«Ва ўсім свеце няма такога». У Магілеве біскуп служыць арганістам

Падчас майскага набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў катэдральным касцёле Магілёва біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB служыў арганістам. Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сам граў на аргане і спяваў Ларэтанскую літанію.

«Напэўна, не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце няма такога, каб біскуп пры парафіі служыў арганістам», – паведаміла парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава на старонцы «Каталіцкая Магілёўшчына» ў Instagram і апублікавала відэа.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Каталіцкая Магілёўшчына (@kostel_mogilev)

«Усё, што я раблю, – служу Богу і людзям», – так сам іерарх пракаментаваў відэа.

Нагадаем, біскуп Аляксандр Яшэўскі таксама мае сваю старонку ў гэтай сацсетцы @aliaksandr_yasheuski_sdb і нядаўна пачаў выкладаць у Instagram відэа-казанні. Іерарх гаворыць па-беларуску, але ёсць субцітры на рускай мове, а таксама сурдапераклад.

katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі