у галаве, а затым прааналізуем гэта, каб вызначыць, што праўда, а што механізм самаабароны, і што трэба змяніць, каб пачаць жыць усім ...

Читать далее »

Парафія ў Навагрудку запрашае на чарговыя рэкалекцыі

З 9 па 11 красавіка, напярэдадні ўрачыстасці Божай Міласэрнасці ў парафіі Святога Міхала ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму “Аздараўляючая моц прабачэння”. Духоўныя практыкаванні правядзе а. Анджэй Ядкоўскі, місіянер і душпастыр у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка). У рэкалекцыях будзе больш закранацца тэма глыбокіх эмацыянальных ран, якія выражаюцца праз крыўду аж да нянавісці і нездольнасці да прабачэння. Прабачэнне – ...

Читать далее »

Як па-сапраўднаму прабачыць? Раіць экзарцыст  

Гэтыя крокі няпростыя, але яны прыносяць свабоду. Без іх мы абмяжоўваем дзеянні Бога. Айцец Джым Блаунт — экзарцыст, адданы служэнню аздараўленню і вызваленню ад злых духаў. Часта ў нас няма жадання прабачыць. Часам гэтае жаданне з’яўляецца няпоўным. Здаецца, што ў сям’і нават не хапае духу прабачэння. У такіх выпадках трэба прасіць у Бога ласкі прасіць прабачэння, сілы і любові, якія ...

Читать далее »

Рэкалекцыі на тэму прабачэння прайшлі ва Уселюбе

6-7 лютага ва Уселюбе адбыліся рэкалекцыі на тэму «Навучыцца дараваць і прасіць прабачэння». Мясцовы дом пілігрыма ізноў гасцінна прымаў удзельнікаў, на гэты раз не толькі з Мінска. Прыехалі госці з Гродна, Ліды, Ашмянаў, Паставаў, Іўя, Салігорска, Ліпнішак, Шчучына, Фаніпаля. Тэма прабачэння стала настолькі актуальнай і запатрабаванай, што не ўсе жадаючыя змаглі трапіць на рэкалекцыі – не засталося свабодных месцаў, таму ...

Читать далее »

Ачышчаць розум і сэрца — прабачаць

Прабачаць. Прабачаць ад усёй душы і без ценю крыўды! Гэта заўсёды велічна і плённа. Такім быў жэст Хрыста, прыбітага да крыжа: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць». Менавіта адсюль прыйшло тваё і маё збаўленне. Св. Хасэмарыя Эскрыва дэ Балагер Жыццё на зямлі — гэта першы этап чыстца. Мы таму і маем слабую ды заганную натуру, каб праз свае ...

Читать далее »

Папа: дапамагаць бліжняму выправіцца без асуджэння і плётак

Заўсёды будаваць братэрскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным прабачэнні і непераможнай сіле Божай міласэрнасці, — заклікаў Папа на малітве «Анёл Панскі», якая 6 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане. Каментуючы евангельскі ўрывак на гэту нядзелю (Мц 18,15-20) Святы Айцец заўважыў, што ў ім утрымліваецца запрашэнне паразважаць аб двайным вымярэнні хрысціянскага жыцця: супольным, якое тычыцца клопату пра адзінства, еднасць Касцёла, і асабістым, ...

Читать далее »