Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 сакавіка 2023 года, Папа запэўніў жанчын у сваёй малітве і заклікаў вернікаў не забывацца пра ўкраінскі народ. “У Міжнародны жаночы дзень я памятаю пра ўсіх жанчын. Дзякую ім за прыхільнасць да пабудовы больш гуманнага грамадства дзякуючы іх здольнасці ўспрымаць рэчаіснасць творчым поглядам і пяшчотным сэрцам. Гэта выключна жаночы прывілей. Удзяляю адмысловае благаслаўленне ўсім жанчынам, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Бліжэйшы тыдзень Святы Айцец правядзе ў цішыні і малітве: у Ватыкане распачаўся перыяд, прысвечаны асабістым велікапосным духоўным практыкаванням. Рэкалекцыі адбываюцца ў індывідуальным фармаце – такая практыка склалася ў гады пандэміі. Папа Францішак заклікаў прыняць у іх удзел кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі. Перыяд духоўных практыкаванняў распачаўся ў нядзелю 26 лютага і завершыцца ў ...
Читать далее »Папа: у духоўнай барацьбе звяртайцеся да Божага слова
Дабратворнае Божае слова дапамагае супрацьстаяць спакусам, — нагадаў Святы Айцец перад малітвай Анёл Панскі, якая прайшла 26 лютага 2023 года ў Ватыкане. У першую нядзелю Вялікага посту Пантыфік патлумачыў евангельскі ўрывак, у якім Езуса ў пустыні спакушае д’ябал (Мц 4, 1-11). Д’ябал – гэта той, хто падзяляе, — нагадаў Святы Айцец, запытаўшы: “Каго ж і якім чынам ён хоча падзяліць?” ...
Читать далее »Святы Айцец: патрэбна шчырае жаданне адзінства хрысціян
Шлях двух вучняў у Эмаўс разам з уваскрослым Хрыстом, як сімвал экуменічнага шляху хрысціян да поўнай камуніі, быў тэмай звароту Папы да праваслаўных святароў і манахаў з розных краін. Калі хрысціяне будуць ісці разам, як рабілі вучні з Эмаўс, іх будзе суправаджаць Хрыстус, “знаходзячыся поруч, матывуючы і даводзячы да спаўнення іх шлях”, — заўважыў Пантыфік падчас аўдыенцыі, якая прайшла 23 ...
Читать далее »Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады
22 лютага 2023 года Папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін. Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з ...
Читать далее »Пантыфік: удзел у місіі збліжае душпастыраў і свецкіх
На думку Папы, “яшчэ трэба прайсці доўгі шлях, каб Касцёл жыў як адно цэлае, як сапраўдны народ, аб’яднаны адной верай у Хрыста Збаўцу, ажыўлены тым жа Духам Святым і скіраваны да адзінай місіі абвяшчэння міласэрнай любові Бога Айца”. 18 лютага 2023 года Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі ватыканскага міжнароднага кангрэса, прысвечанага супрацоўніцтву духавенства і свецкіх католікаў. У ім прынялі ўдзел ...
Читать далее »Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Папы Францішка
Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Папу Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя. Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб ...
Читать далее »Папа Францішак беларускім грэка-католікам: працягвайце малітву
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Папе Францішку тэкст Акафіста да Маці Божай Жыровіцкай. 15 лютага 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане паміж імі адбылася кароткая размова. “Я перш за ўсё падзякаваў Папу за яго малітву перад іконай Маці Божай Жыровіцкай, якая адбылася 11 студзеня 2023 года. Гэта быў знак для пачатку эстафеты малітвы за Папу ...
Читать далее »Папа запрасіў у цырк бяздомных і бежанцаў
Сярод запрошаных – сем’і бежанцаў з Украіны, Сірыі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана. Ініцыятыва Апостальскай элемазінарыі прайшла ў Рыме 11 лютага 2023 года з нагоды гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў. Як адзначаецца ў паведамленні прэфекта Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, кардынала Конрада Краеўскага, сярод запрошаных – бежанцы, беспрацоўныя, бяздомныя, падапечныя сясцёр міласэрнасці маці Тэрэзы, а таксама асобы, якія адбываюць пакаранне за ...
Читать далее »Святы Айцец: у абліччах хворых на нас глядзіць Езус
Быць побач з тымі, хто пакутуе, даваць голас непачутым цярпенням, станавіцца натхняльнай закваскай міласэрнай любові, — заклікаў Папа душпастыраў, якія працуюць у медыцынскіх установах на тэрыторыі Рымскай дыяцэзіі. Пантыфік нагадаў, што тэмай сёлетняга Сусветнага дня хворага, які будзе адзначацца 11 лютага, сталі словы з Евангелля святога Лукі: Паклапаціся пра яго (10,35), якія Добры самаранін сказаў гаспадару заезду, давяраючы яму параненага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!