Архив меток: Італія

Вынаходлівасць італьянскіх святароў, каб людзі не адчувалі сябе пакінутымі. Відэафакты

Эпідэмія каранавіруса працягваецца ў Італіі, з-за якой у краіне працягваецца каранцін. І да 3 красавіка св. Імшы ў касцёлах былі адмененыя.  15 сакавіка 2020 года перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак выказаў падзяку ўсім святарам за вынаходлівасць быць блізка да людзей. «З Ламбардыі прыходзіць вельмі шмат паведамленняў аб гэтай вынаходлівасці. Ламбардыя цяжка пакутуе, але святары, знаходзяць тысячы спосабаў, каб быць ...

Читать далее »

Парафіяне даслалі свае фотаздымкі святару, каб ён не адпраўляў Імшу ў пустым храме

Айцец Джузэпэ Корбары, які служыць у Брыянцы на поўначы Італіі, адправіў святую Імшу перад фотаздымкамі сваіх парафіян, бо яны не маглі прыйсці ў касцёл праз каранцін. Імшы з удзелам людзей адменены па ўсёй Італіі да 3 красавіка 2020 года. Святар папрасіў парафіян даслаць свае фотаздымкі, каб не цэлебраваць Эўхарыстыю ў пустым касцёле. Так шмат людзей адказалі на яго думку, што ...

Читать далее »

Ружанцовую інтэрнэт-эстафету супраць каранавіруса ініцыявалі ў Італіі

CORONA (ANTI) VIRUS — ружанцовае нтэрнэт-эстафета, ініцыявана ў Італіі. З-за адсутнасці магчымасці ўдзельнічаць у Эўхарыстыі, вернікі мабілізуюцца на бесперапынную малітву. «Мы падумалі аб умацаванні нашай касцельнай супольнасці і ўсёй Італіі, у абдымках малітвы, якая будзе трываць і днём і ноччу без перапынку: карона, якая не перарываецца дзеля таго, каб выстаяць у распаўсюджванні каранавіруса, а таксама гэта магчымасць атрымаць значна больш ...

Читать далее »

Касцёл Італіі прымае меры супраць каронавіруса

У сувязі з выяўленнем у Італіі выпадкаў каронавіруса, дзве дыяцэзіі прынялі першыя меры, каб знізіць рызыку заражэння – Міланская архідыяцэзія і суседняя дыяцэзія Лодзі. Біскупская курыя першай касцёльнай адзінкі загадала ўдзяляць св. Камунію толькі на руку. У касцёлах дзесяці мястэчак дыяцэзіі Лодзі спынілі набажэнствы, бо дзяржаўныя ўлады ў якасці меры бяспекі загадалі жыхарам заставацца дома. Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі, кардынал ...

Читать далее »

У Італіі ксёндз і адначасова шматдзетны бацька адзначае 100-гадовы юбілей

Каталіцкі ксёндз і бацька семярых дзяцей кс. Пробо Ваккарыні (Probo Vaccarini) 4 чэрвеня ў Рыміні (Італія) адзначае 100-гадовы юбілей з дня нараджэння. Юбіляр, як удавец, заахвочаны сваёй сям’ёй, скончыў тэалогію і ў 69 год прыняў святарскае пасвячэнне. Ад таго часу з’яўляецца пробашчам маленькай італьянскай супольнасці. Юбілей адзначаць урачыстай св. Імшой у катэдры ў Рыміні, якую будзе цэлебраваць біскуп Франчэска Ламбясі ...

Читать далее »

Ларэта: Дом Маці Божай – галоўны санктуарый Італіі

Ларэта – невялікі італьянскі горад, які знаходзіцца ў рэгіёне Марке, недалёка ад Адрыятычнага ўзбярэжжа. Штогадова сюды прыбывае каля чатырох мільёнаў пілігрымаў з розных частак свету. Тут знаходзіцца самы вялікі і самы важны марыйны санктуарый на Апенінах, галоўнай рэліквіяй якога з’яўляецца Святы Дом, вядомы таксама як Дом Маці Божай. Гаворка ідзе пра каменны будынак памерам 8,5 м х 3,8 м х ...

Читать далее »

Пантыфік зрабіў пілігрымку ў Ларэта

25 сакавіка прайшоў візіт Святога Айца ў Ларэта. Каля 9.00 верталёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі мясцовага моладзевага цэнтра імя св. Яна Паўла ІІ. Праграма аднадзённай пілігрымкі ўключла Эўхарыстыю, якую Папа Францішак цэлебраваў у Папскім санктуарыі Святога Дома, падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі, сустрэчу з вернікамі і малітву “Анёл Панскі”. Выключнасцю візіту стаў той факт, што ўжо ...

Читать далее »

У Італіі біскуп адкрыў у сваім доме прытулак для бедных

Біскуп Дуглас Рэгатэры з дыяцэзіі Чэзэна-Сарсіна на паўночным усходзе Італіі адкрыў свой дом для бяздомных. Ён падрыхтаваў пакой, у якім размешчана чатырнаццаць ложкаў. Заставацца ў доме, у адрозненне ад іншых устаноў такога тыпу, тут можна неабмежаваны час. На сёння ў прытулку пражывае жанчына з двума дзецьмі і адзін чалавек з Малі. Неабходную дапамогу ў гэтай справе аказваюць валанцёры з супольнасці ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...

Читать далее »