Менавіта гэтая прымаўка прыходзіць на розум пры праглядзе гэтых фотаздымкаў. Падчас агульнай аўдыенцыі 23 мая на Плошчы св. Пятра ў Ватыкане гэтаму мужчыне стала дрэнна. Лекары хуткай дапамогі прынялі ўсе неабходныя меры, каб дапамагчы яму, а Святы Айцец удзяліў бласлаўленне. Фота Vatican News
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа запрасіў бедных наведаць лёгкаатлетычны турнір
Дзякуючы ініцыятыве Папы, бедныя, бяздомныя, бежанцы і мігранты наведаюць турнір «Golden Gala» – спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія 31 мая 2018 г. пройдуць на рымскім Алімпійскім стадыёне. Ініцыятыва будзе рэалізавана ў супрацоўніцтве паміж Апостальскай элемазінарыяй – структурай Святога Пасада, якая ад імя Пантыфіка, займаецца дапамогай самым бедным, і Італьянскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, якая прадставіць «беднякам Святога Айца» месцы на трыбунах. ...
Читать далее »Пасяджэнне біскупаў Італіі з удзелам Мітрапаліта Кандрусевіча: увага да прысутнасці і эфектыўнасці мас-медыя ў Касцёле
З 21 па 24 мая ў Рыме прайшло 71-е пленарнае пасяджэнне Італьянскай біскупскай канферэнцыі (ІБК), у якім прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Галоўнай тэмай пасяджэння, акрамя бягучых спраў, былі касцёльныя медыя. У адкрыцці пасяджэння 21 мая ўдзельнічаў папа Францішак, які звярнуўся да сабраных з кароткім уводным словам. У ім Пантыфік звярнуў увагу на прыярытэты Касцёла ў Італіі. Святы ...
Читать далее »Папа: заданне Касцёла – змена не ўрадаў, а мыслення палітыкаў
Постаць св. Яна ХХІІІ, місійнае пакліканне хрысціян і роля Касцёла ў спрыянні міру, былі тэмамі інтэрв’ю, якое Францішак даў журналістам італьянскага выдання “L’Eco di Bergamo”. Хрысціянства – “гэта не ідэал, да якога трэба імкнуцца, не філасофія, якой трэба прытрымлівацца, не этыка, якой трэба кіравацца”, але “сустрэча з Езусам Хрыстом, Які дазваляе распазнаць сваю прысутнасць у целе братоў і сясцёр”, падкрэсліў ...
Читать далее »Францішак распачаў цыкл катэхез пра канфірмацыю
“Хрысціянскае сведчанне заключаецца ў выкананні выключна таго і ўсяго таго, да чаго нас кліча Дух Хрыста, даючы нам сілу, каб рэалізаваць гэта”, — падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 23 мая 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Францішак пачаў новы цыкл катэхез, які будзе прысвечаны сакрамэнту бежмавання. У першую чаргу ён заўважыў, што Езус даверыў сваім вучням вялікую місію, кажучы: “Вы ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій
Кожны чалавек мае сваю місію ў гэтым свеце, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень місій. Дакумент быў апублікаваны 19 мая 2018 г. на тэму “Разам з моладдзю, будзем несці Евангелле ўсім”. У ім Святы Айцец спасылаецца на досвед уласнай сям’і і юнацтва, падкрэсліваючы, што добра ведае “святло і цені быцця маладым чалавекам”. “Дарагая моладзь, не бойцеся Хрыста і ...
Читать далее »Да прыезду ў Беларусь Марадона сустракаўся з Папам і ўдзельнічаў у дабрачыннасці
«Я капітан каманды Францішка», — жартаваў Дыега. Акрамя «цёмнага» боку жыцця знакамітага футбаліста Дыега Арманда Марадоны, які падпісаў кантракт на 3 гады з ФК «Дынама-Брэст» і стаў старшынём беларускага клуба, пра легенду сусветнага футбола вядома і шмат добрага. У апошнія гады ён удзельнічаў у дабрачынных праектах і некалькі разоў сустракаўся з Папам Рымскім Францішкам. Упершыню — у 2014 годзе. Да ...
Читать далее »Францішак сустрэўся з паслядоўнікамі дхармічных рэлігій
На важнасць дыялогу і супрацоўніцтва ў сучасным свеце паміж католікамі і паслядоўнікамі рэлігій дхармы звярнуў увагу Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. у Ватыкане ўдзельнікаў канферэнцыі “Дхарма і Логас – дыялог і супрацоўніцтва ў складаную эпоху”. Святы Айцец выказаў падзяку за намаганні па развіцці дыялогу і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі, індуістамі, будыстамі, сікхамі і джайністамі. “Дыялог і супрацоўніцтва з’яўляюцца ключавымі словамі ...
Читать далее »Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў
“Ад усяго сэрца жадаю, каб будысты і католікі станавіліся больш блізкімі да сябе, дзейнічалі ва ўзаемным веданні і ў павазе да кожнай з гэтых духоўных традыцый, былі ў свеце сведкамі каштоўнасцяў справядлівасці, міру і абароны чалавечай годнасці”, — сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда. Пантыфік таксама падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, ...
Читать далее »Пантыфік: хрысціянскае выхаванне – права дзяцей
Пакліканне ахрышчаных заключаецца ў тым, каб “заўсёды крочыць, як дзеці святла, трываючы ў веры”, падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 16 мая 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез аб сакрамэнце хросту, ён засяродзіў увагу на абрадзе ўручэння белага адзення і запаленай свечкі. Пераапрананне новаахрышчаных у белае адзенне практыкавалася ад першых стагоддзяў хрысціянства і сімвалізавала ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!