Архив меток: Полацк

«Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною»: сустрэча моладзі адбылася ў Полацку

22 лістапада напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, калі ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі, у Полацку адбылася сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі пад дэвізам «Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною» (Ян 15, 27). На сустрэчу прыбылі шматлікая моладзь з душпастырамі, сёстрамі законнымі, святарамі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў для моладзі дыякан ...

Читать далее »

У юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года

У нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года. Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар  для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска. У юбілейным святкаванні прыняў удзел Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў святочнае казанне. ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае спатканне АДДЧ адбылося ў Полацку

25 кастрычніка ў касцёле святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла чацвёртая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ), якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася супольнай малітвай Апостальства, затым перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам быў час на малітву ў цішыні і сакрамант пакаяння. Пасля адарацыі ...

Читать далее »

У Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла дыяэцзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве” 

У суботу 1 лютага ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла сустрэча ўдзельніц руху “Маці ў малітве”, якая сабрала каля 130 матуль разам са сваімі прабашчамі з усей Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой маці ў ціхай малітве ўзносілі свае сэрцы да Бога. У гэта час была магчымаць прыступіць да споведзі. Пасля Адарацыі адбылася святая ...

Читать далее »

У Полацку прайшла калядная пастырская сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі

17 снежня полацкая парафія cвятога Андрэя Баболі гасцінна прымала на сваёй тэрыторыі з’езд святароў і манаскіх асобаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з пастырам дыяцэзіі. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, святары і сёстры праслухалі канферэнцыі. Айцец Сяргей Більдзіс ...

Читать далее »

Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі прайшоў у Полацку

У суботу, 23 лістапада, у парафіі святога Андрэя Баболі адбыўся XXXIX Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі пад назвай «Тыя, хто спадзяецца на Пана ідуць нястомна». На Сусветны дзень моладзі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі сабраліся каля 120 маладых людей з Полацку, Наваполацку, Віцебска, Глыбокага, Пастаў, Докшыц, Браслава, Варапаева і іншых гарадоў. Сустрэча распачалася з прывітання і ўступнага слова душпастыра ...

Читать далее »

Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі

23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях. Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне. Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег. Ахвяра за ...

Читать далее »

Сустрэча моладзі з нагоды XXXVIII Сусветнага дня моладзі адбылася ў Полацку

25 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара сусвету, у Полацку, у парафіі св. Андрэя Баболі адбылася сустрэча моладзі, з аказіі XXXVIII Сусветнага дня моладзі ў дыяцэзіях. На сустрэчу ў Полацк прыбылі моладзь з душпастырамі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Агульная лічба ўдзельнікаў — каля 160 чалавек. Сустрэча распачалася з канферэнцыі, якую да моладзі прамовіў а. Павел Лелемех OMI, які служыць у ...

Читать далее »

38-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Полацку

Напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, у суботу 25 лістапада Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 38-я Сусветныя дні моладзі. Сустрэча маладых нашай дыяцэзіі адбудзецца ў касцёле св. Андрэя Баболі ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Цешцеся надзеяй» (пар. Рым 12, 12). У праграмме сустрэчы: — канферэнцыя — св. Імша з біскупам Алегам Буткевічам — Адарацыя з ...

Читать далее »

У Полацку адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

17 мая ў Полацку з удзелам біскупа Алега Буткевіча адбылася сустрэча выкладчыкаў катэхезы Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча мела характар малітоўна-фармацыйны, у ёй прынялі ўдзел святары, сёстры і свецкія асобы, якія ў парафіях вучаць рэлігіі дзяцей і моладзь. Напачатку адбылася Эўхарыстычная адарацыя з Маёвым набажэнствам да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фармацыйная частка ...

Читать далее »