Каталіцкі Касцёл прысвячае месяц май Найсвяцейшай Багародзіцы Панне Марыі. У гэтыя дні таксама існуе традыцыя правядзення т.зв. «Маёвых набажэнстваў». Могуць узнікнуць пытанні: «Чаму Панне Марыі прысвечаны менавіта месяц май?» або «Дзе і калі паўстала гэтая традыцыя?». Для гэтага давайце звернемся да вытокаў гэтай традыцыі і, больш таго, пастараемся, каб яна ўвайшла і ў нашае рэлігійнае жыццё. Гісторыя Некаторыя гісторыкі мяркуюць, ...
Читать далее »Архив меток: Найсвяцейшая Панна Марыя
У Індыі адбылася «жывая выстава» прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі
«111 вобразаў Марыі як 111 адценняў ласкі» менавіта такую назву мела «жывая выстава». 111 жанчын, дзяўчат і дзяўчынак на працягу дзвюх гадзін прадставілі 111 розных вобразаў Маці Божай. Кожная з удзельніц была апранута ў адпаведны касцюм, які прадстаўляў Марыю. Гэтая незвычайная падзея адбылася ў адной з парафій на поўдні Індыі. Усяго ў падрыхтоўцы выставы прынялі ўдзел 300 чалавек і гэта ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў урачыстасць унебаўзяцця Панны Марыі ў Адэльску
13 жніўня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася галоўная адпустовая ўрачыстасць — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Святую Імшу на палявым алтары каля старадаўняга касцёла ўзначаліў па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. На Эўхарыстыі сабралося шмат парафіян і гасцей. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча. ...
Читать далее »Пантыфік: прысвяціць май марыйнай малітве аб заканчэнні вайны
Няхай май стане часам для ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру, — пажадаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. “У гэтым месяцы маі, які толькі распачаўся, я запрашаю вас аднавіць ваша ўшанаванне Маці Божай. Заахвочваю вас глыбей пазнаваць Марыю, увайсці ў блізкія адносіны з Ёю, прыняць Яе як духоўную Маці і ўзор вернасці Хрысту. ...
Читать далее »Перэгрынацыя Цудоўнага медаліка ў Віцебскай дыяцэзіі
У Беларусі з 4 верасня 2022 года распачалася перэгрынацыя Цудоўнага медаліка ў межах дзевяцігадовай навэнны, прысвечанай падрыхтоўцы да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ. Сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі) на працягу дзевяці гадоў збіраюцца наведаць ўсе парафіі Беларусіі пазнаёміць вернікаў з пасланнем Беззаганнай Панны Марыі, якая аб’явіла Цудоўны медалік. Нагадваючы вернікам пра магутную ...
Читать далее »Пра маёвыя набажэнствы
З надыходам месяца мая каталіцкія вернікі ў Беларусі збіраюцца на маёвыя набажэнствы. Прычым не толькі ў касцёлах, але і каля прыдарожных крыжоў і каплічак, у сваіх дамах. Такі актыўны ўдзел у набажэнствах сведчыць пра вялікую марыйную пабожнасць нашага народа. Праўдападобна, што на развіццё марыйнай пабожнасці ўплыў аказалі традыцыі, якія прыйшлі з Усходу, дзе ўжо ў V стагоддзі вернікі збіраліся і ...
Читать далее »Паўгадзіны для Марыі
Паважаныя чытачы, запрашаем Вас прыняць удзел у ружанцовых набажэнствах! Заахвочваем знайсці крышку часу ў дзень на ружанец, каб пасродкам пацераў сабраць малітоўны букет для Валадаркі неба і зямлі. У гонар Каралевы Ружанца названа шмат каталіцкіх святынь у Беларусі, у тым ліку і ў Гродзенскай дыяцэзіі: парафіі пад тытулам Маці Божай Ружанцовай існуюць у Лабне (Сапоцкінскі дэканат), Песках (Мастоўскі дэканат), Солах ...
Читать далее »У Карэлічах прайшло начное чуванне: “Мая Мама Каралева!”
З 7 на 8 сакавіка ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах адбылося начное чуванне. Дэвізам чування былі словы “Мая Мама Каралева!”. Чуванне мела характар падзякі з нагоды 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. У гэтай парафіі шмат гадоў служаць айцы з Закону святога Паўла – першага пустэльніка (паўліны). Яны распаўсюджваюць культ Чорнай Мадонны і з’яўляюцца вартаўнікамі Яе цудатворнага ...
Читать далее »