Архив меток: Магілёў

Пачаўся запіс на IX Ружанцовы кангрэс

4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе IX Ружанцовы кангрэс “Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці”. Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзевятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая ...

Читать далее »

Пяты курс іканапісу прайшоў у Магілёве

З 24 па 27 ліпеня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве ў пяты раз прайшоў курс іканапісу. Падчас гэтага мерапрыемства дзевяць чалавек прынялі ўдзел у інтэнсіўнай творчай працы над стварэннем вельмі асабістага вобраза святога Юзафа пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Валянціны Плотнікавай-Аўсяннікавай. Няхай сведчанне Марыі, удзельніцы майстар-класа, увядзе чытачоў у дух гэтых дзён: «Удзел у курсе іканапісу ...

Читать далее »

VIII Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве

5 кастрычніка, у першую суботу Ружанцовага месяца, у Магілёве прайшоў Восьмы ружанцовы кангрэс, арганізаваны айцамі дамініканамі. У сёлетнім кагрэсе, які сабраў у горадзе на Дняпры больш за 230 удзельнікаў з розных мясцін Беларусі, узялі ўдзел таксама наймалодшы ў нашай краіне каталіцкі іерарх Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, і Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Прысутнічалі таксама ...

Читать далее »

У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

З 25 па 28 ліпеня ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, ужо ў чацвёрты раз праходзіў майстар-клас па іканапісу. На папярэдніх майстэрнях удзельнікі стваралі абразы Маці Божай, Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка. Сёлета ім было прапанавана ўласнаручна напісаць ікону святога Францішка Асізскага. Як адзначаюць арганізатары, натоўпу ахвотных не ...

Читать далее »

7 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. У 2023 годзе, сёмы па ліку кангрэс пройдзе ў суботу, 7 кастрычніка, пад дэвізам “Марыя і ружанец у дамініканскай школе малітвы” і прысвечаны Юбілею 240-годдзя Магілёўскай архідыяцэзіі. Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, ...

Читать далее »

У Магілёве прайшоў майстар-клас па іканапісу

З 16 па 19 жніўня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе душпастырскае служэнне нясуць айцы дамінікане, праходзіў майстар-клас па мастацтве іканапісу. Гэта былі чатыры дні інтэнсіўнай працы і малітвы пад кіраўніцтвам прафесійнай мастачкі Валянціны Аўсяннікавай, на працягу якіх удзельнікі стварылі ікону святога Дамініка. Падобныя майстар-класы ладзяцца ў парафіі не ўпершыню. Сёлета ў іх узялі ўдзел ...

Читать далее »

У Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных

З 16 па 19 жніўня 2023 г. пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных. Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо трэці раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу. У мінулыя гады ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы ...

Читать далее »

«Ва ўсім свеце няма такога». У Магілеве біскуп служыць арганістам

Падчас майскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў катэдральным касцёле Магілёва біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB служыў арганістам. Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сам граў на аргане і спяваў Ларэтанскую літанію. «Напэўна, не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце няма такога, каб біскуп пры парафіі служыў арганістам», – паведаміла парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава на старонцы ...

Читать далее »

Як амаль 700 чалавек супольна чытаюць Біблію ў вайберы

“Дзякуючы” каранавірусу ў Касцёле нарадзілася шмат ідэй і ініцыятыў. Некаторыя зніклі разам з заканчэннем пандэміі, а іншыя працягваюць развівацца. У 2021 г. айцец Раман Шульц OP з Магілёва прапанаваў супольнае чытанне кнігі Ёва. Пасля абвесткі на catholic.by ў групку ў вайберы дадалося некалькі сот чалавек. Людзі не разбегліся пасля заканчэння праекта і працягвалі збірацца на чытанне Бібліі ў Вялікі пост ...

Читать далее »

Акт вандалізму ў Магілёве: уначы ў старажытнай катэдры невядомыя пабілі шыбы

У ноч з 19 на 20 студзеня невядомымі былі разбітыя шыбы ў вокнах будынку катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве — адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі, паведамляе Catholic.by. Былі пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе ...

Читать далее »