Асаблівасцю хрысціянскай малітвы з’яўляецца вера ў Езуса і мужнасць пераадолення цяжкасцяў, сказаў Папа 12 студзеня падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Марка (Мк 1,40 — 2,12), у якім гаворка ідзе пра аздараўленне двух асоб: пракажонага і спаралізаванага. Абое моляцца, каб атрымаць здароўе, робяць гэта з верай. Пракажоны, як адзначыў Францішак, смела кідае Езусу ...
Читать далее »Архив меток: Папа
У Ватыкане апублікавалі праграму папскіх мерапрыемстваў
Францішак працягне традыцыю і правядзе велікапосныя рэкалекцыі ў Арычы. Аб гэтым стала вядома з праграмы мерапрыемстваў з удзелам Папы на студзень-люты, апублікаванай 8 студзеня 2018 г. у Ватыкане Службай папскіх літургічных цэлебрацый. У свята Навяртання св. Паўла, якое адзначаецца ў Касцёле 25 студзеня, на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, Пантыфік узначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за ...
Читать далее »Папа: веру можна перадаць толькі мовай любові
Веру можна перадаць толькі на мове любові, падкрэсліў Папа. Па традыцыі ў свята Хросту Пана, якое сёлета адзначалася 7 студзеня, ён цэлебраваў Імшу ў ватыканскай Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Сакрамант атрымалі 34 дзіцяці: 18 дзяўчынак і 16 хлопчыкаў. У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што заданнем бацькоў з’яўляецца перадача веры. З хростам дзеці атрымліваюць Найсвяцейшую Тройцу: ...
Читать далее »2017 год для папы Францішка: візіты, сустрэчы, дакументы
Мінаючы год быў насычаны падзеямі з удзелам папы Францішка. Святы Айцец правёў 43 агульныя аўдыенцыі, 59 разоў сустракаўся з вернікамі на малітве Анёл Панскі, здзейсніў чатыры Апостальскія падарожжы, падчас якіх наведаў Егіпет, партугальскі санктуарый у Фаціме, Калумбію, М’янму і Бангладэш; пяць пастырскіх візітаў па гарадах Італіі – у Мілан, Капры, Мірандолу, Геную, Бодзала, Барбіяна, Чэзену і Балонню, а таксама ў ...
Читать далее »Святы Пасад: паважаць паўсюдную каштоўнасць Іерусаліма
Апостальская Сталіца выказала падтрымку краінам, якія прыкладаюць намаганні на карысць недапушчэння новых хваляў насілля і клапоцяцца аб падтрымцы дыялогу і перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі адносна мірнага працэсу і пытання Іерусаліма. З адмысловай дэкларацыяй дэлегацыя Святога Пасаду пры ААН выступіла пасля прыняцця Генеральнай Асамблеяй рэзалюцыі з заклікам не прызнаваць Іерусалім сталіцай Дзяржавы Ізраіль. У падтрымку гэтага рашэння выказаліся 128 краін, ...
Читать далее »Францішак адзначыў 81-ы дзень нараджэння
17 снежня Францішак адзначыў сваё 81-годдзе. Адныя з першых віншаванняў яму склалі дзеці, якія атрымліваюць дапамогу ў ватыканскім педыятрычным дыспансеры св. Марты. Папа сустрэўся з імі раніцай у Зале Паўла VI. У якасці падарунка дзеці падрыхтавалі для Пантыфіка танец, кароткае цыркавое прадстаўленне, віншавальныя спевы, а таксама вялікі торт і чатырохметровую піцу, якую спажылі разам са Святым Айцом. Дыспансэр св. Марты ...
Читать далее »Папа скіраваў пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага
Таямніца крыжа і роля Марыі на шляху пакут Хрыста, сталі лейтматывам сёлетняга паслання Францішка на Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Папскі дакумент быў абнародаваны 11 снежня ў Ватыкане. Яго Пантыфік пачаў ад шырокага разважання пра тое, што адбывалася на Галгофе. Езус жадае прывесці ўсіх людзей да сустрэчы з Айцом. ...
Читать далее »Пантыфік нагадаў пра неабходнасць ядзернага раззбраення
На цесную сувязь паміж правамі чалавека і ядзерным раззбраеннем звярнуў увагу Францішак 10 снежня пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане. Папа зрабіў спасылку на цырымонію прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру Міжнароднай кампаніі па забароне ядзернай зброі (ICAN) і святкаванне Дня ААН па правах чалавека. “Абавязацельства абараняць годнасць усіх людзей, асабліва найбольш уразлівых і пакрыўджаных, азначае і значныя намаганні па пабудове свету ...
Читать далее »Францішак просіць захаваць актуальны статус Іерусаліма
Святы Айцец выступіў са зваротам, у якім заклікаў захаваць актуальны статус Іерусаліма. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 6 снежня, ён прызнаўся, што не можа хаваць сваёй “глыбокай заклапочанасці” сітуацыяй, якая ўзнікла цягам апошніх дзён, і скіраваў настойлівы заклік да ўсіх, прыкласці намаганні дзеля захавання “status quo” горада, у адпаведнасці з адмысловымі рэзалюцыямі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. “Іерусалім – гэта адзіны ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў маліцца за пажылых людзей
Францішак заклікаў прысвяціць снежань асаблівай малітве за пажылых людзей. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 4 снежня Ватыканскім тэлецэнтрам праз канал у “Youtube”. “Народ, які не клапоціцца пра пажылых людзей і не адносіцца да іх добра – гэта народ, які не мае будучыні. Пажылыя людзі маюць мудрасць. Ім была даверана перадача жыццёвага досведу, гісторыі ...
Читать далее »