Падчас шпіталізацыі ў клініцы Джэмэлі Святы Айцец даручыў Дыкастэрыі па міласэрным служэнні накіраваць гуманітарную дапамогу ў рэгіёны Украіны, пацярпелыя ад разбурэння плаціны на Кахоўскай ГЭС. Па даручэнні Пантыфіка груз сродкаў гігіены і кансерваў быў дастаўлены ў пункт збору гуманітарнай дапамогі пры рымскай грэка-каталіцкай базіліцы святой Сафіі. Адсюль мыйныя сродкі, падгузнікі і прадукты харчавання даставяць у Херсон «адважныя кіроўцы», як назваў ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак пакінуў клініку Джэмэлі і вярнуўся ў Ватыкан
Папа пакінуў клініку Джэмэлі ў 8.45 раніцы 16 чэрвеня 2023 года ў інвалідным вазку ў суправаджэнні доктара Сержа Альфіеры, свайго хірурга. З бальніцы Папа Францішак накіраваўся адразу ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца і падзякаваць Маці Божай. Гэта быў яго 108-ы візіт у гэты марыйны храм. Усмешлівы Святы Айцец даў кароткія адказы на некалькі пытанняў. У сувязі з нядаўнім караблекрушэннем у ...
Читать далее »Пантыфік: мір — гэта Божая мара для чалавецтва
Войны і ўзброенныя канфлікты адбываюцца з-за недахопу братэрства, — гаворыцца ў звароце Папы да Рады Бяспекі ААН, якую 14 чэрвеня 2023 года зачытаў у Нью-Ёрку Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Мы жывём у крытычны для чалавецтва момант, калі супакой саступае месца вайне, узмацняюцца канфлікты. Трэцяя сусветная вайна вядзецца фрагментарна, але з цягам часу ...
Читать далее »Папскае пасланне: не адводзіць позірк ад тых, хто ў бядзе
Бедныя – гэта не кранальныя выявы, а асобы, якія патрабуюць годнасці, — адзначыў Папа Францішак у пасланні на VII Сусветны дзень бедных. Погляд беднага чалавека змяняе кірунак жыцця таго, хто сустракаецца з ім, але мы павінны дапамагаць яму ў адпаведнасці з яго патрэбамі, а не нашымі ідэямі ці жаданнямі, — такая ідэя ляжыць у аснове разважанняў Папы на Сусветны дзень ...
Читать далее »Працягваецца выздараўленне Папы: ён працуе, адпачывае і моліцца
Выздараўленне Пантыфіка ў клініцы імя Агасціна Джэмэлі пасля лапаратаміі і пластыкі брушной сценкі пратэзамі ідзе належным чынам, — паведаміла 12 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. “Медыцынскі персанал паведамляе, што пасляаперацыйнае аднаўленне Святога Айца працягвае ісці належным чынам згодна з медыцынскімі прадпісаннямі”, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Папа Францішак працягвае нармальна харчавацца. Раніцай 12 чэрвеня ...
Читать далее »Папа Францішак аднаўляецца пасля хірургічнай аперацыі
Святы Айцец правёў яшчэ адну спакойную ноч у клініцы імя Агасціна Джэмэлі. Стан яго здароўя паляпшаецца, ён чытае газеты і пачынае працаваць, — паведаміла 9 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. “Папа Францішак добра адпачыў на працягу ночы. Медыкі паведамляюць, што клінічная карціна пастаянна паляпшаецца, а пасляаперацыйнае аднаўленне ідзе належным чынам”, — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай ...
Читать далее »Апублікавана праграма папскага падарожжа ў Партугалію
6 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане была апублікавана афіцыйная праграма Апостальскага падарожжа Францішка ў Партугалію з нагоды ХХХVII Сусветных дзён моладзі. Папа прыбудзе ў Лісабон на самалёце з Рыма раніцай 2 жніўня. Пасля афіцыйнай цырымоніі прывітання ў Беленскім палацы і сустрэчы з Прэзідэнтам Партугаліі, Святы Айцец скіруецца ў Беленскі культурны цэнтр, дзе звернецца з прамовай да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць Апостальскі візіт у Манголію
Папа здзейсніць візіт у Манголію, паведаміў 3 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Манголія стане 59-й краінай, якую адведае Папа Францішак. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў, што “прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Манголіі і касцёльных уладаў краіны, Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года”. “Праграма і дадатковыя дэталі будуць паведамлены ...
Читать далее »На поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Францішку ў свеце
У Агіларэсе на поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Рымскаму ў свеце. Ён мае вышыню сем з паловай метраў, а вагу — восем тон. Помнік прымеркаваны да першых 10 гадоў пантыфікату Папы з Аргенціны. Ён мае выгляд Святога Айца з паднятай рукой у прывітальным жэсце, з якім ён стаяў адразу пасля свайго абрання на балконе базылікі св. Пятра ў ...
Читать далее »Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы
Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, — звярнуўся Папа Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане. “Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!