Пра жаданне даследаваць “схаваную Еўропу” ў яе самых малых краінах, а таксама магчымасць неўзабаве наведаць Манголію і Індыю, Папа Францішак згадаў падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта. Вяртаючыся з Апостальскага візіту ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан Пантыфік адказаў на пытанні журналістаў аб магчымых наступных пілігрымках. Ён пацвердзіў намер адправіцца ў верасні ў Марсэль у Францыі, падкрэсліваючы, што будзе наведваць ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец ператварае папскую рэзідэнцыю ў экалагічны цэнтр
Пантыфік даручыў стварыць на базе папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа цэнтр экалагічнай адукацыі і сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, апублікаваным 2 лютага 2023 года. На яго сайце былі апублікаваны два папскія дакументы, якімі Пантыфік стварае навучальны цэнтр і запускае праект пад назвай Мястэчка Laudato si’ (Borgo Laudato si’), вызначаючы адказных. Мерапрыемствы, якія будуць рэалізаваны ...
Читать далее »Пантыфік кангалезцам: учыніце вялікую амністыю сэрца
У свеце, які трапіў у роспач па прычыне насілля і вайны, хрысціяне павінны рабіць як Езус, які настойліва паўтараў вучням: “Спакой вам”, — падкрэсліў Пантыфік. 1 лютага 2023 года Папа Францішак узначаліў святую Імшу на тэрыторыі аэрапорта Ндола ў Кіншасе, распачынаючы такім чынам другі дзень свайго Апостальскага падарожжа ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Звяртаючыся ў гаміліі да больш чым мільёна вернікаў, ...
Читать далее »Папа заклікае маліцца за парафіі, каб былі месцамі веры і братэрства
Маліцца за парафіі заклікаў Святы Айцец на працягу лютага. Ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю ў відэароліку, які быў абнародаваны 30 студзеня 2023 года. “Часам я думаю, што на дзвярах парафій варта вешаць таблічку з надпісам: “Уваход вольны”. Парафіі павінны быць супольнасцямі блізкасці, без бюракратыі, арыентаванымі на людзей, месцамі, дзе можна атрымаць дар сакрамэнтаў. Яны павінны зноў стаць школамі ...
Читать далее »Папа Францішак пра рысы сучаснага душпастыра
Шукаць братэрства ў грамадскай сферы, вучыцца і вучыць вітаць усіх, працаваць з усімі, шукаць кансэнсусныя рашэнні, — заклікаў Папа святароў Барселонскай архідыяцэзіі, задзейнічаных у душпастырстве моладзі. Падчас аўдыенцыі 28 студзеня 2023 года, Папа Францішак звярнуў увагу на падвойны аспект досведу апосталаў – асабісты і супольны. “Наша пакліканне індывідуальнае, але заўсёды для таго, каб быць часткай вялікай групы, ісці разам, слухаць, ...
Читать далее »Пантыфік пра важнасць жаночага аспекту рэлігійных традыцый
Папа назваў выключнай з’явай правядзенне канферэнцыі: жанчыны, якія ствараюць культуру міжрэлігійных зносін (Women Building a Culture of Encounter Interreligious), у Папскім урбаніянскім універсітэце ў Рыме. Выключнасць у тым, лічыць Папа Францішак, што “вернікі дванаццаці рэлігій з усяго свету сабраліся разам для абмеркавання важных пытанняў, якія тычацца сустрэчы і дыялогу, спрыяння міру і паразуменню ў нашым параненым свеце”. Тут важны менавіта ...
Читать далее »Папа прыняў Усеўкраінскую раду Цэркваў і рэлігійных арганізацый
25 студзеня 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў Усеўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый, якія знаходзяцца ў Рыме з нагоды Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян. Пантыфік уручыў сваім гасцям тэкст загадзя падрыхтаванай прамовы, у якой падзякаваў Богу за сустрэчу, нагадаўшы, што “украінскі народ заўсёды прысутнічае ў яго малітвах на працягу гэтых месяцаў”. Ён запэўніў гасцей у сваёй падтрымцы ...
Читать далее »Папа Францішак: чытайце Евангелле і маліцеся за Украіну
“Гэта ІІІ Звычайная нядзеля асаблівым чынам прысвечана Божаму слову, таму мы з захапленнем па-новаму адкрываем для сябе той факт, што Бог прамаўляе да нас, асабліва праз Святое Пісанне”, — адзначыў Святы Айцец. Папа Францішак заахвоціў вернікаў чытаць Біблію, вывучаць яе, разважаць над ёй, маліцца яе словамі. “Давайце кожны дзень чытаць урывак з Бібліі, асабліва з Евангелля: там Езус прамаўляе да ...
Читать далее »Папа Францішак просіць аб малітве за Афрыку
Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец папрасіў аб малітве за Дэмакратычную Рэспубліку Конга, куды ён прыбудзе ў канцы гэтага месяца, а таксама за хрысціян, якіх пераследуюць у Нігерыі. Звяртаючыся да франкамоўных пілігрымаў, Папа прывітаў групу вернікаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Гэта “краіна, якую я маю намер наведаць у канцы гэтага месяца і якую даручаю вашым малітвам!” — сказаў Папа Францішак 18 ...
Читать далее »Пантыфік заклікаў маліцца за адзінства хрысціян і мір ва Украіне
18 студзеня 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Святы Айцец нагадаў аб распачатым Тыдні малітваў аб адзінстве хрысціян і заклікаў да дзеянняў у гэтым кірунку. “На пачатку Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян заахвочваю кожнага з вас маліцца і дзейнічаць, каб шлях да поўнай камуніі быў умацаваны паміж усімі тымі, хто верыць у Хрыста, і ў той жа час я заклікаю вас ...
Читать далее »