5 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі будзе адзначацца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ў 22-і раз. Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ...
Читать далее »Архив меток: Касцёл
Што рабіць, калі моладзь не хоча хадзіць у касцёл?
Часцей за ўсё цяжкасці рэлігійнага выхавання датычаць моладзі ва ўзросце 13–18 гадоў. Тады бацькі часцей за ўсё могуць пачуць, што іх дзіця не пойдзе ў касцёл або на споведзь, што яму не патрэбна катэхеза да канфірмацыі. Бунтар апраўдваецца тым, што яму проста не хочацца. Што тады адбываецца з маладым чалавекам? У сітуацыі, калі сям’я поўная, моцна веруючая і практыкуючая, дзе ...
Читать далее »Касцёл у Германіі падсумоўвае маштаб разбурэнняў ад паводкі
Нядаўняя разбуральная паводка ў Германіі сур’ёзна пашкодзіла шматлікія касцёлы і касцёльныя будынкі. Каталіцкія структуры працягваюць падсумоўваць маштаб разбурэнняў. Паводле папярэдніх ацэнак, апублікаваных агенцтвам KNA, у Трырскай дыяцэзіі ў рознай ступені быў пашкоджаны 31 касцёл, восем плябаніяў, восем парафіяльных дамоў і некалькі дзясяткаў ясляў і дзіцячых садкоў. Падлік шкоды працягваецца, вызначыць канкрэтную суму пакуль немагчыма. Таксама пакуль цяжка сказаць, якія з ...
Читать далее »Касцёл у Італіі: набажэнствы без COVID-пашпартоў
У Італіі завяршаецца падрыхтоўка да ўступлення ў сілу патрабавання наяўнасці COVID-пашпартоў у многіх грамадскіх месцах. Італьянскі епіскапат запэўніў, што яны не спатрэбяцца для ўдзелу ў набажэнствах. Так званы Green Pass пачынае дзейнічаць, калі прышчэплена больш за 60% італьянцаў. Апытанні паказваюць, што дзве траціны грамадскасці падтрымліваюць увядзенне COVID-пашпартоў. Яны будуць прымяняцца, між іншым, для ўваходу ў пункты грамадскага харчаванне, тэатры, кіно, ...
Читать далее »Ад Беларусі да Швейцарыі. Ці спраўджваецца паўсюднасць Касцёла?
Гродзенка пра досвед практыкі веры ў Швейцарыі. Касцёл ахоплівае ўвесь свет, нездарма называючыся паўсюдным. А як выглядае гэтая паўсюднасць на практыцы? Ці сапраўды, дзе б ты ні быў, варта толькі адшукаць мясцовы каталіцкі храм – і ты нібы апынешся дома? Адчуеш той самы пах, пачуеш тыя ж словы, прасякнешся той самай атмасферай, трапіш у абдымкі любячага Айца… Пра адметнасці Касцёла ...
Читать далее »Пантыфік устанавіў у Касцёле Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей
Папа ўстанавіў у Касцёле Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Ён будзе адзначацца ў чацвёртую нядзелю ліпеня з нагоды літургічнага ўспаміну св. Яўхіма і Ганны, дзядулі і бабулі Езуса. Пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 31 студзеня 2021 г. у Ватыкане, Святы Айцец заўважыў, што 2 лютага будзе адзначацца свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень Касцёл успамінае, як пажылыя ...
Читать далее »6 снежня ў Беларусі адзначаецца дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе
6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі будзе адзначацца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ўжо ў 21-ы раз. Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх ...
Читать далее »Касцёл, культура і навука
“Хвала Хрысту! Нядаўна ў мяне адбылася размова з адной асобай, якая даводзіла, што Каталіцкі Касцёл – гэта арганізацыя, каторая “дыхае” Сярэднявеччам і распаўсюджвае цемрашальства. Мяне як верніка такія выказванні абураюць і зневажаюць. Прашу рэдакцыю “Каталіцкага Весніка” закрануць у нумары тэму ўплыву Каталіцкага Касцёла на развіццё культуры і навукі. Дзякуй вялікі”. Павел – Шаноўны Павел! Ярлыкі цемрашальства на Каталіцкі Касцёл вешаюць ...
Читать далее »Касцёл у Еўропе абвясціў дзень малітвы за Беларусь
Выканаўчы камітэт Iustitia et Pax Europa выступіў з заявай па сітуацыі ў Беларусі і заклікаў католікаў кантынента аб’яднацца ў малітве за беларускі народ. «Мы рашуча асуджаем любыя формы гвалту і прымяненне катаванняў з боку беларускіх уладаў супраць затрыманых дэманстрантаў. Мы таксама заклікаем неадкладна вызваліць усіх арыштаваных без аніякіх абгрунтаванняў», — гаворыцца ў заяве, якая спасылаецца на бягучую сітуацыю ў Беларусі. ...
Читать далее »Еўрапейскія біскупы пра Касцёл падчас і пасля каранавіруса
Уплыў пандэміі COVID-19 на паўсядзённае жыццё Касцёла і еўрапейскага грамадства, а таксама ўклад католікаў у «справядлівае адраджэнне, якое не пакідае нікога», — такія тэмы абмеркавалі еўрапейскія іерархі. 3 чэрвеня 2020 г. прайшло штогадовае сумеснае пасяджэнне кіраўніцтва Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) і Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE). Іерархі прааналізавалі ўплыў пандэміі на грамадзянскую і касцёльную супольнасці кантынента і вызначылі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!