Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак паснедаў з бяздомнымі ў Бруселі

28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...

Читать далее »

Гістарычны візіт: Пантыфік упершыню ў Люксембургу

26 верасня 2024 года Папа Францішак прыбыў у Люксембург з аднадзённым афіцыйным візітам. У аэрапорце яго ўрачыста сустрэлі Вялікі герцаг з жонкай і прэм’ер-міністр краіны. Гэта першы візіт Пантыфіка ў Вялікае Герцагства за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Люксембургам. Варта адзначыць, што гэты візіт носіць не толькі рэлігійны, але і дыпламатычны характар. Люксембург – адна з найменшых ...

Читать далее »

Папа Францішак падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў краіны Азіі і Акіяніі

“Думаючы пра Касцёл, мы дагэтуль занадта еўропацэнтрычныя, як кажуць “заходнія”. Насамрэч, Касцёл нашмат большы і больш жывы”, — сказаў Папа Рымскі падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 верасня 2024 года ў Ватыкане. Святы Айцец падзяліўся ўражаннямі ад свайго нядаўняга візіту ў краіны Азіі і Акіяніі, які здзейсніў з 2 па 13 верасня 2024 года. Пантыфік нагадаў, што першым Папам, які ...

Читать далее »

Пантыфік на Імшы ў Дзілі: стаць малымі, каб убачыць вялікае

10 верасня 2024 года, Папа Францішак прамовіў гамілію падчас урачыстай Імшы на Эспланадзе Тасі Толу ва Усходнім Тыморы. Гэта была адна з ключавых падзей яго апостальскага візіту ў краіну. Эўхарыстыя пачалася каля 16.30 па мясцовым часе і праводзілася на партугальскай мове. Літургічныя чытанні прагучалі на мовах тэтум і партугальскай, а Малітва вернікаў – на шасці мясцовых мовах: мамбае, макасае, бунак, ...

Читать далее »

Святы Айцец распачаў візіт у Папуа-Новую Гвінею

6 верасня 2024 года ў 18.50 па мясцовым часе (у 10.50 па сярэдняеўрапейскім) Папа прыбыў у Порт-Морсбі ў Папуа-Новай Гвінеі, адкуль пачне другую частку падарожжа па краінах Азіі і Акіяніі. Ля трапу самалёта ў Міжнародным аэрапорце Джэксана, які знаходзіцца ў васьмі кіламетрах ад сталіцы, Святога Айца сустрэў Віцэ-прэм’ер краіны ў суправаджэнні двух дзяцей у традыцыйных народных строях, якія ўручылі Папу ...

Читать далее »

Папа ў Інданезіі: дзяржаўная цырымонія ў прэзідэнцкім палацы

Другі дзень візіту Папы Францішка ў Інданезію пачаўся 4 верасня 2024 года ў 7.00 па мясцовым часе з прыватнай святой Імшы, якую ён цэлебраваў у сваёй часовай рэзідэнцыі – апостальскай нунцыятуры ў Джакарце. Каля 9.20 па мясцовым часе (5.20 па беларускім) Папа адправіўся ў Прэзідэнцкі палац Істана Мердэка, адлегласць да якога склала 2,9 кіламетра, і праз 10 хвілін, каля 9.30, ...

Читать далее »

Сімвалічныя падарункі і важныя тэмы на борце папскага самалёта

На борце самалёта Ita Airways, які накіроўваўся з Рыма ў Джакарту, Пантыфік правёў традыцыйную сустрэчу з журналістамі. 80 прадстаўнікоў СМІ з усяго свету, у тым ліку карэспандэнты з краін, якія Папа Рымскі наведае падчас візіту, суправаджаюць яго ў гэтым падарожжы. 2 верасня 2024 года Папа Францішак распачаў свой 45-ты міжнародны апостальскі візіт, які абяцае стаць самым працяглым і маштабным за ...

Читать далее »

Папа маліўся ў Санта-Марыя-Маджорэ перад азіяцкім падарожжам

У нядзелю, 1 верасня 2024 года, Папа Францішак наведаў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Як і звычайна перад важнымі падзеямі, ён памаліўся перад іконай Багародзіцы, вядомай як Salus Populi Romani (Выратаванне рымскага народа). Падчас гэтага малітоўнага візіту Святы Айцец даверыў Маці Божай свой будучы апостальскі візіт у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. З 2 па 13 верасня 2024 года ён плануе наведаць Інданезію, ...

Читать далее »

Папу падарылі партытуру напісанай для яго Імшы Міласэрнасці

Пасля агульнай аўдыенцыі, якая апраходзіла ў Ватыкане 28 жніўня 2024 года, музыкі з Верхняй Аўстрыі ўручылі Папу Францішку партытуру спецыяльна напісанай для яго Імшы Міласэрнасці. 87-гадовы Святы Айцец атрымаў твор ад кампазітара Томаса Доса і дырыжораў Готфрыда Раперсдорфера, Петэра Брылінгера і Томаса Хёрмана. Падзея мела месца на плошчы святога Пятра з удзелам каля 300 музыкантаў і вакалістаў з розных ансамбляў ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з італьянцам, апраўданым пасля 33 гадоў турмы

Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі 60-гадовага Беньяміна Дзункеду, былога сардзінскага фермера, які ў выніку судовай памылкі правёў у турме 33 гады. Сустрэча адбылася 23 жніўня 2024 года ў папскай бібліятэцы Апостальскага палацу ў Ватыкане. Дзункеду падарыў Пантыфіку кнігу «Я невінаваты» (Io sono innocente), якую напісаў разам са сваім адвакатам. У ёй італьянец распавёў праз свой трагічны досвед у няволі. ...

Читать далее »