У мінулым годзе поўны тэкст Бібліі быў перакладзены як мінімум яшчэ на 16 моў. 4 красавіка Сусветны саюз біблейскіх таварыстваў (UBS) паведаміў, што поўны тэкст Старога і Новага Запаветаў цяпер даступны на 743 мовах. Новыя пераклады ўключаюць пераклады на мовы, на якіх размаўляюць у Анголе, Беніне, Расіі і Канадзе. Пасля 25 гадоў працы выхадзец з Канады завяршыў пераклад Бібліі на ...
Читать далее »Архив меток: пераклад
“Важна мець асноўны касцельны дакумент на роднай мове”. Вялікая гутарка з галоўным перакладчыкам “Кодэкса кананічнага права” на беларускую мову кс. Дзмітрыем Пухальскім
У снежні 2022 г. у Мінску адбылася прэзентацыя перакладу галоўнага прававога дакумента Касцёла. Шматлікія госці ды розгалас у СМІ падрэслівалі адметнасць падзеі, а біскуп Буткевіч напісаў, што беларускія вернікі нарэшце могуць адчуваць сябе “паўнавартаснымі ўдзельнікамі паўсюднага Касцёла таксама і ў прававой галіне”. З кананістам і фактычна ініцыятарам перакладу Кодэкса гутарым пра аўдыторыю для гэтай працы, яе гісторыю ды асаблівасці. А ...
Читать далее »Самы вядомы гімн каханню ў новым беларускім перакладзе
Сёлета споўнілася дзесяць гадоў ад моманту заснавання праекту “Новая Беларуская Біблія”. У 2012 г. чатыры гебраісты, чатыры эліністы, тры літаратары, два дактары навук і два дактары біблеістыкі пачалі пераклад Пісання на сучасную беларускую мову. Перакладу, які б стаяў над беларускімі канфесійнымі падзеламі. Нягледзячы на вялікую зробленую працу, першая перакладзеная кніга выйшла толькі ў гэтым годзе. “Песня Песняў” у перакладзе Сяргея ...
Читать далее »Святы Пасад выдаў дэкрэт аб перакладзе літургічных кніг
У Ватыкане быў падрыхтаваны дакумент, які тлумачыць парадак рэалізацыі зменаў у Кодэксе кананічнага права, якія тычацца перакладу літургічных кніг на мясцовыя мовы. Дэкрэт Postquam Summus Pontifex, абнародаваны 22 кастрычніка 2021 г. Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў, пакліканы дапамагчы епіскапатам у выкананні гэтай задачы. Дакумент тлумачыць і інтэрпрэтуе нормы і працэдуры, якія тычацца перакладу літургічных кніг і іх адаптацыі, а ...
Читать далее »Беларуская перакладчыца адзначана высокай папскай узнагародай
Паводле працы і ўзнагарода! Доктар біблійнай тэалогіі Марына Пашук была ўзнагароджана высокай папскай адзнакай – крыжам “Pro Ecclesia et Pontifice”, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Супрацоўніца Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі доўгія гады займаецца перакладам на беларускую мову літургічных тэкстаў. У тым ліку і дзякуючы яе намаганням два гады таму ...
Читать далее »Да 500-годдзя кнігадруку ў Беларусі з’явіцца новае выданне Бібліі
На канец жніўня ў Беларусі запланаваны выхад другога выдання Бібліі на беларускай мове. Нагадаем, упершыню Беларускае біблійнае таварыства выпусціла поўны пераклад Святога Пісання ў 2012 г. – на аснове рукапісаў кс. Уладзіслава Чарняўскага. Незадоўга да сваёй смерці святар перадаў Біблійнаму таварыству правы на выданне ўласных рукапісаў – эксперты здзейнілі іх дапрацоўку і набор. І вось цяпер, у 500-годдзе першай беларускай ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову. Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...
Читать далее »Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны (+відэа)
Гэта адбылося 24 мая падчас Эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Гродне. Спадарыня Крыстына адзначыла, што пераклад гэтай кнігі стаў для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку яна баялася прыняць. — Я атрымала замову на гэты пераклад, але спачатку сумнявалася, ці змагу зрабіць гэты пераклад, бо тэкст здаваўся складаным нават для чытання. Трэба было шмат што перажыць асабіста, каб я ...
Читать далее »“Новую беларускую Біблію” перакладаюць праз “Skype”
Як вядома, Францішак Скарына заняўся перакладам Бібліі на беларускую мову яшчэ ў XVI стагоддзі, але дагэтуль, як гэта ні парадаксальна, Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая не мае арыгінальнага, поўнага перакладу Святога Пісання на нацыянальную мову. Аднак група навукоўцаў-энтузіястаў на грамадскіх пачатках вядзе такую працу, распавяла Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё вядомы біблеіст, доктар сакральнага багаслоўя, гебраіст, ініцыятар праекту па ...
Читать далее »Як развіваўся беларускі біблейскі пераклад?
Улетку госцем Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане быў ксёндз Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Святой Тройцы ў мястэчку Друя, што на мяжы з Латвіяй. Ксёндз Сурыновіч – біблеіст, вядомы сваімі даследаваннямі ў галіне біблійных перакладаў, а таксама публіцыст і паэт. Мы распыталі яго пра мэты візіту і яго вынікі. Яго адказы здзівілі і парадавалі. – У Лондане ...
Читать далее »