Архив меток: Кіеў

Пантыфік не выключае візіту ў Кіеў

Вітаючы журналістаў на борце самалёта на шляху ў Мальту, Папа Францішак прызнаўся, што разглядае магчымасць паездкі ў Кіеў. Як звычайна, падчас палёту Папа адзін за адным прывітаў больш за 70 журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, і абмяняўся з імі некалькімі словамі. Супрацоўнік амерыканскага тэлебачання NBC NEWS Клаўдыё Лаванга задаў Пантыфіку пытанне аб магчымасці яго візіту ў Кіеў. Святы айцец ...

Читать далее »

Ці можна стаць святаром у 70 гадоў? Прэзбітэрскае пасвячэнне беларуса ў Кіеве

17 кастрычніка ў саборы Святога Аляксандра ў Кіеве былі пасвечаны ў прэзбітэры дыяканы Звонімір Шэсніч (Харватыя) і Мікалай Ермакоў (Беларусь), а семінарыст Пэдра Сафра Гомес-Лімон (Іспанія) стаў дыяканам. Прыклад кс. Мікалая Ермакова — красамоўнае пацверджанне таго, што ўзрост не з’яўляецца перашкодай для Бога, і таму ніколі не позна выканаць сваё пакліканне да святарскага служэння. Новапрэзбітэру ўжо 71 год. Цырымонію пасвячэння ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел ва ўрачыстасці біскупскай сакры ў Кіеве

9 лістапада 2019 года ў Кіеве (Украіна) адбылася біскупская сакра ксяндза Аляксандра Язлавецкага, самага маладога рыма-каталіцкага біскупа ў свеце, якога 18 верасня 2019 года Святы Айцец Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося ў катэдральным касцёле Святога Аляксандра. Галоўным цэлебрантам урачыстасці быў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый ва Украіне, а супольнымі кансэкратарамі — біскуп Віталій Крывіцкі, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

У Кіеве падрыхтавалі акцыю безперапыннага чытання Бібліі

З нагоды 1030-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі, а таксама да заахвочвання чытаць Біблію, усе хрысціянскія Цэрквы і Украінскае Біблійнае Грамадства прынялі рашэнне абвясціць 2018 год – годам Божага Слова ва Украіне. Адным з шматлікіх мерапрыемстваў, запланаваных з гэтай нагоды, стане нацыянальнае чытання Бібліі. Арганізуючы яго, мы імкнемся падкрэсліць, што Біблія з’яўляецца не толькі старажытнай, гістарычна значнай кнігай, але даступнай і актуальнай ...

Читать далее »

Кіеўскі «Карытас» арганізаваў адпачынак для бяздомных

З 25 па 29 ліпеня ў Зарэчанах на базе «Карытас» адпачывалі бяздомныя з розных куткоў Кіева. Група складалася з 41 асобы. Ідэя правядзення такіх дзён з Богам прыйшла брату Себасцьяну Янкоўскаму ОМI, які займаецца бяздомнымі. Гэта ўжо другі год, як яго падапечныя могуць некалькі дзён адпачыць маральна і духоўна. Брату дапамагалі валанцёры, якія сачылі, каб усё было добра, бяспечна і ...

Читать далее »