Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...
Читать далее »Архив меток: Кастусь Шыталь
Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах
На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...
Читать далее »Каталіцкія святыні мястэчка Лужкі і ваколіцаў
Сёлетні год багаты на гістарычныя юбілеі. Спаўняецца 510 гадоў ад першай згадкі ў гістарычных крыніцах адразу некалькіх паселішчаў нашага рэгіёна. У 1514 годзе ў дакументах упершыню былі згаданыя Глыбокае, Верхняе, Казлоўшчына, Мосар, Лужкі. Пагаворым гэтым разам пра Лужкі, а найперш пра хрысціянскія святыні, якія існавалі ў гэтым паселішчы. Канечне ж, першая згадка не азначае даты заснавання населенага пункта. Каля Лужак, ...
Читать далее »Каплічка святога Язафата ў Глыбокім
Сёлета 12 лістапада споўнілася чатырыста гадоў з дня пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. На працягу некалькіх стагоддзяў часткай краявіду Глыбокага была каплічка святога Язафата, таму самы час пра яе ўзгадаць. Каплічка стаяла пры дарозе з Глыбокага ў Беразвечча, на правы бок ад дарогі. Цяпер там падворак дома, які мае адрас Савецкая, 114, а на месцы каплічкі засталося ...
Читать далее »Крыж у Сароках
Аднойчы на польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro я заўважыў вокладку часопіса “Tygodnik Ilustrowany” за 1934 год. На вокладцы быў фотаздымак драўлянага крыжа з фігурай распятага Хрыста. Крыж, як бачна, пакрыты чатырохскатнай стрэшкай, якая амаль рассыпалася ад старасці. Фота падпісанае так: “Прыдарожны крыж у Дзісненскім павеце”. Больш ніякай інфармацыі. Ці можна разгадаць, у якім месцы стаяў гэты крыж? Як аказалася, можна. На фотаздымак ...
Читать далее »Рапяхі. Каменны крыж пры дарозе і магілы Дамейкаў
Яшчэ калі я быў вучнем школы, то не адзін раз чуў ад старых людзей, што ў Докшыцкім раёне, насупраць могілак вёскі Рапяхі, на ўскрайку дарогі Параф’янава – Сітцы, стаяў каменны крыж. Гэты крыж, па словах мясцовых жыхароў, павалілі і закапалі пад дарожнае палатно каля 1970 года, калі пашыралі дарогу. У часы атэістычнай камуністычнай улады не было каму ратаваць крыж. Як ...
Читать далее »Па старонках старых газет: асвячэнне капліцы на Копцеўцы і гімназіі ў Глыбокім
Старыя газеты захавалі на сваіх старонках цікавыя звесткі пра падзеі рэлігійнага і грамадскага жыцця. Сёння мы зазірнём у іх, каб даведацца, што адбывалася ў Глыбокім 90 гадоў таму – восенню 1932-га. У кастрычніку 1932 года была асвечаная пасля грунтоўнага рамонту капліца на могілках Копцеўка. Гэтая капліца мела перад тым ужо доўгую гісторыю. Святыню пабудавалі ў 1804 годзе айцы-кармеліты, у якіх ...
Читать далее »Па старонках старых газет: як у 1931 годзе асвячалі касцёл у Крулеўшчыне
На старонках старых газет можна знайсці шмат цікавых звестак пра мінулае нашага краю, пра тое, што адбывалася тут многія дзесяцігоддзі таму. І кароткія ўрадавыя і паліцэйскія зводкі, і тэксты прафесійных рэпарцёраў і публіцыстаў, і асабліва карэспандэнцыі жыхароў правінцыі дапамагаюць стварыць карціну таго, што адбывалася раней у гэтым краі. Калі паглядзець, што пісала дзевяноста гадоў таму віленская штодзённая газета “Słowo”, то ...
Читать далее »