Біблія ўжо перакладзена на 743 мовы

У мінулым годзе поўны тэкст Бібліі быў перакладзены як мінімум яшчэ на 16 моў. 4 красавіка Сусветны саюз біблейскіх таварыстваў (UBS) паведаміў, што поўны тэкст Старога і Новага Запаветаў цяпер даступны на 743 мовах.

Новыя пераклады ўключаюць пераклады на мовы, на якіх размаўляюць у Анголе, Беніне, Расіі і Канадзе. Пасля 25 гадоў працы выхадзец з Канады завяршыў пераклад Бібліі на мову магаўкаў. 83-гадовы мужчына прызнаўся, што «праца са Словам Божым ніколі не стамляе».

У штогадовай справаздачы UBS пералічваюцца агулам завершаныя праекты перакладу на 106 моў. Большасць з іх — проста фрагменты Бібліі. На гэтых 106 мовах размаўляюць 1,25 мільярда чалавек. Мэта складаецца ў тым, каб падрыхтаваць пераклады яшчэ на 1200 моў і дыялектаў на працягу наступных 15 гадоў. У цяперашні час рэалізуюцца праекты па перакладу на 442 мовы.

UBS (United Bible Societies) — міжнародная асацыяцыя, якая аб’ядноўвае каля 160 нацыянальных біблейскіх таварыстваў па ўсім свеце. UBS — гэта кансультацыі, узаемная дапамога і сумесная дзейнасць па распаўсюджванню Бібліі. Узнікла яна 9 мая 1946 года.

idziemy.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі