З 16 па 19 жніўня 2023 г. пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.
Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо трэці раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.
У мінулыя гады ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога і св. каралевы Ядвігі.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз св. Дамініка.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне: +375 (29) 291-92-11 (+Viber) — айцец Раман Шульц ОР або па звароце на электронную пошту: schulzop@gmail.com
