Архив меток: Паставы

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж пад будаўніцтва новага касцёла ў Паставах

У пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага 23 красавіка біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, які размешчы на зямлі, адведзенай пад будаўніцтва новага касцёла. Іерарх, звяртаючыся да вернікаў, адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі і наперадзе шмат цяжкасцяў, але калі ўсім кіруе Бог, то ніхто не перашкодзіць. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог будзе прабываць праз cваю ласку, праз cваіх ...

Читать далее »

У Паставах адбудзецца чуванне для моладзі

Арганізатары сардэчна запрашаюць моладзь на чуванне, якое адбудзецца ў Паставах у ноч з 23 на 24 красавіка. Тэма чування: “Божая Міласэрнасць у маім жыцці. Чалавечы вопыт Добрага Бога”. Праграма чування: 20.00 – Прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў, кава. 21.00 – Пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування 21.20 – Канферэнцыя, перапынак 22.30 – Падрыхтоўка да святой Імшы 23.00 – Святая Імша, цэлебруе ...

Читать далее »

Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Паставах

11 лістапада 2015 года ў Паставах, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Па традыцыі сустрэча пачалася гадзінай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў ...

Читать далее »

У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...

Читать далее »

“Песняй славім Пана Бога”: конкурс каляднай песні ў Паставах

Напрыканцы 2014 года ў парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах адбыўся конкурс каляднай песні. Ініцыятарам і арганізатарам быў пробашч, ксёндз-дзекан Анджэй Возьняк. У конкурсе прынялі ўдзел не толькі дзеткі з нашай парафіі, але і запрошаныя з Варапаева, Лынтупаў. Узрост удзельнікаў, якія былі падзелены на тры групы, самы розны: ад 7 да 16 гадоў. У ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка «Шлях у Баварыю»

Менавіта такую назву мела пілігрымка, у якую адправіліся вернікі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў за мяжу. Арганізатарам яе быў ксёндз — пробашч Лучайскай парафіі касцёла святога Тадэвуша Мікалай Ліпскі, а экскурсаводам — Алена Клімза. З Шаркаўшчыны было 27 прадстаўнікоў ( усяго- 41). Я не стаўлю мэтай ганьбіць усё наша і ўсхваляць замежнае. Як пасля скажа пры нашым прабыванні ў горадзе Рэгенсбургу ...

Читать далее »