Архив меток: Гродзенская семінарыя

Двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Гэтыя студэнты – Яраслаў Казлоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Януль з Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэння іх прызначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй на ранішняй малітве. Біскуп звярнуўся да іх з пастырскім словам, ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі прайшоў дзень засяроджання

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў праведзены чарговы дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Рэкалекцыі правёў пробашч лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Віталій Слука SP. Дні засяроджання дапамагаюць семінарыстам асвяжыць розум і памяць, нанова паразважаць над кірункам свайго жыцця, перагледзець прыярытэты, каб тыя, хто ідзе дарогай свайго паклікання, не страцілі яго сэнс і каштоўнасць. Прыводзячы прыклады ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі ўрачыста распачаўся навучальны год

5 кастрычніка, ва ўспамін св. Фаўстыны Кавальскай, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год. Цырымонія адбылася ў зале св. Яна Паўла ІІ, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічала кіраўніцтва, выкладчыкі і іншыя супрацоўнікі семінарыі, святары, законныя сёстры, семінарысты і іх блізкія. У прывітальным слове біскуп Гродзенскі назваў семінарыю “не проста навучальнай установай, а духоўным ...

Читать далее »

У семінарыю ў Гродне залічаны новыя студэнты

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання. Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў. Удзельнікі рэкалекцый прыбылі з розных месцаў Беларусі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на малітве. Таксама ўдзельнікі знаёміліся з беларускімі санктуарыямі – месцамі жывога культу і народнай пабожнасці. Ім дапамагаў у гэтым духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у ...

Читать далее »

Летняя сустрэча для юнакоў пройдзе ў гродзенскай семінарыі

З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца сустрэча для юнакоў, паведамляе grodnensis.by. Арганізатары сардэчна запрашаюць на сустрэчу хлопцаў, якія скончылі 9 класаў школы. На сустрэчы будзе магчымасць падумаць над сваёй будучыняй і разам памаліцца аб распазнанні жыццёвага шляху. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, у сувязі з гэтым просьба запісвацца загадзя. Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі адзначылі заканчэнне навучальнага года

8 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 34-га, навучальнага года. У святой Імшы ў семінарыі з гэтай нагоды ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які ўзначаліў цэлебрацыю, іншае духавенства, выкладчыкі і выхаваўцы, родныя і блізкія семінарыстаў. Біскуп Уладзімір адзначыў у гаміліі, што, хоць ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі адбыўся канцэрт гурта «Ave»

27 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канцэрт семінарыйнага музычнага гурта “Ave”. Гэты вечар быў непадобны на звычайныя суботы ў семінарыйнай супольнасці. Капліца навучальнай установы была поўная людзей, якія сабраліся для ўдзелу ў адарацыі. Гэта былі як семінарысты, так і не звязаныя з семінарыяй асобы – у большасці моладзь, як з Гродна, так і ...

Читать далее »

Сярод студэнтаў Гродзенскай семінарыі з’явіліся новыя лектары, акаліты і кандыдаты да дыяканскага пасвячэння

18 лютага, у Першую нядзелю Вялікага посту, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугі лектарату і акалітату. Таксама сярод семінарыстаў былі вызначаны кандыдаты да прыняцця першай ступені сакрамэнту пасвячэння – дыяканату. Урачыстае ўдзяленне паслуг адбылося ў капліцы семінарыі на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Лектарамі сталі студэнты трэцяга курса, акалітамі – чацвёртага, ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай семінарыі

З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. ...

Читать далее »