У мінулую суботу 25-м кастрычніцкім днём на парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша, Апостала прыбылі таксама 11 спісаў Марыйных абразоў з санктуарыяў нашай краіны, што цяпер пілігрымуюць па Віцебскай дыяцэзіі. Разам з пробашчам парафіі ксяндзом Яўгенам Міхайлавым святую Імшу ўзначаліў ксёндз канонік Эдвард Нарадоўскі, пробашч парафіі ў Задарожжы, айцец Пётр Фарына OCD з Нарачы і ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк ...
Читать далее »Архив меток: перэгрынацыя
У свята Божай Міласэрнасці ў Валкалатах распачалася перэгрынацыя копій абраза Езуса Міласэрнага
27 красавіка Каталіцкі Касцёл азначаў свята Божай Міласэрнасці. Устаноўленае Святым Айцом Янам Паўлам II свята у дзень кананізацыі Сястры Фаўстыны 30 красавіка 2000 года заўсёды прыпадае на першую нядзелю пасля Вялікадня. У Нядзелю святкавання Божай Міласэрнасці ў Ваўкалацкай парафіі святога Яна Хрысціцеля (Докшыцкі дэканат) распачалася перэгрынацыя 2-х копій, магчыма, аднаго з першых у свеце абраза Езуса Міласэрнага. Урачыстае набажэнства разам ...
Читать далее »Рэліквіі святога Францішка Асізскага пэрэгрынуюць па Егіпце
У Егіпце ўрачыста ўзгадваюць візіт на гэтыя землі святога Францішка, які адбыўся ў 1219 годзе, а таксама яго сустрэчу з султанам Мелекам эль-Камелем. 800 гадоў таму святы з Асізі атрымаў стыгматы. З нагоды гэтага юбілею ў Егіпце адбываецца перэгрынацыя яго рэліквій пад дэвізам “Францішак вяртаецца”. Фрагмент манаскага хабіта святога быў дастаўлены ў Каір 23 мая 2024 года. Потым рэліквіі былі ...
Читать далее »З ружанцам у руках. Падарунак ад Папы Францішка перэгрынуе ў Віцебску
У мінулым годзе ў кастрычніку, падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы», Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец і заахвоціў маліцца аб міры ва ўсім свеце. 24 лютага 2024 г. гэты ружанец прыбыў у парафію святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. Падчас нядзельнай Эўхарыстыі дзеці і моладзь у працэсіі прынеслі падарунак Папы да алтара Пана. Падчаc казання пробашч ...
Читать далее »У Гродна распачалася перэгрынацыя абразоў сясцёр мучаніц з Навагрудка
У нядзелю 17 верасня, у будынку пабрыгідскага кляштара распачалася перэгрынацыя абразоў благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. Перэгрынацыя распачалася святой Імшой у 16:00 у пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля чаго ўсе, хто прыйшоў ушанаваць святых нашай зямлі, накіраваліся ў канферэнц-залю пры пабрыгідскім кляштары. Словы прывітання да прыстуных гродзенцаў скіравай кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла ў якім узгадаў пра ...
Читать далее »Перэгрынацыя ікон мучаніц з Навагрудка адбудзецца ў Гродна
У нядзелю 17 верасня ў 16:00 зале пабрыгідскага кляштару ў Гродна адбудзецца перэгрынацыя абразоў 11 мучаніц з Навагрудка і асобаў звязаных з іх прабываннем у Навагрудку. Іконы прадставіць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын разам з вернікамі Навагрудскай парафіі. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця мучаніцкай смерці с. Стэллай і яе паплечніцамі. Духоўны подзвіг гэтых святых ...
Читать далее »Спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прывіталі ў Лепелі
28 ліпеня пілігрымуючыя спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прывіталі ў Лепельскім касцёле святога Казіміра. Увечары доўгачаканыя абразы сустрэлі лепельскія вернікі начале са сваім пробашчам ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім. Вітаючы Божую Маці ў сваёй святыні святар зазначыў важнасць гэтай духоўнай падзеі для парафіі і вернікаў горада. «Мы рады, што і наша лепельская зямля ўзносіць малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі, і кожны ...
Читать далее »Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі з перэгрынацыяй у Чашнікі
15 ліпеня спісы пілігрымуючых Марыйных абразоў сустрэлі вернікі Чашніцкай парафіі Перамянення Пана, паведамляе chyrvony.by. Прыбылі абразы ў Чашнікі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) з Мінскага грэка-каталіцкага храма душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, дзе гэтым днём там адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. А двумя тыднямі раней славутыя вобразы Багародзіцы найбольш шанаваныя на нашай зямлі вярнуліся з Рыма, дзе падчас ...
Читать далее »Цудоўны медалік Маці Божай
У Беларусі 4 верасня распачалася перэгрынацыя Цудоўнага медаліка. Яна праходзіць у межах дзевяцігадовай навэнны, якая распачалася ў 2021 годзе і скончыцца ў 2030-ым, калі мы будзем святкаваць 200-годзе аб’яўленняў Маці Божай Кацярыне Лябурэ. Ініцыятыву навэнны прапанаваў ксёндз-місіянер св. Вінцэнта дэ Поля Вальдэмар Ракоцы, а сёстры-шарыткі (сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля) сталі дапамагаць у яе распаўсюджванні. Гэта адбылося ў Польшчы ...
Читать далее »Перэгрынацыя Цудоўнага медаліка ў Верхнядзвінску
13 лістапада парафію Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску наведалі сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі) разам з прадстаўнікамі Вінцэнтскай Марыйнай моладзі (Дзеці Марыі), каб расказаць вернікам пра Цудоўны медалік. Сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ, якое будзе адзначацца ў 2030 годзе. Па ініцыятыве Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!