Архив меток: Папа

Папа запрашае кіраўнікоў Цэркваў да малітвы за Блізкі Усход

Францішак наведае італьянскі горад Бары, каб прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы ў інтэнцыі міру на Блізкім Усходзе, дзе ў выніку драматычнай сітуацыі працягваюць пакутаваць шматлікія хрысціяне. Адмысловы Дзень малітвы і разважання пройдзе 7 ліпеня і будзе насіць экуменічны характар.  Да ўдзелу ў падзеі Папа запросіць кіраўнікоў Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў блізкаўсходняга рэгіёна. Вернікаў ва ўсім свеце ён заклікае падтрымаць падрыхтоўку ...

Читать далее »

Папа: Эўхарыстыя дапамагае жыць не для сябе, а для іншых

Да належнага перажывання Эўхарыстыі, каб станавіцца крыніцай надзеі, радасці і міра, заклікаў Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 20 красавіка ў горадзе Мальфета на поўдні Італіі. Папа прыбыў сюды з нагоды 25-годдзя смерці мясцовага біскупа Антоніа Бэла, пасля таго як наведаў Алесана – родны горад гэтага пастыра і месца яго пахавання. Менавіта ў Мальфета знаходзілася біскупская рэзідэнцыя іерарха. У гаміліі Пантыфік ...

Читать далее »

Папа Францішак блаславіў семінарыю ў Пінску

18 красавіка ў Рыме адбылася адмысловая сустрэча супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску са Святым Айцом Францішкам. Сустрэча прайшла ў межах пілігрымкі гэтай фармацыйнай супольнасці з нагоды святкавання 80-й гадавіны кананізацыі св. Андрэя Баболі і сотай гадавіны біскупскага пасвячэння слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскага, заснавальніка семінарыі ў Пінску. Семінарысты і святары-фарматары на чале з біскупам Пінскім Антоніем ...

Читать далее »

Францішак на поўдні Італіі: Бог – сапраўднае дабро

Быць уважлівымі да бедных і будаваць Касцёл, які сведчыць, што Бог – гэта адзінае сапраўднае дабро, заклікаў Францішак падчас сустрэчы з жыхарамі горада Алесана, які знаходзіцца ў італьянскім рэгіёне Апулія. Папа адправіўся на поўдзень Апенінскага паўвострава з нагоды 25-годдзя смерці мясцовага біскупа, Слугі Божага Антоніа Бэла, якога, за сціплы лад жыцця і блізкасць да людзей, вернікі ласкава называлі Дон Таніна. ...

Читать далее »

Папа: быць свабоднымі ад кар’ерызму, амбіцый і моды

Сапраўдная свабода заключаецца ў тым, каб вызваліць месца для Бога ў жыцці і наследаваць Яго нават нягледзячы на пакуты, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 13 красавіка ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.  Галоўнай тэмай яго гаміліі была свабода Божых дзяцей, якую Езус падарыў людзям праз сваю адкупленчую справу. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з кнігі Дзеяў Апосталаў (5, 34-42), ён ...

Читать далее »

Папа да моладзі: зрабіце ўласнымі мары Езуса

Францішак прыняў на аўдыенцыі каля 3 тыс. юнакоў і дзяўчат з італьянскага рэгіёну Брэшыя. Сустрэча прайшла 7 красавіка ў ватыканскай Зале Паўла VI. Святы Айцец горача заклікаў сваіх гасцей зрабіць мары Езуса Хрыста сваімі ўласнымі марамі. “Вы гатовы слухаць Езуса і змяняць штосьці ў сабе? Калі знаходзіцеся тут, я думаю, што гэта так, але не магу і не хачу лічыць ...

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »

Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава

26 сакавіка Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы.  “Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові ...

Читать далее »

Папа да моладзі: сябруйце з Панам праз малітву і сакраманты

Шукаць сяброўства з Хрыстом у малітве, сакрамантах, ва ўсіх абставінах жыцця і ў людзях навокал, заклікаў Францішак удзельнікаў юбілейнага пяцідзесятага “UNIV” – Кангрэсу студэнтаў навучальных устаноў, якія працуюць пад апекай Персанальнай прэлатуры “Opus Dei”. Яны традыцыйна збіраюцца на Вялікім тыдні ў Рыме. У сваім звароце Папа заўважыў, што бягучыя дні з’яўляюцца “выдатнай магчымасцю сустрэчы з Хрыстом”. Маладыя людзі паходзяць з ...

Читать далее »

Папа: споведзь – гэта не хімчыстка

Любоў Бога – гэта любоў маці і бацькі адначасова, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (17, 3-9). “Любоў Бога – гэта любоў маці. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі