Архив меток: моладзь

«Неардынарныя» сабраліся ў Паставах на сустрэчу

3 лістапада ў Паставах айцы-сэрцане правялі дэканальную сустрэчу моладзі «Неардынарныя», у якой прынялі ўдзел каля 80 хлопцаў і дзяўчат з Пастаўскага і Глыбоцкага дэканатаў. Уся сустрэча праходзіла ў сэрцанскім доме «Дэон». Моладзь прадставіла сваю групу кожная паасобку, пасля чаго адбылася канферэнцыя, якую прамовіў кс. Эдуард Сінкевіч SCJ на тэму святасці. Затым адбылася супольная вячэра і забава. А 20-й гадзіне распачалася ...

Читать далее »

Парафія святога Антонія ў Паставах запрашае моладзь на спатканне

3 лістапада ў парафіі святога Антонія ў Паставах пройдзе спатканне неабыякавай моладзі. Неабыякавыя людзі з Пастаў запрашаюць моладзь на спатканне «Неардынарныя». Кожны чалавек іншы – мы гэта адкрылі. А ты? Праграма спаткання: 15.30 — знаёмства (прэзентацыя груп); 16.30 — канферэнцыя; 17.30 — вячэра; 19.00 — адарацыя; 20.00 — Эўхарыстыя Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 672 75 ...

Читать далее »

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі (зменена дата)

З 16 па 18 лістапада ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі (узрост ад 14 гадоў). Калі прагнеш даведацца «ХТО я?» у вачах Бога, знайсці адказ на пытанне: «ДЗЕ я ёсць?», і «КАЛІ я…?» магу адшукаць Бога, то запрашаем менавіта цябе на рэкалекцыі для моладзі Адрас: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52 Запіс трывае да 13 лістапада. ...

Читать далее »

#Synod2018: Касцёл павінен узброіць моладзь трывалай верай

Першапачатковае заданне Касцёла – перадача веры моладзі: толькі так можна ўзброіць яе на супрацьстаянне шматлікім выклікам і выхаваць сапраўдных будаўнікоў грамадства любові і справядлівасці. Гэтая пазіцыя стала лейтматывам дыскусій падчас Генеральнага пасяджэння ўдзельнікаў Сінода Біскупаў, якое адбылося 20 кастрычніка 2018 года ў Ватыкане і стала завяршальным этапам аналізу трэцяй часткі Працоўнага дакумента “Instrumentum Laboris”. На ім былі прадстаўлены справаздачы рабочых ...

Читать далее »

На Сінодзе Біскупаў абмеркавалі стварэнне мабільных дадаткаў і гульняў для евангелізацыі моладзі

Касцёл пакліканы суправаджаць моладзь у “лічбавым” свеце, адзначалі ўдзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў падчас кангрэгацыі, якая 17 кастрычніка 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Сінадальныя Айцы працягнулі дыскусію па трэцяй частцы Працоўнага дакумента, прысвечанай душпастырскаму і місійнаму навяртанню. Асаблівая ўвага звярталася на важнасць евангелізацыі ў “лічбавым свеце”. “Мы пакліканы стаць “лічбавымі “апосталамі Паўламі” трэцяга тысячагоддзя”, — такая думка прагучала на Асамблеі. ...

Читать далее »

У інтэнцыі Сіноду Біскупаў. У Будславе прайшла сустрэча моладзі

12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». 70 маладых людзей прыбылі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча св. Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі: ...

Читать далее »

Беларускі іерарх на Сінодзе: прыйшлося зрабіць рахунак сумлення

Арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю Vatican News падвёў вынікі першага этапу прац Сінода Біскупаў. Дэлегат ад Беларусі станоўча ўражаны стаўленнем маладых аўдытараў Асамблеі і іх актыўнай пазіцыяй. Першая частка біскупскага сходу прайшла ў большай ступені пад знакам слухання маладых людзей. Сінадальным Айцам хацелася пачуць, што думае моладзь пра Касцёл, чаго чакае ад яго? “Некаторыя прамовы маладых людзей былі вельмі важнымі. Напрыклад, ...

Читать далее »

Будслаў збірае моладзь на малітву ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў

12 і 13 кастрычніка ў Будславе каталіцкая моладзь будзе маліцца ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які пройдзе ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» з 3 па 28 кастрычніка. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а асабліва моладзь з іншых парафій. Для гасцей прадугледжаны начлег (з сабой трэба мець спальнік і карымат). Расклад: 12 кастрычніка (пятніца) 18.00 – святая Імша 19.00 ...

Читать далее »

Айцы піяры арганізавалі флэшмоб у сацсетках

Новая хрысціянская старонка піярскай моладзі ў Шчучыне Беседка.by запрашае ўсіх паўдзельнічаць у фота-евангелізацыйным праекце і тым самым, не саромеючыся іншых, выказаць звычайнымі словамі сваю веру. — Для гэтага неабходная фатаграфія, на якой Вы трымаеце ліст паперы з надпісам: «Мяне завуць …! І мне не сорамна сказаць, што я веру ў Езуса Хрыста!», — паведамляецца ў групе ў сацсетцы. — Быць ...

Читать далее »

Формула для моладзі ад Папы Францішка: ісці, шукаць, марыць, служыць

Бога не пачуеш, седзячы ў крэсле, Ён пазнаецца ў хадзе, пра што сведчыць гісторыя вучняў з Эмаус, звярнуў увагу маладых людзей Папа Францішак. Сустракаючыся з моладдзю 15 верасня ў Палерма, Папа заўважыў, што ў пошуках сапраўднага Бога не дапаможа мабільны тэлефон, тэлебачанне, гучная музыка. Яго не знойдзеш праводзячы час перад люстэркам. Не варта шукаць Яго, зачыніўшыся ў сваім пакоі, думаючы ...

Читать далее »