З 19 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца сустрэча для юнакоў, паведамляе grodnensis.by.
Арганізатары сардэчна запрашаюць на сустрэчу хлопцаў, якія скончылі 9 класаў школы. На сустрэчы будзе магчымасць падумаць над сваёй будучыняй і разам памаліцца аб распазнанні жыццёвага шляху.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная, у сувязі з гэтым просьба запісвацца загадзя.
Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах:+375(29) 663-56-05; +375(33) 689-10-39.
