Як асвятліць жыццёвую цемру?

«Нават калі вы не жадаеце здзяйсняць подзвігі, у той момант, калі вы ўпалі, спазналі расчараванне, нешта сапсавалі або адчулі, што ваша сэрца разрываецца, подзвігі пачаліся», — піша Брэне Браўн.

«Шчыра падыдзем да гісторый пра нашы змаганні, якія гучаць у галаве, а затым прааналізуем гэта, каб вызначыць, што праўда, а што механізм самаабароны, і што трэба змяніць, каб пачаць жыць усім сэрцам» — такую задачу ставіць нам Брэнэ Браўн, аўтар кнігі «Вырасці ў сілу», з якой узятыя наступныя цытаты.

Узяць на сябе адказнасць

Узяць на сябе адказнасць за сваю ўласную гісторыю і палюбіць сябе ў гэтым працэсе — самая смелая рэч, якую мы можам зрабіць.

Мы змагаемся з нашай гісторыяй, з думкамі, якія кіпяць у нашых галовах, з тым, як мы хацелі б, каб наша жыццё выглядала, і з тым, як яна на самай справе склалася. «Рэвалюцыя», якая адбываецца з намі час ад часу, можа быць вынікам страты працы, пераезду ці хаця б статусу адносін, у якіх мы знаходзімся ці ўжо не. «Мы стараемся адгарадзіцца ад сваіх цяжкіх гісторый, каб здавацца больш каштоўнымі або годнымі прызнання, але ўся наша каштоўнасць і магчымасць жыць усім сэрцам на самай справе патрабуюць прызнання намі ўсіх нашых перажыванняў, у тым ліку і балючых», – кажа аўтар.

Эмоцыі, якія захопліваюць нас

Нават калі вы не жадаеце здзяйсняць подзвігі, у той момант, калі вы ўпалі, спазналі расчараванне, нешта сапсавалі або адчулі, што ваша сэрца разрываецца, подзвігі пачаліся.

Боль часам прыходзіць незалежна ад таго, ці гатовыя вы да гэтага. У гэты момант большасць з нас пачынае пераконваць сабе, што нічога такога не здарылася, але каб умацавацца пасля балючага падзення, мы павінны спачатку прызнаць, што ляжым пераможанымі. Расчараванне, гнеў — гэта эмоцыі, якія суправаджаюць нас у такім становішчы. Мне вельмі падабаецца злосць, таму што яна дае мне сілу дзейнічаць. Нельга? Ніхто не рабіў гэтага раней? Важна, каб мы называлі эмоцыі, якія ўзнікаюць, мы можам і не ведаць іх прафесійную (псіхалагічную) назву, але мы адчуваем іх, і на гэта мы можам абапірацца. Калі часам бывае занадта балюча і мы зачыняемся ад эмоцый, якія нас суправаджаюць, гэта не прыводзіць да таго, што яны знікаюць, але яны захопліваюць нас.

Людзі распавядалі пра тое, як «яны спынілі ўсё ў сярэдзіне», пакуль у рэшце рэшт яны ўжо не маглі ні спаць, ні есць, знаходзіў іх такі страх, што яны не ў стане былі засяродзіцца на працы ці апыналіся ў дэпрэсіі настолькі глыбокай, што цэлымі днямі не сыходзілі з ложка. Клінічная дэпрэсія і непераадольная трывога таксама маюць арганічныя і біяхімічныя прычыны, якія мы не кантралюем, але непрызнаныя боль і пакуты таксама могуць прывесці да іх.

Прабачэнне, якое вылечвае

Псіхатэрапеўты часта кажуць аб верхавіне айсберга, якую мы бачым, ідучы на тэрапію. Раней мне здавалася, што тое, што я знайду пад вадой, будзе жахлівым і непераадольным, але калі я змагла справіцца з гэтым, аказалася, што гэта не так страшна і можа быць узнята. Кажуць, у страху вялікія вочы. Безумоўна. Але гэта займальнае падарожжа ўглыб сябе, адкрыццё дзвярэй, да якіх у нас ёсць ключы, і прыняцце рашэнняў, за якія мы самі бяром на сябе адказнасць. Гэта азначае сутыкацца з такімі эмоцыямі, як страх, гнеў, агрэсія, сорам, пачуццё віны. «Гэта нялёгка, але альтэрнатыва — адмова ад гісторыі і ад эмоцый — азначае выбар жыцця ў цемры. Калі мы вырашаем прызнацца ва ўласных гісторыях і жыць у праўдзе, мы асвятляем гэтую цемру «» — заклікае аўтар.

Прабачэнне не азначае забыццё, уцёкі ад адказнасці або прыняцце шкоды. Гэта працэс аднаўлення і ацалення жыцця, каб мы маглі жыць у поўнай меры.

Калі вы становіцеся мацней, называеце свае ўласныя перажыванні, не ўцякаеце ад іх, змагаецеся з тым, што было і знаходзіцца на вашым шляху, то сам гэты працэс становіцца крыніцай мудрасці і любові ў вашым жыцці. Я ведаю, што гэта можа быць страшна. Я разумею, што нешта можа быць цяжка. Але ці гэта не варта таго толькі таму, што гэта складана? Будзьце мужнымі!

Aleteia.pl

Пераклад Лаліты Арлоўскай

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі