Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец заклікае маліцца за сродкі масавай камунікацыі

Падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра 28 мая 2017 года Пантыфік нагадаў, што ў некаторых краінах сёння адзначаецца Дзень сродкаў масавай камунікацыі. У гэтым годзе ён праходзіць на тэму: “Не бойся, бо Я з табою” (Іс 43,5). Паводле Папы, сродкі масавай камунікацыі спрыяюць неадкладнаму распаўсюджванню навін у шырокім маштабе. “Навіны могуць быць добрымі ці кепскімі, праўдзівымі або ілжывымі. ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з маленькімі пацыентамі генуэзскай клінікі

Хто служыць хворым з любоўю, той служыць Езусу, падкрэсліў Францішак падчас візіту ў генуэзскую педыятрычную клініку імя Джаніны Гасліні. Святы Айцец сустрэўся з маленькімі пацыентамі гэтай структуры, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Ён прыватна наведаў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ўдзяліў увагу кожнаму дзіцяці, якога сустрэў на тэрыторыі шпіталя. Папа нагадаў, што пакутуючыя ад хваробаў патрабуюць не толькі кампетэнтнай дапамогі, але ...

Читать далее »

Чаму Папа ў Фаціме назваў сябе «біскупам, апранутым у белае»?

Падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, якім Папа Францішак вяртаўся з Фацімы ў Рым, журналісты спыталіся ў Святога Айца, чаму падчас малітвы ў Фаціме ён назваў сябе «біскупам, апранутым у белае», а менавіта словамі з трэцяй фацімскай таямніцы. Да гэтага часу гэтыя словы несумненна адносіліся да св. Яна Паўла II і замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года. Францішак, адказваючы на ​​пытанне ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі

24 мая 2017 года раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дональда Трампа, Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, суправаджаў якога арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых размоў было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Злучанымі ...

Читать далее »

Ідзе праца над першым дакументальным фільмам з удзелам Святога Айца

Нямецкі рэжысёр Вім Вэндэрс працуе над дакументальным фільмам з удзелам Святога Айца “Папа Францішак. Чалавек слова”. Аб гэтым паведамілі 19 мая 2017 г., у рамках Канскага кінафестывалю, прадстаўнікі амерыканскай кінакампаніі “Focus Features”, якія валодаюць правамі на кінастужку. Гэта будзе першы дакументальны фільм з цяперашнім Пантыфікам у галоўнай ролі, і першы, у якім Францішак будзе звяртацца непасрэдна да аўдыторыі, разважаючы на ...

Читать далее »

Пантыфік, як звычайны пробашч, наведаў італьянскія сем’і (+відэа)

Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у Осцію – горад з 100-тысячным насельніцтвам, які знаходзіцца ў ваколіцах Рыма, на самым узбярэжжы Тырэнскага мора. Вечарам 19 мая 2017 г. ён накіраваўся сюды з душпастырскім візітам, каб благаславіць кватэры мясцовых вернікаў, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Па традыцыі, благаслаўленне кватэр у Італіі адбываецца ў велікодны перыяд. За два дні да візіту Святога Айца ...

Читать далее »

Папа Францішак блаславіў новую карону для абраза Маці Божай Чэнстахоўскай

Папа Францішак блаславіў новую карону для цудадзейнага абраза Маці Божай на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча). Новая дыядэма – аўтарская копія кароны, ахвяраванай 300 гадоў таму Папам Кліментам ХІ пры першай каранацыі чэнстахоўскага абраза. На жаль, тая карона была выкрадзена ў 1909 годзе, а цяпер, у сувязі з юбілеем 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай, узнікла думка яе аднавіць. Урачыстае благаслаўленне ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэнецца з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”

У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу. Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія ...

Читать далее »

Папа Францішак павіншаваў новага Прэзідэнта Францыі

Папа Францішак 16 мая 2017 г. даслаў віншавальную тэлеграму на імя Эмануэля Макрона з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі, паведамляе Ватыканскае Радыё. Папа пажадаў яму поспехаў у ажыццяўленні высокіх абавязкаў і прызнаўся, што просіць у Бога падтрымкі для лідэра краіны, вядомай сваёй багатай маральнай традыцыяй, духоўнай спадчынай, у тым ліку хрысціянскай, што можа паслужыць пабудове больш справядлівага і ...

Читать далее »

Святы Айцец: малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці мір

Малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці свету мір, перакананы Папа Францішак. Ён сустрэўся 14 мая 2017 г. у Ватыкане з вернікамі на велікоднай марыйнай малітве “Regina Caeli”. У разважаннях Папа спаслаўся на сваё, завершанае напярэдадні, падарожжа ў Фаціму і нагадаў асноўны змест паслання, з якім у 1917 г. Марыя звярнулася да трох партугальскіх дзяцей. “Учора ўвечары я вярнуўся ...

Читать далее »